22.09.2009 Максім Вінярскі аштрафаны на 1 мільён рублёў
Судзьдзя Савецкага райсуду Аксана Рэлява прызнала актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным арт. 23.34 КаАП, і пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 30 базавых велічыняў
22.09.2009 Віцебскія партыйцы пратэстуюць супраць пастановы гарвыканкаму
Старшыня абласной суполкі партыі БНФ Кастусь Смолікаў накіраваў скаргу ў абласную пракуратуру. Ён патрабуе апратэставаць рашэньне гарвыканкаму, якое тычыцца рэглямэнтацыі правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
22.09.2009 АРЦЁМ ДУБСКІ ПІША З КАЛЁНІІ
Арцём Дубскі ў лісьце да сябра Андруся Лаўніковіча апісаў штодзённы рэжым калёніі й падзяліўся ўражаньнямі ад першых тыдняў знаходжаньня ў ёй:
22.09.2009 Максіма Вінярскага будуць судзіць
Сёньня ў Савецкім судзе Менску будуць судзіць актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага. Усю ноч хлопца трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
22.09.2009 Псыхіятрычны шпіталь, «Белсат» і пракуратура
22 верасьня гомельскага сябра БАЖ Алега Ражкова выклікалі ў абласную пракуратуру. Пракурор аддзелу Алеся Рабцава запатрабавала тлумачэньняў да заявы галоўнага лекара абласнога псыхіятрычнага шпіталя Віктара Маторанкі.
21.09.2009 Восьмая справа супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк»
Супраць выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк», актывіста Руху «За свабоду» Сяргея Панамарова ў восьмы раз могуць распачаць крымінальную справу.
21.09.2009 Гомельскага журналіста зноў выклікаюць у пракуратуру
Незалежны журналіст з Гомеля, сябра ГА «БАЖ» Алег Ражкоў 18 верасня атрымаў позву ў Гомельскую абласную пракуратуру.
21.09.2009 “Дажынкі-2009”: каму - песні, каму - піва, а каму - кабінет следчага
Пад час рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі-2009” у Кобрыне пры ўваходзе ў гарадскі парк быў затрыманы супрацоўнікамі наркакантроля Кобрынскага РАУС вядомы апазыцыянер Алесь Мех. Ён знаходзіўся там з 12-гадовым сынам Антонам.
21.09.2009 За ўсталяванне крыжоў – пад суд
19 верасня ў міліцыю выклікалі вілейскіх дэмактывістаў Уладзіміра Малерчука, Аляксея Сюдака і Алеся Наркевіча. На іх быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ім інкрымінуецца парушэнне Закону «Аб масавых мерапрыемствах» падчас усталявання крыжоў памяці рэпрэсаваных. На наступным тыдні справа будзе перададзена ў суд.
18.09.2009 Новы палітычны прызыўнік
21 верасьня актывіст "Маладога Фронту" Яўген Скрабец ідзе ў войска.
18.09.2009 Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з нагоды грубых парушэнняў свабоды СМІ ў Мінску
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» пратэстуе ў сувязі з грубымі перашкодамі прафесійнай журналісцкай дзейнасці падчас акцый пратэсту 16 і 9 верасня і патрабуе прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
18.09.2009 Эўразьвяз заклікаў беларускія ўлады спыніць разгоны дэманстрацыяў
Швэцыя, якая старшынюе зараз у Эўразьвязе, запатрабавала ад Менску спыніць гвалт супраць мірных дэманстрантаў.
17.09.2009 Мазырскі суд аштрафаваў праваабаронцу Паўла Ноздру
Мазырскі суд 16 верасня прызнаў праваабаронцу Паўла Ноздру вінаватым у парушэнні артыкула 28.5 КоАП (несвоечасовае прадастаўленне звестак у ваенкамат аб змяненні месца працы) і пакараў яго штрафам у памеры тры базавы велічыні (105 тыс. рублёў). Паводле версіі суда, малады чалавек у ліпені ўладкаваўся на новую працу і не паведаміў пра гэта ў ваенкамат.
16.09.2009 "Лібералізацыя" па-беларуску: нікога не судзіць, усіх затрымліваць і зьбіваць (Сьпіс, адноўлена)
Пад час мірнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менска было затрымана больш за дваццаць чалавек. Пры затрыманьні і пазьней супрацоўнікі міліцыі моцна зьбівалі дэманстрантаў. Найбольш пацярпеў Мікалай Статкевіч.
16.09.2009 Масавы "хапун" у Гомелі
У Гомелі, непадалёку ад вуліцы Кірава пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі прыкладна ў 16-40 накінуліся на групу гараджанаў, якія збіраліся прайсці ў цэнтр, і з выкарыстаннем фізічнай сілы закінулі іх ў аўтобус. Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, які таксама патрапіў у "варанок, " усіх іх павезлі ў Чыгуначны РАУС Гомеля. Прычыну затрыманьня нападаючыя не паведамляюць. Ніхто з іх не мае аніякіх апазнавальных знакаў. Затрымана прыкладна 15 чалавек.










