16.09.2022 Былому актывісту Моладзі БНФ Арсенію Дзядку прысудзілі тры гады "хіміі"
Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе былога актывіста Моладзі БНФ, палітзняволенага Арсенія Дзядка.
16.09.2022 У Дрыбіне вынесены прысуд па "справе Зельцэра"
Магіляўчанін размясціў каментар абразлівага зместу на адрас супрацоўніка КДБ, адрэагаваўшы такім чынам на інцыдэнт у кватэры праграміста Андрэя Зельцэра, падчас якога быў застрэлены супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.
15.09.2022 Затрыманні за падпіску на экстрэмісцкія каналы, блакаванне сайтаў: хроніка пераследу 15 верасня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
15.09.2022 Вынесены прысуд палітзняволеным, якіх абвінавацілі ў спальванні пудзіла Лукашэнкі
На абвяшчэнні прысуда палітзняволеныя былі ў кайданках, іх суправаджалі шасцёра канваіраў.
15.09.2022 Новыя еўрапейскія "хросныя" з'явіліся ў беларускіх палітвязняў
Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”.
15.09.2022 Шэсць крымінальных артыкулаў прад'яўлена ў судзе мінскаму прадпрымальніку Станіславу Кузміцкаму
Мінскі гарадскі суд 15 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага сталічнага прадпрымальніка Станіслава Кузміцкага.
15.09.2022 Арганізацыі грамадзянскай супольнасці: навошта ім патрэбны грошы і чаму ім варта дапамагаць?
Распавядаем пра тое, чаму кожнаму з нас важна дапамагаць арганізацыям грамадзянскай супольнасці, у тым ліку грашовымі ахвяраваннямі, як гэта зрабіць бяспечна і як падтрымаць "Вясну".
15.09.2022 Суд над журналісткай Ксеніяй Луцкіной працягнецца найменей да 24 верасня
У Мінскім гарадскім судзе 15 верасня працягваецца разгляд крымінальнай справы былой журналісткі Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкіной.
15.09.2022 Маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча: "Сын сказаў, што вытрывае ўсё годна"
На наступны дзень пасля прысуду на кароткатэрміновым спатканні з палітвязнем змагла сустрэцца ягоная мама.
14.09.2022 За рэгістрацыю ў “Плане "Перамога" і жаданне ваяваць ва Украіне – чатыры гады калоніі і штраф
Прычынай крымінальнага пераследу стала рэгістрацыя ў “Плане "Перамога". Паведамлялася, што Анатоль таксама запоўніў анкету, каб паехаць ваяваць ва Украіну.
14.09.2022 Журналіста "Новага Часу" Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі
У Гродзенскім абласным судзе сёння агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі.
14.09.2022 Заява праваабаронцаў аб прызнанні 10 новых палітычных зняволеных
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
14.09.2022 "Навошта вы падпісаліся на канал "Пул Першага?" У Віцебску вынесены прысуд за абразу Лукашэнкі і Караева
Суд Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня асудзіў мясцовага жыхара Яўгена Гукава, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
14.09.2022 Палітвязні ў ШІЗА і пад кропельніцай, затрыманні і ператрусы па ўсёй краіне: хроніка пераследу 13-14 верасня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
14.09.2022 Яшчэ адзін прысуд удзельніку жнівеньскіх падзей 2020 года ў Жлобіне
21-гадовага Сяргея Ганічава, былога студэнта Беларускай дзяржаўнай сельcкагаспадарчай акадэміі, затрымалі напрыканцы траўня 2022 года.