20.09.2022 Да 6 гадоў калоніі. Вынеслі прысуды траім палітвязням, сярод якіх — Анатоль Латушка
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня вынеслі прысуды тром палітзняволеным — стрыечнаму брату палітыка Паўла Латушкі Анатолю Латушку, Ліліі Ананян, Алене Маліноўскай.
20.09.2022 У Брэсце пачаўся працэс над Дзянісам Сальмановічам, якому пагражае вялікі тэрмін зняволення
Брэсцкі абласны суд 20 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.
20.09.2022 Пінчука асудзілі ў Мінску за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
Па матэрыялах абвінавачання, Іван Валацко, са жніўня па кастрычнік 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі горада Мінска неаднаразова прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту.
19.09.2022 "Быў рады, што расійскія войскі з'язджаюць": палітзняволенага Паўла Наздру асудзілі да двух гадоў калоніі за паведамленне "экстрэмісцкаму" тэлеграм-каналу пра перамяшчэнне расійскіх вайскоўцаў
15 верасня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе экаактывіста Паўла Наздры, якому выставілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК "Садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню".
19.09.2022 Палітзняволенай Алене Лазарчык прысудзілі 8 гадоў калоніі
19 верасня Магілёўскі абласны суд разглядзеў справу Алены Лазарчык, якую абвінавацілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах.
19.09.2022 Жыхар Бабруйска асуджаны да трох год калоніі па "справе Зельцэра"
Мужчына ў верасні 2021 года, знаходзячыся ў Бабруйску, у тым ліку па месцы працы, з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў публічным чаце экстрэмісцкага Telegram-канала размясціў каментар з выказванне пабуджальнага характару, які заклікае да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
19.09.2022 Палітвязня Сяргея Бабко асудзілі да двух гадоў калоніі за "абразы"
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 верасня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовага палітвязня Сяргея Бабко.
19.09.2022 Здымаў відэаагляд дронаў на Нямізе, але быў затрыманы за ўдзел у Маршы. Гісторыя палітзняволенага студэнта і блогера
Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, збіванні на Акрэсціна і два месяцы ў СІЗА-1.
19.09.2022 У Гродне судзяць стаматолага-артапеда па дыфамацыйных артыкулах і за захаванне зброі
Як мінімум 8 сілавікоў уварваліся ў дом да стаматолага, паклалі яго тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэснай дзейнасці, Аляксандр адказаў: "Абсалютна ніякага".
19.09.2022 Пенсіянеру з Нясвіжа прысудзілі 6 гадоў калоніі і больш за 33 тысячы рублёў кампенсацый і штрафу
Судом Ленінскага раёна Гродна 1 верасня была разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні 70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча, абвінавачанага ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Аляксандра Лукашэнкі і масавых беспарадках.
17.09.2022 Новыя "экстрэмісцкія" фармаванні, пераслед праваабаронцы: хроніка пераследу 17-18 верасня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
17.09.2022 "Не баіцца цяжкасцяў і прыгод, і яна заўсёды ідзе наперад". Марфа Рабкова вачыма родных і блізкіх
Мы ўжо публікавалі некалькі матэрыялаў пра Марфу як праваабаронцу і валанцёрку. Сёння хочам падзяліцца гісторыямі з яе жыцця ад асобаў сям'і і блізкіх, каб паказаць Марфу як дачку, сястру, жонку і сяброўку.
17.09.2022 "Трымаецца годна!" — сябар адвакаткі Анастасіі Лазарэнка распавёў пра палітзняволеную
Больш за тры месяцы Анастасія Лазарэнка ўтрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага. На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.
16.09.2022 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — "рэйкаваму партызану" з Віцебску
Вынесены прысуд па крымінальнай справе аб наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, аб падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму і наўмыснаму прывядзенню ў непрыдатны стан сродкаў сувязі.
16.09.2022 Затрыманні і папаўненне "спіса тэрарыстаў" палітвязнямі: хроніка пераследу 16 верасня
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі.