Сёння -  Міжнародны дзень абароны дзяцей

01.06.2009 Сёння - Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Першы Міжнародны дзень абароны дзяцей быў праведзены ў 1950 годзе.

У Менску за расцяжку супраць абортаў  затрыманыя актывісты БХД

01.06.2009 У Менску за расцяжку супраць абортаў затрыманыя актывісты БХД

Актывісты маладзёвай фракцыі “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч былі затрыманыя супрацоўнікамі службы бяспекі прэзідэнта, а потым перададзеныя нараду міліцыі. Маладыя хрысьціянскія дэмакраты хацелі нагадаць мінчанам пра тое, што сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, і прыцягнуць увагу да праблемы абортаў у Беларусі.

Курапацкія вандалы трапілі пад амністыю

01.06.2009 Курапацкія вандалы трапілі пад амністыю

Аб гэтым БелаПАН паведаміў следчы Менскага РУУС маёр міліцыі Сяргей Булко.

Улады не дазволілі правядзенне акцыяў у абарону жыцця

01.06.2009 Улады не дазволілі правядзенне акцыяў у абарону жыцця

Паводле адказу Мінскага гарвыканкама, які атрымаў сустаршыня БХД Аляксей Шэін, 2 чэрвеня ў Парку Дружбы народаў, дзе планавалася правесці пікет супраць абортаў у Беларусі, будзе праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму паведамілі, што акцыі ля радзільных дамоў будуць перашкаджаць грамадскаму парадку.

Віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы «псуе краявід»?

01.06.2009 Віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы «псуе краявід»?

Барыса Хамайду выклікаюць на паседжанне адміністратыўнай камісіі Чыгуначнага раёна. Яго вінавацяць у «парушэнні парадку ўтрымання населеных пунктаў».

Журналістку папярэдзілі

01.06.2009 Журналістку папярэдзілі

Карэспандэнтка Радыё «Рацыя» Тамара Шчапёткіна атрымала адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе вуснага папярэджання за «парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавага мерапрыемства». (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

Швэды заступіліся за “Вясну”

01.06.2009 Швэды заступіліся за “Вясну”

Швэдзкая ініцыятыва Östgruppen, якая выступае за разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, асудзіла адмову беларускіх уладаў зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна”. Як вынікае з заявы Östgruppen для прэсы, швэдзкія праваабаронцы патрабуюць ад палітычнага кіраўніцтва сваёй краіны і ЭЗ рэагаваць на гэтую адмову больш энэргічна.

Валеры Булгакаў: “КДБ спрабуе начапіць на сябе балахон абаронцы беларускай дзяржаўнасці”

01.06.2009 Валеры Булгакаў: “КДБ спрабуе начапіць на сябе балахон абаронцы беларускай дзяржаўнасці”

Паўторнае судовае разбіральніцтва па справе аб прызнанні асобных артыкулаў, якія былі апублікаваныя ў №7-8 за 2008 год у часопісе «ARCHE-Пачатак», “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прайшло 28 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Працэс, не паспеўшы пачацца, адразу быў аб’яўлены суддзёй Таццянай Ласковіч закрытым.

01.06.2009 У Крупскім раёне знішчаны крыж, усталяваны ў памяць рэпрэсаваных

Нават тыдзень не прастаяў трохметровы драўляны шасціканцовы крыж на могілках каля вёсак Вялікія і Малыя Жаберычы Крупскага раёна ў памяць 55 ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Ён быў вырваны і звезены ў невядомым кірунку.

Затрыманні актывістаў “Маладой Беларусі”

01.06.2009 Затрыманні актывістаў “Маладой Беларусі”

31 траўня супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі актывістаў руху "Маладая Беларусь" Паўла Несьцяровіча і Ільлю Шчарбінскага.

Прызначаная дата пачатку судовага працэсу па справе Леаніда Свеціка

29.05.2009 Прызначаная дата пачатку судовага працэсу па справе Леаніда Свеціка

Як паведаміў Леанід Свецік, судовы працэс па яго справе пачнецца ў Віцебскім абласным судзе 10 чэрвеня а 10-ай гадзіне.

За валоданьне дзяржаўнай мовай патрэбна змагацца?

29.05.2009 За валоданьне дзяржаўнай мовай патрэбна змагацца?

Каб дамагчыся законнага права карыстацца беларускай мовай, гарантаванага Канстытуцыяй краіны і Законам аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, праваабаронцу з Баранавічаў Сяргею Гоўшу спатрэбілася пратраціць шмат часу і нэрваў.

Пасьля розгласу ў СМІ Пятра Рузава аднавілі ва ўніверсітэце

29.05.2009 Пасьля розгласу ў СМІ Пятра Рузава аднавілі ва ўніверсітэце

Актывіста Баранавіцкай філіі Маладога Фронту Пятра Рузава, якога ўчора адлічылі з 1 курсу Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аднавілі на вучобе.

Абарона правоў дзяцей: нацыянальны і міжнародны вопыт

29.05.2009 Абарона правоў дзяцей: нацыянальны і міжнародны вопыт

З 1 чэрвеня па 5 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Абарона правоў дзяцей: нацыянальны і міжнародны вопыт”, паведамляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

29.05.2009 Выбары дэпутатаў ППНС Рэспублікі Беларусь IV склікання: вынікі маніторынгу

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання адбыліся 28 верасня 2008 года. Вынікі маніторынгу прадстаўлены на двух мовах – беларускай і англійскай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства