06.01.2010 Справа Аўтуховіча і Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд
Справа Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд Беларусі. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка і адвакат Асіпенкі Тамара Сідарэнка.
05.01.2010 Віктар Гумінскі: “Беларусь непасрэдна падышла да таго, каб пачаць падрабязна, празрыста і шырока абмяркоўваць пытаньне аб адмене пакараньня смерцю”
Актывісты “кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” атрымалі адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі. Нагадаем, што10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакараньня, які расцэньваецца як парушэньне права на жыцьцё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Адначасова копія звароту была перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
05.01.2010 Скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне аб забароне пікету разглядае суд
У судзе Бярозаўскага раёна 5 студзеня адбыліся папярэднія слуханьні па скарзе праваабаронцаў на рашэньне мясцовых уладаў аб забароне правядзеньня пікету, прымеркаванага да гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
05.01.2010 Крымінальная справа супраць Саюза палякаў
Супрацоўнікі міліцыі ўзбудзілі крымінальную справу супраць кіраўніка Дома польскага ў Івянцы Тэрэсы Собаль, якая з’яўляецца сябрам непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
05.01.2010 Менгарвыканкам адмаўляе "Маладому Фронту" ў памяшканьні для Устаноўчага Зьезду
Кіраўніцтва Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Еханэса Раў (ІВВ) не атрымала дазвол Менгарвыканкама на здачу памяшканьня ў арэнду для правядзеньня Ўстаноўчага Зьезду "Маладога Фронту".
05.01.2010 Адвакату Сапелку адмовілі ў спыненьні крымінальнай справы супраць Аўтуховіча
Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.
05.01.2010 Кастусь Смолікаў аштрафаваны за мемарыяльныя крыжы
Дзвума базавымі велічынямі - штраф за самаўладнае ўсталяванне крыжоў у лесе каля вёскі Паляі – пакараны актывіст партыі БНФ Кастусь Смолікаў, такое рашэнне прыняў 5 студзеня Віцебскі раённы суд.
05.01.2010 “Хопіць вайны!”
Фінальны мультфільм з сэрыі “Стоп 193.1!” ад Асамблеі НДА даступны ў сеціве. Чарговы ўзор мультымэдыйнай прадукцыі нясе выключны пазытыў, хоць падставаў для шчасьлівых сьвяткаваньняў Новага году аб’ектыўна мала: артыкул 193.1 КК РБ па-ранейшаму пагражае героям папярэдніх мультоў.
04.01.2010 Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, сьнежань 2009 году
Напрыканцы году падсумоўваліся вынікі мінулага году. 22 сьнежня кіраўніцтва кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі правяла адмысловую он-лайн-канфэрэнцыю, падчас якой канстатавала, што сёлета сітуацыя для апазіцыі была ня лепшай у параўнаньні з мінулым годам.
04.01.2010 Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з райвыканкамам
Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд, куды вызываюцца ў якасці істцоў. У якасці адказчыкаў – Бярозаўскі райвыканкам, які адмовіў праваабаронцам у пікеце 10 снежня - ў Дзень правоў чалавека.
04.01.2010 Суд адхіліў прэтэнзіі гомельскіх праваабаронцаў да гарвыканкаму
30 сьнежня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазовы праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага й Леаніда Судаленкі да гарвыканкаму. Яны патрабавалі адмены рашэньня гарвыканкаму на забарону пікету на пляцы Паўстаньня, замоўленага на 10 сьнежня, Дзень правоў чалавека.
04.01.2010 «Папярэджанне “Народнай волі” – частка перадвыбарнай стратэгіі ўладаў… »
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі ацэньвае сітуацыю са СМІ ў Беларусі як «стабільна трывожную» і таму прапануе ўсім зацікаўленым структурам тэрмінова абмеркаваць яе і распрацаваць захады па абароне свабоды слова.
04.01.2010 Алесь Бяляцкі: 2010 год будзе дастаткова цяжкім
Праваабаронцы заяўляюць, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў улады Беларусі будуць праводзіць палітыку «закручвання гаек».
29.12.2009 Пракуратура папярэдзіла маладафронтаўку пра артыкул 193.1
Пракуратура вынесла папярэджаньне кіраўніцы берасьцейскай філіі "Маладога Фронту" Юліі Пашко.
28.12.2009 Шапуцька: адлічэньне - праява дыскрымінацыі па палітычных поглядах
Прэс-сакратар "Маладога Фронту" Тацьцяна Шапуцька, адлічаная зь юрыдычнага факультэту БДУ за ад'езд на Форум грамадзянскай супольнасьці "Усходняе Партнэрства", падала скаргу міністру адукацыі й хадайніцтва ў рэктарат.










