29.05.2020 Ніякай канкрэтыкі. Гарадзенскія назіральнікі атрымліваюць адказы на свае звароты
Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі адказ з гарвыканкаму на свой ліст пра тэхнічную памылку падчас відэатрансляцыі пасяджэння па фарміраванні раённай ТВК. Праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель, Андрэй Коця і Святлана Рудкоўская звярталі ўвагу чыноўнікаў на тое, што відэатрансляцыя 19 траўня пасяджэння па пытанні стварэння Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісій па выбарах не адпавядала патрэбным крытэрам.
29.05.2020 Instagram-рэпартаж: як бачаць выбарчую кампанію на Міншчыне
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары” праманіторыла сацыяльную сетку Instagram на прадмет таго, наколькі прэзідэнцкая выбарчая кампанія 2020 года ў Беларусі прадстаўлена ў адной з самых папулярных сацсетак.
29.05.2020 Да 23 тысячаў. Вылучэнцы пачалі выдаткоўваць сродкі на выбарчую кампанію
Згодна з дадзенымі Цэнтральнай выбарчай камісіі некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты ўжо пачалі расходаваць сродкі на выбарчую кампанію. Больш за ўсё выдаткаваў на выбарчую кампанію вылучэнец экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" Віктар Бабарыка — больш за 23 тысячаў беларускіх рублёў.
29.05.2020 Штраф за плакат "Выбары без Лукашэнкі і Ярмошынай"
Актывіста Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі з Міёраў Сяргея Васільева суд Міёрскага раёна пастанавіў аштрафаваць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на суму 135 рублёў.
29.05.2020 Дабраліся і да Жлобіна: суды, штрафы, пратаколы
На жыхарку Жлобіна Маўлюду Цыдранкову складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння нібыта за ўдзел у антыпарадзе 9 траўня ў Бабруйску.
29.05.2020 Позву ў суд прафсаюзнаму актывісту ўручылі ў грамадскай лазні
Суд Ленінскага раёна Берасця 28 траўня разглядаў адміністрацыйную справу сябра прафсаюза РЭП Аляксандра Куцанка.
28.05.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання
Праваабарончы цэнтр "Вясна" запускае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны.
28.05.2020 Жыхары Гомеля сталі ў чаргу, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую
Жыхары Гомеля 28 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Святлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнта, перадае Радыё Свабода.
28.05.2020 Непоўнагадовым удзельнікам гомельскай акцыі ў падтрымку Ціханоўскага зацікавілася міліцыя
У Гомелі дагэтуль працягваецца пераслед удзельнікаў акцыі салідарнасці з Сяргеем Ціханоўскім, якая прайшла 7 траўня ў цэнтры горада і скончылася масавымі затрыманнямі.
28.05.2020 Абвяшчаем набор назіральнікаў за выбарамі! Запоўні анкету
Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пачынае набор назіральнікаў і назіральніц за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў.
28.05.2020 "Можна проста пашпартныя дадзеныя". Як збіраюць подпісы за вылучэнне Лукашэнкі
Паведамляецца пра розныя формы ціска: ад праблемаў на вучобе да непрацягнення кантрактаў на працы. Геаграфія фактаў прымусу расцягнулася на ўсю Беларусь. «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сабралі падборку фактаў прымуса па абласцях.
28.05.2020 Убачыла свет кніга пра легендарнага Кіма Хадзеева. Запрашаем на прэзентацыю!
Маем цікавую падзею! Выдалі кнігу-дакумент «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя»
28.05.2020 Пікет за Ціханоўскую стаў самым масавым у Магілёве з 1994 году
Як паведамляе Радыё Свабода, 27 траўня каманда патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай правяла ў Магілёве пікет па збору подпісаў у падтрымку вылучэнкі — самы масавы ад 1994 году.
28.05.2020 Баранавіцкая выбарчая камісія праверыла пікет за Святлану Ціханоўскую
У Баранавичах другі дзень запар па вечарах збіраецца чарга, каб паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнту Святланы Ціханоўскай - жонкі вядомага youtube-блогера Сяргея Ціханоўскага.
28.05.2020 Фотафакт: Актывіст атрымаў пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы з памылкай
Гамяльчук Алег Левянец, які ўваходзіць у ініцыятыўную групу "кандыдата пратэсту" Уладзіміра Няпомняшчых, атрымаў сваё пасведчанне, дзе прозвішча напісана па-беларуску, а імя і імя па бацьку – па-руску.










