07.03.2010 Калінкавічы: Новыя імёны на дэпутатства ў аблсавеце і райсавеце

Канкурэнцыю начальніку абласнога ўпраўлення ЖКГ Барысенку на выбарах у аблсавет па Калінкавічскай акрузе складзе (пры ўмове рэгістрацыі) абласны каардынатар па стварэнню Партыі БХД Тамара Зайцава.

07.03.2010 Мазыр: Інфармаванне пра выбарчую кампанію спынілася на студзені

Усё, што зроблена на сайце Мазырскага райвыканкама тычыцца толькі пачатку выбарчай кампаніі за судзень 2010 года. З чым гэта звязана? Можна спецыялістаў ва ўладных структурах бракуе? Ці свядомае абмежаванне ў інфармацыі?

Першыя затрыманыя за паштоўкі “Гавары праўду”

07.03.2010 Першыя затрыманыя за паштоўкі “Гавары праўду”

Вечарам 5 сакавіка падчас распаўсюду ў Менску паштовак грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» былі затрыманыя актывісты руху Міхаіл Башура і Васіль Бусел. Відавочцы сьцьвярджаюць, што актывістаў даставілі ў аддзяленьне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёну сталіцы. Аднак дзяжурны міліцыянт у тэлефоннай размове сказаў, што такіх асобаў у іх ня ўтрымліваецца.

07.03.2010 Завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій

Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, усяго ў Беларусі будзе ўтворана 6 387 участковых камісій - менавіта столькі створана участкаў для галасавання.

07.03.2010 На Берасцейшчыне апазіцыйныя партыі вылучылі 75 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, іх структура вылучыла 14 актывістаў (з іх 13 — у Брэсце), Партыя БНФ — 28 (19), Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 26 (16), Аб'яднаная грамадзянская партыя — 7 (7).

Звольнены прафсаюзны актывіст вылучаецца кандыдатам у дэпутаты

07.03.2010 Звольнены прафсаюзны актывіст вылучаецца кандыдатам у дэпутаты

Прадстаўнік прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Менскай вобласці Мікалай Пахабаў паведаміў, што, прынамсі, дзевяць сяброў незалежнага прафсаюзу будуць спрабаваць зарэгістравацца кандыдатамі ў дэпутаты.

Магілёў. Прэтэндэнт у кандыдаты Мікалай Расюк застаўся без працы

07.03.2010 Магілёў. Прэтэндэнт у кандыдаты Мікалай Расюк застаўся без працы

Мікалай Расюк у 2007 годзе ўжо балатаваўся ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Тады, па афіцыйных звестках, ён набраў 32% галасоў выбаршчыкаў, што было адным з самых высокіх афіцыйных вынікаў прадстаўніка ад апазіцыі ў Беларусі.

07.03.2010 Гародня: Назіральніцу ад БХК аштрафавалі па месцы працы

Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Гародні аштрафавала незалежную назіральніцу Святлану Рудкоўскую, якая была вылучана Радай “Беларускага Хельсінкскага камітэта”.

Прэтэндэнты ў кандыдаты падаюць подпісы выбаршчыкаў у камісіі (абнаўляецца)

07.03.2010 Прэтэндэнты ў кандыдаты падаюць подпісы выбаршчыкаў у камісіі (абнаўляецца)

Пасля атрымання дакументаў выбарчая камісія праводзіць праверку адпаведнасці парадку вылучэння кандыдата патрабаванням Выбарчага кодэкса.

На Гомельшчыне  2 300 прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

05.03.2010 На Гомельшчыне 2 300 прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

У выбарчыя камісіі Гомельскай вобласці на 5 сакавіка пададзены дакументы на рэгістрацыю 2 298 кандыдатаў у дэпутаты.

05.03.2010 Янка Лапіцкі па-ранейшаму ня мае магчымасьці наведваць школу

Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна працягвае змагацца за магчымасьць беларускамоўнага навучаньня для 14-гадовага Янкі. З гэтага навучальнага году ў гімназіі № 1 Жодзіна скасавалі адзіную беларускамоўную клясу. У выніку Янка Лапіцкі навучаецца ў хатніх умовах самастойна.

05.03.2010 Салігорск: Раённая камісія падтрымала забарону на збор подпісаў у студэнцкім інтэрнаце. Слова за ЦВК

“Мы абскарджваем гэта рашэнне не таму, што маем патрэбу ў дадатковых подпісах. Мы лічым, што такім чынам парушаюцца ў тым ліку і правы выбаршчыкаў, якія пражываюць у інтэрнаце".

Мастоўскі выканкам груба парушыў выбарчае заканадаўства

05.03.2010 Мастоўскі выканкам груба парушыў выбарчае заканадаўства

Мастоўскі выканкам, адказны за фармаванне выбарчых камісіяў, вывесіў абвестку, што прыём дакументаў па вылучэнні ў склад участковых выбарчых камісій будзе ажыццяўляцца да 5 сакавіка. Застаецца толькі здагадвацца, адказныя асобы забылі паглядзець у Каляндарны план альбо проста не маюць адпаведнай кампетэнцыі ў арганізацыі выбараў.

В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”

05.03.2010 В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”

Апошнім часам улады на ўсіх узроўнях узмацнілі ціск на прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і сябраў іх ініцыятыўных груп па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты.

05.03.2010 Баранавіцкі гарвыканкам паабяцаў перагледзець сваё рашэнне аб колькасці месцаў для агітацыі

Баранавіцкі гарвыканкам паабяцаў перагледзець сваё рашэнне ад 12.02.2010 № 379 аб колькасці месцаў для агітацыі. Так сцвярджаецца ў лісце ад 04.03.2010г. № 01-15/824 за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Лазіцкага В.А., які атрымаў назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства