Асамблея ўздыме праблему 193-1 на канфэрэнцыі АБСЭ

28.09.2009 Асамблея ўздыме праблему 193-1 на канфэрэнцыі АБСЭ

Асамблея НДА зладзіць круглы стол “193-1: Крымінальны перасьлед за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі” ў Варшаве. Мерапрыемства адбудзецца 30-га верасьня ў межах штогадовай нарады АБСЭ па чалавечым вымярэньні.

28.09.2009 У Брэсце ўлады забаранілі правядзенне сацыяльных пікетаў

Правядзенне ўсіх 52 пікетаў супраць пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну забаранілі брэсцкім актывістам Аб'яднаных дэмакратычных сілаў мясцовыя ўлады. Акцыі планавалася правесці 30 верасня.

Алег Трусаў: “Улада на месцах працягвае думаць па-савецку”

28.09.2009 Алег Трусаў: “Улада на месцах працягвае думаць па-савецку”

Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы Георгія Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў гонар дзеяча БНР Палуты (Пелагеі) Бадуновай.

28.09.2009 Віцебскі сябра БХД перашкодзіў візыту патрыярха

Актывіст ствараемай Партыі БХД Алесь Галавань 27верасня распаўсюжваў на вуліцы Цітова ў Віцебску моладзевы бюлетэнь “Прамень”.

У Баранавічах рыхтуюць пікеты супраць сьмяротнага пакараньня

28.09.2009 У Баранавічах рыхтуюць пікеты супраць сьмяротнага пакараньня

Праваабаронцы з Баранавічаў Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і Віктар Сырыца накіравалі заяву на імя старшыні гарвыканкама пра намер правесьці 10 кастрычніка пікетаваньне супраць пакараньня смерцю.

28.09.2009 Заява Міжнароднай місіі ў Беларусь

Група міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі СМІ і свабоды прэсы, па выніках візіту сумеснай дэлегацыі ў Беларусь, што адбыўся 20–24 верасня, заклікала ўлады краіны прывесці медыясферу краіны ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

28.09.2009 Прымусовая падпіска на «Советскую Белоруссию» працягваецца

Да кожнага з паштальёнаў даводзіцца план: падпісаць на газету адміністрацыі Лукашэнкі ад 10 да 15 кліентаў.

25.09.2009 Пратаколы за графіці ў Баранавічах

Днямі ў Баранавічах міліцыянты затрымалі 2-х сябраў мясцовай філіі "Маладога Фронту" Ахрыменка Максіма й Першыка Андруся за нанясеньне графіці. Надпісы "Не - карупцыі!" зьявіліся на сьцяне Баранавіцкага завода станкапрыладаў.

Віктару Парфёненку адмовілі ў акрэдытацыі

25.09.2009 Віктару Парфёненку адмовілі ў акрэдытацыі

Міністэрства замежных спраў адмовіла журналісту Радыё Рацыя Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі ў Беларусі. Прычына адмовы не была канкрэтызавана, толькі схавана ў агульным пункце №10 лакальнага праўнага дакуманта міністэрства. Журналіст чакаў адказу больш як 4 месяцы.

З Юрыя Лявонава знялі ўсе абвінавачанні

25.09.2009 З Юрыя Лявонава знялі ўсе абвінавачанні

З былога палітвязьня, ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава зьнялі ўсе абвінавачаньні і спынілі супроць яго крымінальны перасьлед.

FIDH распаўсюдзіла справаздачу па выніках назіраньня за судовым працэсам аб нерэгістрацыі "Нашай Вясны"

24.09.2009 FIDH распаўсюдзіла справаздачу па выніках назіраньня за судовым працэсам аб нерэгістрацыі "Нашай Вясны"

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) распаўсюдзіла справаздачу па выніках назіраньня за судовым працэсам па зыску Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня “Наша Вясна” да Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, які праходзіў у Вярхоўным Судзе 10-12 жніўня 2009 году. Справаздача зьмяшчае падрабязны аналіз хады працэсу, а таксама шэраг рэкамэндацыяў да беларускіх уладаў. FIDH зьвяртае ўвагу на такія акалічнасьці, як адмова ў прадастаўленьні беларускай візы Прэзыдэнту FIDH сп.Сухаэр Бельхасэн, якая мела намер наведаць Беларусь з мэтай назіраньня за працэсам, а таксама няроўныя ўмовы для адстойваньня сваёй пазыцыі – “Наша вясна” сутыкнулася з дадатковымі апанэнтамі у асобе дзяржаўнага абвінаваўцы і судзьдзі, у выніку чаго існуюць сур’ёзныя сумненьні ў тым, што “судзьдзя і Суд былі незалежнымі і неперадузятымі.”

24.09.2009 Лёс офісу БНФ у Магілёве вырашыцца на наступным тыдні

Сёньня ў гаспадарчым судзе Магілёўскай вобласьці разглядаўся зыск, які падала КУП ЖРЭА Ленінскага раёну Магілёва на ГА БНФ "Адраджэньне". ЖРЭА патрабуе высяленьня грамадзкай арганізацыі з яе офісу ў Магілёве па адрасе вул. Цыялкоўскага, 10, а таксама выплаты за арэнду 5 млн рублёў.

Асамблея НДА не бачыць прагрэсу ў дачыненьні да грамадскіх арганізацый з боку дзяржавы

24.09.2009 Асамблея НДА не бачыць прагрэсу ў дачыненьні да грамадскіх арганізацый з боку дзяржавы

Асамблея дэмакратычных НДА Беларусі агучыла свае папярэднія ацэнкі дзеяньняў беларускіх уладаў па нармалізацыі становішча няўрадавых арганізацыяў у сьвятле заканчэньня чарговага пэрыяду прыпыненьня санкцыяў з боку Эўрапейскага Зьвязу.

ЖРЭА у Магілёве запатрабавала высялення абласнога аддзялення партыі БНФ

24.09.2009 ЖРЭА у Магілёве запатрабавала высялення абласнога аддзялення партыі БНФ

Гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці разглядзеў позву ЖРЭА Ленінскага раёна Магілёва ў дачыненні да абласнога аддзялення партыі БНФ “Адраджэнне”

24.09.2009 Што сказала місія?

У сераду ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбыўся брыфінг з удзелам міжнароднай журналісцкай місіі, што працавала ў Беларусі з 21 да 23 верасня. З сямі ўдзельнікаў місіі ў брыфінгу ўдзельнічалі толькі чацвёра — астатнія ў сераду пакінулі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства