02.06.2021 Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 9 палітычных зняволеных
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці
02.06.2021 Вынікі разглядаў судамі адміністрацыйных спраў за 31 траўня - 2 чэрвеня
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў.
02.06.2021 У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Іванам Багдзевічам
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
02.06.2021 У Гродне трох фігурантаў "справы Ціханоўскага" асудзілі на тэрміны ад 2 да 4 гадоў калоніі
У судзе Кастрычніцкага раёну Гродна з 18 студзеня разглядалі крымінальную справу супраць траіх фігурантаў "справы Ціханоўскага", якіх затрымалі на выбарчым пікеце 29 траўня мінулага года ў Гродне: палітвязня Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігі.
02.06.2021 У калоніі на Арцёма Анішчука ўзбудзілі новую "крыміналку", але да яго не пускаюць адваката і пазбавілі спатканняў да жніўня
На асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў", у Магілёўскай калоніі завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.
02.06.2021 "Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне
Ягор праз адваката распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам.
01.06.2021 Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да "радыкалаў" ці "фашыстаў". У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска працягваецца судовы разгляд па крымінальнай справе ў дачыненні да антыфашыстаў - братоў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.
01.06.2021 Затрыманне журналістаў працягваецца. Хроніка пераследу 1 чэрвеня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне.
01.06.2021 Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні 5 новых палітычных зняволеных
Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
01.06.2021 У Гродна асудзілі двух чалавек па крымінальным артыкуле за абразу міліцыянтаў
Першага чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прайшлі чарговыя працэс па крымінальных справах паводле артыкулу 369 крымінальнага кодэксу за абразу службовых асобаў. Так, у другой палове дня разглядалася справа супраць 63-гадовай пенсіянеркі, жыхаркі Мазыра Таццяны Тарун, паведамляе "Гарадзенская Вясна". Жанчына мае сур'ёзныя захворванні.
01.06.2021 Яшчэ аднаго асуджанага Гарадзенскі абласны суд замест "хіміі" адправіў у калонію
Гарадзенскі абласны суд замяніў прысуд жыхару Ваўкавыска Аляксандра Патаповіча, асуджанага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі). Замест двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову (“хімія”) мужчыне прызначылі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.
01.06.2021 У Мінску судзяць палітзняволенага жыхара «Плошчы Пераменаў» Латыпава. У судзе ён здзейсніў спробу суіцыду
У судзе Савецкага раёна Мінска 1 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава. Яго судзяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.ч. 1, 2 арт. 342, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 209.
01.06.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Хроніка: “За тое, што яны пасмелі думаць па-іншаму…” Выступ бацькоў Рамана Пратасевіча на акцыі салідарнасці, гадавіна з дня затрымання Сяргея Ціханоўскага і іншых фігурантаў ягонай справы, пахаванне памерлага палітвязня Вітольда Ашурка і пераслед журналістаў.
01.06.2021 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2021
На працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзянаў па палітычных матывах. Па дадзеных Генеральнай пракуратуры, за перыяд са жніўня 2020 г. было распачата больш за тры тысячы крымінальных спраў за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту.
01.06.2021 Баранавічы: год "хіміі" — за "здзек" над сцягам. Шкода склала 2 рубля 44 капейкі
31 траўня суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна вынес прысуд 21-гадоваму Вячаславу Уласевічу.










