10.09.2009 Працягваюцца суды па справе царквы “Новае Жыццё”
9 верасня царква “Новае Жыццё” атрымала чарговую позву на судовае разбіральніцтва.Гэтым разам супраць вернікаў выступае ЖРЭА Маскоўскага раёна сталіцы з патрабаваннем неадкладна вызваліць будынак царквы. Суд павінен адбыцца 21 верасня, паведаміў прэсавай службе БХД юрыст царквы “Новае Жыццё” Сяргей Луканін.
10.09.2009 Спіс затрыманых пад час акцыі на Кастрычніцкай плошчы 9 верасня (дапаўняецца)
Спіс затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, якая прайшла пад лозунгам «Не – расійскай акупацыі!».на Кастрычніцкай плошчы Менску 9 верасня.
09.09.2009 Мінская міліцыя гатовая да масавых затрыманьняў (дапоўнена)
Кастрычніцкая плошча сёньня ўвечары – самае небяспечнае месца ў сталіцы Беларусі. Усіх, хто мае падазрона “апазіцыйны выгляд”, неадкаладна затрымліваюць супрацоўнікі міліцыі разам з пераапранутымі спецслужбоўцамі. У 17-50 паблізу ля плошчы быў затрыманы актывіст Сяржук Карповіч. Пра гэта ён паспеў паведаміць па тэлефоне. Прычыну затрымання міліцыянты не каментуюць.
09.09.2009 Маладафронтаўцы пакараныя штрафамі
Cуд Цэнтральнага раёну Менску вынес адміністрацыйнае пакараньне актывістам МФ Міколу Дземідзенку І Маргарыце Кароль за ўдзел у перфомансе каля расейскай амбасады.
09.09.2009 Яўгену Скрабцу забаронены выезд за мяжу
Беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць вайсковую службу ў якасці сродка ціску на дэмакратычных актывістаў. 9 верасня актывіст "Маладога фронту" Яўген Скрабец быў выкліканы ў аб'яднаны ваенакамат, Брэста, каб прайсці медычную камісію.
09.09.2009 Цэнтрвыбаркам — у адстаўку
Прэзідыум палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) заяўляе аб недапушчальнасці арганізацыі наступных прэзідэнцкіх выбараў дзеючым складам Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў.
09.09.2009 У Лідзе пачалася грамадзкая кампанія па перайменаваннью вуліцаў
Актывісты Лідскай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пачалі збор подпісаў з прапановай да мясцовых уладаў перайменаваць шэраг вуліцаў раённага цэнтра, якія носяць савецкія назвы.
09.09.2009 ГПА “Наша Вясна”: выступленьні бакоў у Вярхоўным судзе Беларусі 10 -12 жніўня
ПЦ "Вясна" працягвае публікацыю матэрыялаў слуханьня у Вярхоўным судзе скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня. Выступленьне Уладзіміра Лабковіча ў Вярхоўным судзе 12 жніўня па скарзе на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”
09.09.2009 Мікалая Аўтуховіча перавялі з мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятару ў агульную камэру
8 верасьня адвакат Павал Сапелка наведаў свайго падабароннага прадпрымальніка
08.09.2009 “Малады фронт” паспрабаваў правесьці акцыю ля расейскай амбасады
Спэцназ міліцыі 8 верасьня затрымаў сябра “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку і яшчэ адну актывістку, Маргарыту Кароль.
08.09.2009 Актывіст Моладзі БНФ падае ў суд за незаконнае звальненьне
Старшыня Віцебскай суполкі Моладзі БНФ Аляксандр Кузьняцоў падае зыск ў Першамайскі суд горада Віцебска на дырэктара ААТ "Гемал" Мазалава Генадзя Аляксеевіча за незаконнае звальненьне з працы.
08.09.2009 "Не сумнявайцеся, Савет Еўропы будзе паслядоўны ў адмене смяротных прысудаў"
Дырэктар Інфармацыйнага бюро Савета Еўропы ў Польшчы Ханна Махіньская ў інтэрв'ю Еўрарадыё паразважала пра тое, ці вынесла Беларусь "смяротны прысуд" свайму сяброўству ў Савеце Еўропы, на колькі месцаў можа разлічваць наша краіна ў ПАСЕ і якія магчымасці будуць у беларускіх дэпутатаў у Страсбургу
08.09.2009 У гомельскай жаночай калоніі аб'явіла бестэрміновую галадоўку наваполацкі прадпрымальнік Яўгенія Бочурная
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 4 верасня ў гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4 аб'явіла бестэрміновую галадоўку наваполацкі прадпрымальнік, дырэктар ТАА "Віторжжа" Яўгенія Бочурная. Пра гэта БелаПАН паведаміў муж асуджанай Уладзімір Журба.
08.09.2009 БХК-МФ: правы інвалідаў гэта актуальна
Беларускі Хэльсінскі Камітэт, далучыўшы да супрацоўніцтва прадстаўнікоў салігорскай філіі Маладога Фронту і Таварыства Інвалідаў Салігорску, падрыхтаваў гарадзкі грамадзкі маніторынг стану даступнасьці аб’ектаў грамадзкага ды жыльлёвага прызначэньня для асоб з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.
08.09.2009 Швэдзкія праваабаронцы: Швэдзкі бізнэс не павінен “садзейнічаць рэпрэсіям у Беларусі”
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen зьвярнулася да міністра прамысловасьці Мода Улафсана з заклікам прыкласьці ўсе намаганьні дзеля таго, каб швэдзкі бізнэс “не садзейнічаў рэпрэсіям у Беларусі”.










