15.01.2010 У Віцебску затрымалі яшчэ аднаго сябра БХД
Толькі што ў Віцебску затрымалі сябру “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Алеся Галаваня. Гэта ўжо трэці затрыманы сябра БХД ў Віцебску. Як мяркуюць актывісты БХД - у сувязі са справай вывешвання на цэнтральнай елцы Віцебска Сяргеем Каваленкам нацыянальнага сцяга.
15.01.2010 У Віцебску затрыманы Валеры Раманенка
У Першамайскім РУУСе Віцебска знаходзіцца яшчэ адзін актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі — Валеры Раманенка.
15.01.2010 Амніставалі ўдзельніка «справы 14 ці» Алеся Чарнышова
Амніставаны Алесь Чарнышоў, удзельнік так званай «справы чатырнаццаці», паводле якой былі пакараныя актывісты розных моладзевых арганізацый
15.01.2010 29 студзеня - суд над вернікам Іванам Міхайлавым
Судовае паседжаньне Менскага раённага суда па справе ўхіленьня ад вайсковай службы верніка габрэйска-мэсіянскай суполкі Івана Міхайлава адбудзецца 29 студзеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі "За альтэрнатыўную грамадзянскую службу" Міхась Пашкевіч.
15.01.2010 Тарас Сурган , сябра Каваленкі, асуджаны на 7 сутак
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебска Т. Цыганкова прызнала Тараса Сургана вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы.
15.01.2010 Спыненая крымінальная справа па артыкуле 193.1 ў дачыненьні да Яўгена Волкава
30 сьнежня ў другі раз Пракуратура Мінска спыніла крымінальную справу супраць Яўгена Волкава, узбуджаную напрыканцы чэрвеня 2009 года па артыкуле 193-1. Яго абвінавацілі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага “Руху яднаньня” (Царква Муна).
14.01.2010 Асамблея падала дакумэнты на рэгістрацыю
Заснавальнікі Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА” 14 студзеня падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Мінюст. Трэцяя па ліку спроба легалізацыі Асамблеі праходзіць ва ўмовах невялічка фінансавай палёгкі. Цяпер за рэгістрацыю грамадзкім аб’яднаньням трэба плаціць менш.
14.01.2010 Каардынатар стварэньня БХД у Гомелі гвалтам дастаўлены ў ваенкамат
Прыкладна апоўдні 14 студзеня ў Гомелі затрыманы каардынатар па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Яўген Якавенка.
14.01.2010 Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта
Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар УП "Надзейныя праграмы" (TUT.BY) Юрый Зісер, які ў канцы 2009 года браў удзел у абмеркаванні гэтага праекта.
14.01.2010 Дзяржаве нагадваюць пра міжнародныя абавязкі
Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора звярнуўся ў дзяржаўныя органы з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб аднаўленні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”.
13.01.2010 Ператрус на кватэры журналіста Сяргея Серабро
Міліцыя праводзіць вобшук у кватэры журналіста, рэдактара інтэрнэт старонкі «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро.
13.01.2010 ЛТП: лячэнне альбо гвалт над чалавекам?
Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае даследваць парушэньні правоў чалавека, звязаныя з прымусовым накіраваньнем на “лячэньне” ў ЛТП.
13.01.2010 Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў іску
У судзе Бярозаўскага раена скончыўся разгляд справы па іску бярозаўскіх праваабаронцаў да райвыканкама. Праваабаронцы прасілі прызнаць адмову райвыканкама ў пікеце 10 снежня – Дзень правоў чалавека – неправамернай, якая ўшчамляе канстытуцыйнае права на свабоду правядзення пікета і дазволіць правядзенне пікета на пазнейшую дату. Суд адмовіў у задавальненні іску.
13.01.2010 Сяргея Каваленку вызвалілі зь сьледчага ізалятару
Арыштаваны за вывешваньне нацыянальнага сьцяга на гарадзкой ёлцы ў Віцебску сябар КХП БНФ кажа, што зусім не чакаў, каб яго адпусьцілі зь СІЗА. Бо толькі ў суботу пракуратура прыняла рашэньне трымаць яго пад вартай да 2-х месяцаў.
12.01.2010 Валянцін Стэфановіч: Праваабаронцы адмаўляюць хуліганства ў дзеяннях Сяргея Каваленкі
Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” катэгарычна не згодныя з узбуджэннем крымінальнай справы супраць Сяргея Каваленкі і расцэньваюць гэта як пераслед па палітычных матывах.










