09.12.2009 Да дня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Абараняць свае правы ў вялікім і малым, паўсюль і заўсёды
Нашая краіна абавязалася перад усім сьветам паважаць, абараняць і забясьпечваць правы чалавека. Але наколькі гэтыя міжнародныя абавязкі выконваюцца? Спынімся на адным з найважнейшых палажэньняў Дэкларацыі -- артыкуле 3: “Кожны чалавек мае права на жыцьцё, на свабоду і на асабістую недатыкальнасьць.”
09.12.2009 У Гародні пікет не дазволілі
9 cьнежня гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, які ў вызначаны заканадаўствам тэрмін так і не дачакаўся афіцыйнага адказу на сваю заяўку пра правядзення пікету, прысвечанага чарговай гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, асабіста звярнуўся ў Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.
09.12.2009 Разгляд скаргі заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” перанесены
Сёньня ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася скарга сузаснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская вясна” да галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкама, які ў пяты раз адмовіў праваабаронцам у рэгістрацыі аб’яднаньня.
09.12.2009 Пікеты: забараніць нельга дазволіць
Беларускія ўлады добра ўсьвядомілі, дзе неабходна ставіць коску ў гэтым сказе, але, паўсюдна і заўсёды адмаюляючы ў правядзеньні пікетаў, ці маюць яны рацыю?
09.12.2009 “Салідарнасьць”: Ці патрэбна адмяняць сьмяротнае пакараньне?
Сайт “Салідарнасці” распачаў 7 снежня галасаваньне па актуальнай у грамадстве тэме: “Ці патрэбна адмяняць смяротнае пакараньне?”
09.12.2009 МЗС адмовіў «Белсату» ў акрэдытацыі
Карпункту спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат», які зарэгістраваны ў Польшчы, адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў Міхась Янчук, кіраўнік офісу Белсату ў Менску.
08.12.2009 Дэлегацыя праваабаронцаў у Жэневе
У межах падрыхтоўкі прадстаўленьня ў Савеце па правах чалавека ААН універсальнага перыядычнага дакладу (UPR) па Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” А.Бяляцкі, намесьнік старшыні В.Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак знаходзяцца ў Жэневе.
08.12.2009 Чаму ўлады баяцца пікетаў на гадавіну прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека?
Каля дзесяці адмоваў ў правядзеньні пікетаў, прысьвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека атрымалі гэтымі днямі беларускія праваабаронцы.
08.12.2009 Актывісту БХД прад'явілі абвінавачаньне
7 сьнежня ў Наваградку актывісту БХД Юрыю Казаку прад'яўлена абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні злачынства па ч.1крымінальнага артыкулу 339.
08.12.2009 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды выкраданняў грамадскіх актывістаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае глыбокую заклапочанасць у сувязі з мэтанакіраванымі выкраданнямі актывістаў моладзевых арганізацыяў прадстаўнікамі беларускіх сілавых ведамстваў.
08.12.2009 Актывіст Алесь Галавань вырашыў не вяртацца ў Беларусь
27-гадовы віцебскі актывіст “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алесь Галавань, адзін з лідэраў маладзёвай дэмакратычнай кааліцыі Віцебшчыны, пасля ўдзелу ў семінары “Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў” у Рызе перад ад’ездам пакінуў у гатэлі пашпарт і запіску, дзе паведаміў што прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь.
08.12.2009 Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу царквы “Новае жыццё”
Вышэйшы гаспадарчы суд чарговы раз адмовіў пратэстанцкай супольнасці “Новае жыццё” у магчымасці заставацца ў цяпер ужо дзяржаўным будынку кароўніка. ЖРЭА Маскоўскага раёну мае намер у бліжэйшыя дні прыняць захады па высяленні вернікаў на вуліцу.
08.12.2009 Першы дзень праваабарончага кінафестывалю
7 снежня ў Мінску па ініцыятыве актывістаў Руху “За Свабоду” стартаваў фестываль дакументальных фільмаў, прымеркаваны да сусветнага Дня правоў чалавека.
08.12.2009 Старшыня Еўрапарламенту асудзіў выкраданні
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк папярэдзіў улады ў Менску пасьля таго, як атрымаў зьвесткі пра выкраданьне Яўгена Афнагеля, актывіста руху "Эўрапейская Беларусь", які быў выкрадзены ў нядзелю невядомымі асобамі, вывезены зь Менску і потым адпушчаны.
08.12.2009 Жанна Літвіна пра прызначэнне новага міністра інфармацыі: «Дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага…»
Былы кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі.










