12.08.2009 Скаргу праваабаронцаў на адмову ў дзяржрэгістрацыі Вярхоўны Суд пакінуў без задавальнення
Грамадскае праваабарончае аб’яднанне“Наша Вясна” не дамаглося адмены рашэння Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі ў Вярхоўным Судзе.
12.08.2009 Справу па нерэгістрацыі “Берасцейскай Вясны” разгледзіць Вярхоўны Суд
Грамадзянская справа па скарзе заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” на адмову Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання разам з касацыйнай скаргай на рашэнне абласнога суду накіраваныя ў Вярхоўны Суд. Разгляд справы прызначаны на 3 верасня.
12.08.2009 Адкрытае паседжанне каардынацыйнай мемарыяльнай рады
13-га жніўня пройдзе адкрытае паседжанне каардынацыйнай мемарыяльнай рады ініцыятываў, што займаюцца даследаваннем злачынстваў камунізму і ўшанаваннем памяці рэпрэсаваных.
12.08.2009 Пракурор вынес Ільіну папярэджаньне
Кіраўніка Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхася Ільіна адпусьцілі пасьля размовы з пракурорам Берасьця.
12.08.2009 Штраф за бел-чырвона-белы сцяг
Суд Чыгуначнага раёна Віцебску аштрафаваў актывіста «Маладой Беларусі» Тараса Сургана.
12.08.2009 Стэфановіч: “Уладам ня ўдасца заткнуць нам рот”
Падчас працэсу ў Вярхоўным судзе прадстаўніца пракуратуры папрасіла адхіліць скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна”.
12.08.2009 Міхася Ільіна адвезьлі ў пракуратуру
Кіраўніку Берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхасю Ільіну пагражаюць крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
11.08.2009 Рашэнне па справе пра нерэгістрацыю “Нашай Вясны” Вярхоўны Суд агучыць заўтра
11 жніўня ў Вярхоўным Судзе адбыўся працяг слуханняў па скарзе праваабаронцаў на адмову Мінюста ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”. Сваё рашэнне суд агучыць 12 жніўня ў 14.30.
11.08.2009 У Берасці прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі (фота)
10 жніўня ў Берасці сябры Маладога Фронту правялі акцыю па адмене смяротнага пакарання ў краіне. На адной з галоўных вуліц гораду, Савецкай, моладзь раздавала мінакам капэрт-улёткі ўплывовай праваабарончай арганізацыі Amnеsty International. Ва ўлётках змешчаны зварот да прэзідэнта А.Лукашэнкі і ўраду Беларусі.
11.08.2009 У Гомелі судзяць старшыню рэлігійнай суполкі
Сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Юрыя Рашэтнікава — старшыні рэлігійнай суполкі Сьведкі Іеговы. Яго абвінавачваюць у “арганізацыі рэлігійнага масавага мерапрыемства” з парушэньнем устаноўленага парадку.
11.08.2009 КДБ не хоча тлумачыць Яну Роману прычыну папярэджання
Кіраўнік Упраўленння КДБ па Гарадзенскай вобласці Ігар Сяргеенка адмаўляецца тлумачыць прычыны вынясення афіцыйнага папярэджання журналісту Радыё Рацыя Яну Роману, а дзеянні сваіх падначаленых лічыць законнымі.
11.08.2009 Гомельскага актывіста апазіцыі Андруся Цянюту нарад міліцыі даставіў у ваенкамат
Як паведаміў 10 жніўня Андрусь Цянюта, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў двары дома, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі ў ваенкамат. Паводле слоў Цянюты, праваахоўнікі растлумачылі свае дзеянні тым, што ён павінен прайсці медкамісію для тэрміновай службы.
11.08.2009 Сьледзтва ў справе Аўтуховіча плянуюць завяршыць да 8 кастрычніка
Мікалаю Аўтуховічу, Уладзімеру Асіпенку і Юрыю Лявонаву падоўжылі тэрмін сьледзтва яшчэ на два месяцы.
10.08.2009 Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу заснавальнікаў “Нашай Вясны”
Вярхоўны суд Беларусі 10 жніўня разгладае скаргу заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” на адмову Міністэрства юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ядняння. Судовае паседжанне пачалося а 10-ай раніцы.
10.08.2009 Адноўленая крымінальная справа па факце выкраданьня маладафронтаўцаў
Намесьнік Старшыні Маладога Фронту, Наста Палажанка, атрымала пастанову Упраўленьня ўнутраных справаў адміністрацыі Фрунзэнскага раёну Менска аб аднаўленьні крымінальнае справы па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту ў сувязі са зьяўленьнем новых доказаў.










