22.10.2009 Справа аб збіцці прафесара Андрэя Каляды закрыта
У Савецкім РУУС Менска заяўляюць, што справа аб збіцці Андрэя Каляды закрыта ў сувязі «з адсутнасцю ў дзеяннях падследчага склада злачынства».
22.10.2009 Парушэньні перапісу на Гарадзеншчыне
У Горадні пераспісчыкі адказы грамадзянаў у перапісныя лісты пішуць алоўкам. Мясцовыя актывісты БХД упэўненыя, гэта робіцца дзеля магчымасці сфальсіфікаваць вынікі перапісі адносна пытання роднай мовы.
22.10.2009 Андрэй Бандарэнка абвясціў галадоўку
Андрэй Бандарэнка, былы незалежны кандыдат у дэпутаты, абвінавачаны ў эканамічным злачынстве і асуджаны без усялякіх доказаў да 7 гадроў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, абвясціў у турме галадоўку ў знак пратэсту супраць несправядлівага абвінавачання.
22.10.2009 Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі
Пасля разгону пікета памяці зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы дваццацігадовая Інга Абрамава нейкі час не вярталася ў Брэст. Цяпер прыехала і згадзілася распавесці пра той дзень.
22.10.2009 Актывіста апазіцыі збілі міліцыянеры
Супрацоўнікі Мастоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў збілі актывіста партыі “Грамада”(БСДГ) Зміцера Кучуна.Бягучым часам законнасць дзеяння міліцыянтаў правярае пракуратура.
21.10.2009 Ж.-Э.Хольцапфель спадзяецца, што Беларусь увядзе мараторый на смяротную кару
Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з’яўляецца ключавым элементам для далейшага развіцця ўзаемаадносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Пра гэта 20 кастрычніка падчас круглага стала, прысвечанага завяршэнню праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Спрыянне шырэйшаму ўжыванню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека падчас адпраўленняў правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь”, заявіў ў размове з Еўрарадыё кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.
21.10.2009 Мінюст адмовіў у рэгістрацыі Беларускай партыі працоўных
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Беларускай партыі працоўных (БПП), гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 20 кастрычніка на сайце міністэрства.
21.10.2009 Абваленая вежа Валадаркі трапіла на вокладку кнігі
Cёньня ў сядзібе БНФ у Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі “Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах”, падрыхтаванай з удзелам незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна”.
20.10.2009 Арыгінальны погляд на праблему смяротнага пакарання (фота)
Арганізатары творчага конкурсу ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” прапануюць вашай увазе працы пераможцаў у намінацыі “Арыгінальны погляд” - міні-тэорыю матэматыка Міхася Булавацкага і графіку праграміста, дызайнера Сяргея Дзядзюля.
20.10.2009 Сябры партыі БХД зьбяруцца на плошчы
Сёння прыйшоў адказ з апошняга з 11 памяшканняў, куды звярталіся каардынатары па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з просьбай дазволіць правядзенне паўторнага Устаноўчага З’езду. Адміністрацыя Малай залі Палаца Рэспублікі адмовіла БХД з той прычыны, што ў 11 гадзін 31 кастрычніка ў памяшканні запланавана правядзенне іншага мерапрыемства.
20.10.2009 За беларускую мову ўсё яшчэ затрымліваюць
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, ягоную намесьніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова.
20.10.2009 Свабода друку ў Беларусі: лепшая за Расею, горшая за Ірак
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала штогадовы рэйтынг свабоды прэсы. Беларусь заняла ў ім 151-е месца з 175.
20.10.2009 Праваабаронцаў Брэста не запрасілі на 20-годдзе партнёрства з Равенсбургам
Трое праваабаронцаў звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з просьбай, каб іх афіцыйна запрасілі на ўрачыстасці, прымеркаваныя да 20-х Угодкаў партнёрства гарадоў у Брэсце. На днях яны атрымалі адмоўны адказ па прычыне таго, што "згодна з планам прыбывання афіцыйнай дэлегацыі, сустрэча з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прыватных асоб не прадугледжана”.
20.10.2009 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу мінчанкі Галіны Юбко
Камітэт па правах чалавека ААН у Жэневе (Швейцарыя) прыняў да разгляду скаргу мінчанкі Галіны Юбко.
20.10.2009 Дзясяты аштрафаваны на 700 тысяч, адзінаццаты — на 1 мільён 750 тысяч
19 кастрычніка судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў аштрафаваў кіраўніка Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валера Рыбчанку на 700 тысяч рублёў. Гэта ўжо дзясяты па ліку грамадзкі актывіст з 16-ці, якія месяц таму меліся зладзіць ланцуг памяці пра зьнікненьне палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Актывісты ішлі ходнікам на пляц Паўстаньня, але іх схапіў спэцназ. Агульная сума штрафаў дасягнула 10 мільёнаў 325 тысяч рублёў.










