01.02.2010 Суд над Алегам Сурганам перанеслі на 9 лютага
У Віцебску 1 лютага пачаўся судовы працэс супраць сябра аргкамітэту партыі БХД і «Маладой Беларусі» Алега Сургана.
01.02.2010 Афіцыйны Мінск — супраць удзелу апазіцыі ў Еўранэст
Беларусь будзе настойваць на тым, каб у парламенцкай асамблеі "Ўсходняга партнёрства" Еўранэст удзельнічала толькі афіцыйная дэлегацыя. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў старшыня Пастаянай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч.
01.02.2010 1 лютага – суды ў Віцебску і Менску
Суд над актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алегам Сурганам пройдзе 1 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска. Алега Сургана абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (насілле ці пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Максімальнае пакаранне — пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.
01.02.2010 Мінінфармацыі актыўней зоймецца інтэрнетам і ідэалогіяй, бо «працаваць і жыць, як раней, нельга»
Гэта вынікае з выказванняў, што прагучалі 29 студзеня ад кіраўніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Усевалада Янчэўскага і міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага.
31.01.2010 Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня
Адразу пасля абвяшчэння Указу аб прызначэнні выбараў сваю працу па правядзенні маніторынгу выбарчага працэсу пачалі па ўсёй краіне беларускія праваабаронцы ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Адной з пастаўленых мэтаў маніторынгу яны бачаць аналіз таго, як на практыцы рэалізуюцца новыя палажэнні выбарчага заканадаўства.
31.01.2010 Гарадзенскія грамадска-палітычныя актывісты абскарджваюць сваё неўключэнне ў тэрытарыяльныя камісіі
Грамадска-палітычныя актывісты лічаць, што пры фармаванні тэрытарыяльных камісій былі парушаныя іх правы, а дэмакратычныя партыі і актывісты ў выбарчым працэсе падвяргаюцца дыскрымінацыі.
30.01.2010 Уладзіслаў Старавераў атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад Віцебскай абласной пракуратуры
У лісце за подпісам намесніка пракурора вобласці Г.А.Каранько незалежнага журналіста папярэдзілі пра недапушчальнасць супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
30.01.2010 У складзе выбарчых камісій -- спрэс правераныя кадры
З 12 сяброў Барысаўскай раённай камісіі 9 былі сябрамі выбарчых камісій у 2008 годзе падчас парламенцкіх выбараў, а значыць, з'яўляюцца не толькі надзейнымі, але і праверанымі кадрамі. З 13 сяброў Магілёўскай гарадской камісіі камісіі шасцёра прымалі ўдзел у працы камісіі падчас выбараў у мясцовыя Саветы ў 2007 годзе.
29.01.2010 Палітолаг Юрый Чавусаў абскарджвае неўключэнне ў Мінскую гарадскую камісію
"Не падаць скаргу азначала б пагадзіцца з абгрунтаванасцю дзеянняў камісіі. Між тым, рашэнне не ўключаць мяне ў склад гарадской выбарчай камісіі пазбаўлена законных падставаў. А тое, што суды залежаць ад уладаў – гэта ўжо іншая праблема".
29.01.2010 Гомельскае Палессе: “Чыстае” інфармацыйнае поле
У Калінкавіцкім, Мазырскім, Ельскім, Хойніцкім, Брагінскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах няма ніводнага незалежнага выдання ці інтэрнэт-рэсурса дэмакратычнай скіраванасці.
29.01.2010 Аршанскія ўлады правалілі экзамен на лібералізацыю
Аднагалосна быў зацверджаны загадзя падрыхтаваны спіс з 13 сяброў камісіі, сярод якіх не аказалася ніводнага прадстаўніка апазіцыі.
29.01.2010 Талачынскія дэмакраты ў тэрытарыяльныя камісіі сваіх прадстаўнікоў не вылучалі, а ў кандыдаты ісці збіраюцца
Грамадска-палітычныя сілы Талачынскага раёна сур'ёзна рыхтуюцца да барацьбы за дэпутацкія мандаты на маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы.
29.01.2010 Запрашэнне на прэс-канферэнцыю
1 лютага адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
29.01.2010 Былому дэпутату Гарадоцкага раённага савета Леаніду Гаравому месца ў камісіі не знайшлося
Тром прэтэндэнтам адмоўлена ва ўключэнні ў склад Гарадоцкай раённай выбарчай камісіі, сярод якіх і актывіст Руху "За свабоду", былы дэпутат Гарадоцкага раённага Савета Леанід Гаравы (вылучаўся ад грамадзян шляхам збору подпісаў).
29.01.2010 Прадстаўнік БСДП(Г) – у раённай камісіі Верхнядзвінску
Нягледзячы на змены ў выбарчым заканадаўстве, практыка прымянення яго застаецца ранейшай. Пакуль што вядомы толькі адзін выпадак уключэння ў раённую камісію па Полацкім рэгіёне прадстаўніка ад апазіцыйных партый.










