23.11.2009 Звольнілі дырэктарку “Акадэмкнігі”
З Соф’яй Антонаўнай Жыбулеўскай, якую ведае кожны мінскі кнігалюб і пісьменнік, проста не працягнулі кантракт і нават не сказалі “дзякуй”
23.11.2009 Беларусь – ужо за мяжой алкагольнай катастрофы
Беларускія нарколагі занепакоеныя ростам спажывання алкаголю ў краіне, заявіў 23 лістапада ў Мінску загадчык аддзела наркалогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Андрэй Капытаў.
23.11.2009 Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст
Пра гэта паведаміла прэс-службе МФ кіраўнік юрыдычнага адзьдзела "Маладога Фронту" Наста Лойка.
23.11.2009 Берасцейскія актывісты паскардзіліся ў ААН
Актывісты паведамілі ў Камітэт пра тое, што былі парушаны іх правы на свабоднае выражэнне думак і правядзенне мірных сходаў, пра дыскрымінацыю па прызнаку перакананняў, а таксама пра тое, што ў ходзе судовага разбіральніцтва было парушана права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
23.11.2009 Разняволенне СМІ павінна быць умовай дыялогу Еўропы з Беларуссю
Удзельнікі Канферэнцыі «Ініцыятыва „Усходняе партнёрства“ ў дачыненні да Беларусі: роля Літвы», якая адбылася ў Сейме Літвы 20 лістапада, сышліся ў выснове, што сродкі масавай інфармацыі — апошняе, што разняволяць беларускія ўлады. І, на думку прысутных, зробяць яны гэта толькі пры настойлівай пазіцыі Еўразвязу, прадстаўнікі якога часта разыходзяцца ў поглядах на «беларускае пытанне».
23.11.2009 Мікаля Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту
Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту, пацьвердзіў Радыё Свабода ягоны адвакат Павел Сапелка. Адвакат быў нешматслоўны, спаслаўшыся на падпіску, якую даў сьледчым.
20.11.2009 Асуджаны да смяротнага пакарання Андрэй Жук падаў прашэнне аб памілаванні
Асуджаны да смяротнага пакарання Андрэй Жук падаў прашэнне аб памілаванні. Адпаведны зварот на імя прэзідэнта Беларусі быў накіраваны 13 лістапада. Памілаванне – прадугледжаная дзеючым заканадаўствам працэдура. І на сёння ў сітуацыі А.Жука гэта амаль адзіная магчымасць захаваць яму жыццё.
20.11.2009 Кшыштаф Зануссі - супраць смяротнага пакарання (відэа)
Культавы польскі рэжысёр падчас паказу фільма “Ілюмінацыя” ў межах фестывалю “Лістапад-2009” распавёў менскім гледачам пра сваё стаўленне да смяротнага пакарання.
20.11.2009 Салігорскі выканкам не дазволіў сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым
Запланаваная на сёння, 20 лістапада, сустрэча чытачоў з Уладзімірам Арловым пад пагрозай зрыва. Салігорскія ідэолагі вырашылі, што творчы вечар з удзелам пісьменніка будзе несці палітычную афарбоўку.
20.11.2009 За дапамогу суду пенсіянера з Берасця пазбавілі ліцэнзіі
Пенсіянер з Берасця Павел Казлоў накіраваў скаргу на імя генеральнага пракурора, у якой просіць абскардзіць дзеянні Савета міністраў.
20.11.2009 50 гадоў таму была прынятая Дэклярацыя правоў дзіцяці
20 лістапада 1959 году была прынятая Дэклярацыя правоў дзіцяці. У дакумэнце сказана, што яго мэта — “забясьпечыць дзецям шчасьлівае дзяцінства”. А праз 30 гадоў у той жа дзень была прынята Канвэнцыя аб правах дзіцяці
20.11.2009 «Нашай Ніве» афіцыйна патлумачылі, за што папярэдзілі
Падставай для атрымання папярэджання стаў артыкул «Замоўчванне грыпу выклікала эпідэмію панікі», які быў надрукаваны ў нумары 41 ад 4 лістапада.
20.11.2009 Права маладых - не страляць!
Актывісты моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" распачалі ў Менску кампанію - "Права не страляць". Яе мэта – праінфармаваць маладых людзей аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе.
20.11.2009 БХК далучыўся да ENEMO
Беларускі Хельсінкскі Камітэт стаў сябрам Еўрапейскай сеткі арганізацыяў па назіранні за выбарамі (ENEMO).
20.11.2009 “Магілёўскі Час” зноў не зарэгістравалі
Міністэрства інфармацыі вярнула таварыству з абмежаванай адказнасьцю “Магілёўскі Час” пакет дакумэнтаў на рэгістрацыю газэты. Паводле чыноўнікаў, у пакеце адсутнічала копія дамовы заснавальніка зь юрыдычнай асобай, на якую ўскладаліся функцыі рэдакцыі газэты. Гэта сталася прычынай вяртаньня дакумэнтаў.










