02.09.2009 ГПА “Наша Вясна”: выступленьні бакоў у Вярхоўным судзе Беларусі 10 -12 жніўня
ПЦ "Вясна" распачынае публікацыю матэрыялаў слухання у Вярхоўным судзе скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання.
Выступленне Валянціна Стэфановіча ў Вярхоўным судзе 12 жніўня па скарзе на рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”
02.09.2009 “Берасцейская вясна” атрымала шанец зарэгістравацца
Упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама нечакана прадаставіла адтэрміноўку ў дзяржаўнай рэгістрацыі абласной грамадскай праваабарончай арганізацыі “Берасцейская вясна”.
02.09.2009 Зыск Красоўскіх: новы тэрмін для адказу
Камітэт па правах чалавека ААН вызначыў Рэспубліцы Беларусь канчатковы тэрмін – 15 лістапада 2009 году – для падрыхтоўкі адказу па зыску сям’і зьніклага Анатоля Красоўскага.
02.09.2009 Касю Галіцкую звольнілі з працы з падачы КДБ?
Актывістку руху “Маладая Беларусь” Касю Галіцкую звольнілі з працы. Яна паведаміла, што ў офіс кампаніі днямі завітаў палкоўнік КДБ і прымусіў кіраўніка звольніць з працы актывістку “Маладой Беларусі”.
02.09.2009 Ізноў Берасьце, ізноў затрыманьні
Затрыманыя ўчора ў Берасьці ўдзельнікі акцыі, прымеркаванай да 70-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны, адпушчаныя зь міліцыі без складаньня пратаколаў.
02.09.2009 Іван Стасюк быў затрыманы за “Правы Чалавека”
Пад час распаўсюду ў Берасці рэгіянальнага інфармацыйнага бюлетэня ”Правы чалавека” 30 жніўня супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Іван Стасюк.
01.09.2009 Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў
Вядомыя грамадскія дзеячы звярнуліся да сусветных лідэраў з просьбай аб садзейнічанні ў правядзенні незалежнай экспертызы справы Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.
01.09.2009 Генеральны пракурор адфутболіў зварот сваякоў зніклых палітыкаў
Зінаіда Ганчар, жонка выкрадзенага ў верасні 1999 года апазіцыйнага палітыка і віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара, разам са сваякамі іншых зніклых Вольгай Завадскай і Ульянай Захаранка, звярнулася 17 жніўня ў Генеральную пракуратуру Беларусі са зваротам, у якім патрабавала, каб цягам бліжэйшага месяца - да 16 верасня – Генеральны пракурор Рыгор Васілевіч зрабіў публічную справаздачу аб выніках праведзенага па справе знікненняў раследавання. У выніку – атрымала чарговую адпіску.
31.08.2009 Суд спыніў справу Андрэя Кашэўскага са Смалявічаў
У судзе Смалявіцкага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да жыхара Смалявічаў Андрэя Кашэўскага, якога перасьледвалі за вывешванне на даху ўласнай хаты бел-чырвона-белага сцягу. Па выніках разгляду справы суддзя Алена Міснік вынесла пастанову аб спыненні адміністрацыйнай вытворчасці ў дачыненні да Андрэя Кашэўскага ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння.
28.08.2009 Мітынгаваць у цэнтры Віцебску, па-ранейшаму, забаронена
Віцебскія ўлады вызначыліся з месцамі для правядзення ў абласным цэнтры масавых мерапрыемстваў. Адпаведнае рашэнне прынятае Віцебскім гарвыканкамам
28.08.2009 Сёньня дзень народзінаў Зьмітра Завадзкага
Сёньня, 28 жніўня Зьмітру Завадзкаму споўнілася б 37 гадоў. Ён зьнік ва ўзросце 27 гадоў не пасьпеўшы адзначыць сваё 28 годдзе. Малады апэратар, ён ужо пасьпеў дасягнуць высокага прафэсійнага ўзоўню і прызнаньня калегаў. Яго чакалі новыя рэпартажы і добрая прафэсійная пэрспэктыва. Але гэта ня ўдалося зьдзейсьніць. Вось ўжо дзевяць гадоў Зьмітра няма побач з намі і мы толькі можам памятаць аб гэтым прыгожым чалавеку, прафэсіянале і патрабаваць рэальнага і справядлівага расследаваньня справы аб зьнікненьні Зьмітра і пакараньня вінаватых.
28.08.2009 Дэпутат ПАСЕ прапаноўвае праверыць інфармацыю пра фальсіфікацыю выбараў у Беларусі
Дэпутат парламента Нідэрландаў ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (CDA), член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Пітэр Омтзіхт лічыць, што Савет Еўропы павінен праверыць інфармацыю аб фальсіфікацыі вынікаў апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
28.08.2009 Лукашэнка зноў заявіў аб фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе былі сфальсіфікаваныя.
28.08.2009 Царква “Новае жыцьцё” паскардзіцца ў ААН
Вернікі менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” кругласутачна моляцца ў сваім храме. У Беларусі не засталося юрыдычных інстанцый, куды б яны маглі зьвярнуцца па абарону сваёй царквы. Суполка “Новае жыцьцё” не прайшла перарэгістрацыі і ў такім статусе знаходзіцца 6 гадоў. Ад 21 жніўня будынак вернікаў лічыцца маёмасьцю Менгарвыканкаму. У любы момант іх могуць выселіць з будынку і ліквідаваць суполку дэ-юрэ.
28.08.2009 Маладафронтавец Цянюта аспрэчвае сваё адлічэнне з расейскай вну
Андрусь Цянюта быў адлічаны з Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта ён даведаўся толькі праз паўтара месяца пасля выключэння, і не ад самога вну, а ад ваенкамата.










