12.06.2009 Грамадскі актывіст з Клецка абскардзіць папярэджанне пракурора за выданне бюлетэня
Грамадскі актывіст з Клецка Сяргей Панамароў абскардзіць у вышэйстаячай ўстанове папярэджанне пракурора Клецкага раёна Карабко. Сяргей Панамароў папярэджаны пракурорам за выданне бюлетэня “Бойкі Клецк” накладам 299 асобнікаў.
12.06.2009 За выкраданьне Палажанкі і Карнова заведзеная справа
Пачатая крымінальная справа па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова напярэдадні акцыі 25 сакавіка.
12.06.2009 Амніставаны фігурант “справы 14-ці” Міхал Пашкевіч
11 чэрвеня лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхал Пашкевіч быў азнаёмлены з пастановай пракурора Бярозаўскага раёну пра тое, што ў адносінах да яго прымяняецца амністыя.
11.06.2009 Пацярпелыя па справе Леаніда Сьвеціка патрабуюць спыніць судовае паседжаньне
У Віцебскім абласным судзе абвешчаны чарговы перапынак. Суддзя Галіна Урбановіч ўзяла тайм-аўт пасьля заявы абвінавачванага Леаніда Сьвеціка. Праваабаронца заявіў хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы і ўвогуле судовага пераследу, паколькі ён лічыць сябе цалкам невінаватым і не зможа зразумець прад’яўленых абвінавачванняў.
11.06.2009 Барыс Хамайда: “Не веру ў вінаватасць праваабаронцы Леаніда Свеціка!”
Сёньня ў Віцебскім абласным судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні праваабаронцы Леаніда Свеціка ў распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці.
11.06.2009 Рэдактар раёнкі абвінавачвае недзяржаўную газету “Борисовские новости” ў абразе
10 чэрвеня ў Барысаўскім раённым судзе пачалося судовае паседжаньне па пазове рэдактара газэты Барысаўскага райвыканкаму "Адзінства" Пратасевіч В. М. да журналіста газеты "Барысаўскія навіны" Ніцкага В. І. і выдаўца ПВУП "Букас мэдыя-цэнтар".
11.06.2009 Гродзенцы - супраць тэлепрапаганды
У Гродне з’явіліся ўлёткі арганізацыі “Хрысціянскай абароны”, якая заклікае бараніцца ад “тэлевізійнай бездухоўнасці і хлусні”.
11.06.2009 Нязгодныя жанчыны ідуць да генпракурора
Група жанчын, нязгодных з прысудамі па грамадзянскіх ды крымінальных справах, маюць намер сёння накіравацца на прыём да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча – у выпадку адмовы прымаць жанчынаў, грамадзянкі абяцаюць сабрацца на сталічнай Плошчы Свабоды ды падпісаць зварот у міжнародныя структуры.
11.06.2009 БХД абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе
10 чэрвеня кіраўніцтва “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” накіравала скаргу ў Вярхоўны Суд на дзеянні Міністэрства юстыцыі падчас працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі БХД. Хрысьціянскія дэмакраты праз ВС патрабуюць зарэгістраваць партыю.
11.06.2009 Затрыманні на акцыі супраць высяленьня сям’і Жаны Абрамавай
У той час як міліцыянты затрымліваюць адных удзльнікаў пікету, на іх месца становяцца новыя актывісты.
11.06.2009 Валянцін Стэфановіч: “Гэты суд — спроба дыскрэдытаваць праваабарончы рух”
Першы дзень судовага працэсу над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам пачаўся з таго, што з залі суду мусілі выйсьці незалежныя журналісты, якія пісалі пра зьяўленьне ў Віцебску ў 2006-07 гг. лістоў з пагрозамі ад імя “віцебскай філіі “Русского Национального Единства”, у датычнасьці да напісаньня й распаўсюду якіх вінавацяць Сьвеціка.
11.06.2009 Штрафы за акцыю ля адміністрацыі прэзыдэнта
10 чэрвеня суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” за акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.
10.06.2009 Суд над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам: новыя сюрпрызы
У Віцебскім абласным судзе сёньня слухаецца крымінальная справа па абвінавачваньні праваабаронцы Леаніда Сьвеціка.
10.06.2009 Лявон Вольскі: “Нічога мы не зменім, калі заб’ем чалавека, які здзейсніў нават вельмі страшнае злачынства. Апроч таго, гэта будзе нараджаць усё новую і новую крыважэрнасць” (Відэа)
Лявон Вольскі, легенда беларускага року, заснавальнік гуртоў “Мроя”, NRM і музычнага праекту “Крамбамбуля”, далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання, абвешчанай праваабаронцамі Беларусі.
10.06.2009 Незалежныя выданні ізноў спрабуюць вярнуцца ў дзяржаўную сістэму распаўсюду
Недзяржаўныя рэгіянальныя газеты ў чарговы раз звярнуліся да «Белпошты» і «Саюздруку» з прапановамі ўзнавіць супрацоўніцтва. На фоне нядаўняга паседжання грамадскай каардынацыйнай рады па СМІ рэдакцыі выданняў спадзяюцца на станоўчы вынік.










