28.01.2010 Полаччына: Чыстае інфармацыйнае поле перад выбарамі забяспечана
Нерэгістрацыя “Хіміка” якраз перад выбарчай кампаніяй выглядае на спробу ўладаў захаваць за сабой інфармацыйнае поле.
28.01.2010 Заяўніка не запрасілі на паседжанне Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі
С. Вакуленка даведаўся, што паседжанне гарадской камісіі ўжо адбылося і сябры камісіі зацверджаныя. На пытанне, чаму яго не праінфармавалі, супрацоўніца выканкаму адказала: “Дык была тут апазіцыя”.
28.01.2010 Смяротнае пакаранне ў Беларусі. 2009 год
2009 год не стаў для Беларусі вырашальным у пытанні адмены ці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай дзяржавай на еўрапейскім кантыненце, а таксама на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Разам з тым, упершыню за гады існавання незалежнай Беларусі тэма смяротнага пакарання стала прадметам шырокай дыскусіі ў краіне.
28.01.2010 Затрымалі яшчэ аднаго сябра Сяргея Каваленкі
Алег Сурган, якога вінавацяць у супраціве міліцыянтам падчас затрыманьня за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяну, забраны ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Ня выключана, што яго завязуць ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду, які мусіць адбыцца 1 лютага.
28.01.2010 БХД стварае інтэрнэт-спецназ
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” плануе ўпершыню ў Беларусі выкарыстаць у выбарчай кампаніі сацыяльныя сеткі, вэб-блогі ды іншыя новыя інтэрнэт-тэхналогіі піяру.
27.01.2010 Брэст: Дэмакратычныя сілы будуць каардынаваць сваю дзейнасць падчас выбарчай кампаніі
Адпаведнае пагадненне аб супрацоўніцтве падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў падпісалі кіраўнік Брэсцкай абласной структуры Партыі БНФ Дзмітры Шыманскі, кіраўнік абласной арганізацыі Руху “За Свабоду” Зміцер Трэцяк, мясцовыя прадстаўнікі Аргкамітэту па стварэнні партыі БХД (Зміцер Шурхай), прадстаўнікі адной з рэгіянальных структураў партыі АГП.
27.01.2010 Калінкавічы: Крытыка як заяўка на кандыдацтва ў аблсавеце?
У некалькіх апошніх нумарах райвыканкамаўскай газеты “Калінкавіцкія навіны” з’явіліся даволі нехарактэрныя для гэтага выдання артыкулы, аўтарства якіх належыць галоўнаму рэдактару Івану Гарысту. Разгадка, магчыма, у тым, што ён у чарговы раз збіраецца балатавацца ў Гомельскі абласны Савет.
27.01.2010 БДІПЧ АБСЕ дасць сваю ацэнку зменам у Выбарчы кодэкс Беларусі
Як паведаміў журналістам у Мінску 27 студзеня новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Халер, беларускі бок перадаў БДІПЧ для азнаямлення папраўкі ў выбарчае заканадаўства.
27.01.2010 Судовыя выканаўцы тэрарызуюць бацькоў Насты Машчавай
Другі дзень запар судовыя выканаўцы спрабуюць патрапіць у кватэру, дзе разам з бацькамі пражывае актывістка “Маладой Беларусі” Наста Машчава. Сёньня ў другой палове дня яны разам з тэлежурналістамі БТ патрапілі ў кватэру.
27.01.2010 У Эўранэст зь Беларусі запросяць толькі апазыцыю
Сёньня ў Брусэлі адбылася сустрэча Бюро Эўранэста, на якой абмяркоўваўся фармат удзелу шасьці краін "Усходняга партнэрства" ў Парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства" (EURONEST PA, EU-Neighborhood East Parliamentary Assembly).
27.01.2010 Прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі ў склад Гомельскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі
Ад АГП на ўключэнне ў камісію была прадстаўлена кандыдатура Юрыя Варонежцава, былога дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, фізіка, кандыдата тэхнічных навук. Ад БХД у камісію быў прапанаваны гісторык Святаслаў Шапавалаў. Але яны не былі уключаны ў склад камісіі. Разам з тым, перавага была аддадзена сябру КПБ.
27.01.2010 У Слоніме “пацяпленне”?
У размове пра маючыя адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў старшыня райвыканкаму запэўніў грамадскіх і партыйных актывістаў, што ўвесь выбарчы працэс будзе ісці згодна з заканадаўствам.
27.01.2010 Вылучэнні партыйцаў у камісіі на Гарадзеншчыне: актыўнасць розная
Дэмакратычныя палітычныя партыі Гарадзенскай вобласці выявілі розную актыўнасць пры вылучэнні сваіх прадстаўнікоў ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
27.01.2010 Віцебск: Дэмакраты памкнуліся ў камісіі
У спіс грамадзян, вылучаных у склад Віцебскай абласной выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання, увайшлі 22 кандыдата. Сярод іх - прадстаўнікі ўлады, палітычных партый, грамадскіх арганізацый і прафесійных саюзаў, пенсіянеры, прадстаўнікі творчых прафесій, беспрацоўныя.
27.01.2010 Сталічныя камуністы хочуць патрапіць у камісіі па максімуму
Левыя хочуць бачыць Сяргея Вазняка ў складзе Менскай гарадской камісіі і падалі адпаведную заяўку, а таксама маюць намер вылучыць да 5 лютага сваіх прадстаўнікоў ва ўсе 9 тэрытарыяльных выбарчых камісій па сталіцы.










