22.03.2010 Аршаншчына працягвае здзіўляць ліберальнасцю ўмоваў для агітацыі

Апублікавана рашэнне Аршанскага райвыканкама № 222 "Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў заяўляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання).

Баранавічы: Пракурор не бачыць відавочных парушэнняў закону

22.03.2010 Баранавічы: Пракурор не бачыць відавочных парушэнняў закону

Падставай для звароту да пракурора стала невыкананне тэрмінаў апублікавання рашэння выканкаму аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій. Пракурор не адважыўся назваць гэтую сітуацыю відавочным парушэннем і прыцягнуць да адказнасці парушальнікаў выбарчага закону.

Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст

22.03.2010 Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст

Вярхоўны суд адмовіў рэспубліканскаму прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам” у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю Мінюстам арганізацыі. Аб чым паведаміла Радыё Рацыя старшыня прафсаюза Ірына Яскевіч.У сваім рашэнні суддзя Вярхоўнага суда Ларыса Філіманіхіна мяркуе, што адзін з падпісантаў заявы – Мікалай Канах - не меў на гэта паўнамоцтваў, паколькі, на думку суддзі, незаконна абраны.

22.03.2010 На Віцебшчыне агітацыя абмежаваная

Сродкі масавай інфармацыі апублікавалі рашэнні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў аб размяшчэнні агітацыйных друкаваных матэрыялаў на тэрыторыі гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці.

21.03.2010 Выбарчая кампанія: мінулы тыдзень у лічбах і фактах

Пачатак тыдня супаў з апошнім днём вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў. Былі агучаны афіцыйныя лічбы па колькасці прэтэндэнтаў, якія падалі ў тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі. Мізэрны адсотак вылучэнцаў ад палітычных партый па краіне Лідзія Ярмошына публічна прадставіла як вынікі тых “перавагаў”, якія партыйным структурам “далі змены ў выбарчым заканадаўстве”.

АГП адмовілася ад удзелу ў мясцовых выбарах

21.03.2010 АГП адмовілася ад удзелу ў мясцовых выбарах

- Наша рашэнне аб выхадзе з выбарчага працэсу - гэта адказ на брутальныя дзеянні ўлад у адносінах да кандыдатаў у дэпутаты і сяброў выбарчых камісій ад апазіцыйных партый, - растлумачыў такое рашэнне партыі Анатоль Лябедзька, старшыня АГП. - Такім чынам, мы маем намер пакінуць за сабой права мець магчымасць выбіраць дэпутатаў, а не назіраць за іх прызначэннем.

20.03.2010 Светлагорскі раён: колькасць выбаршчыкаў у акругах адхіляецца ад нормы

У васьмі акругах па выбарах у Светлагорскі раённы Савет Гомельскай вобласці колькасць выбаршчыкаў адхіляецца ад нормы, усталяванай Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

20.03.2010 Міністр унутраных спраў не будзе сустракацца з кіраўніцтвам ГА «БАЖ»

Анатоль Куляшоў не бачыць неабходнасці сустракацца з прадстаўнікамі журналісцкай арганізацыі, паколькі «ўзаемадзеянне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і журналістаў рэгламентавана законам РБ «Аб сродках масавай інфармацыі».

20.03.2010 Светлагорск: Два прэтэндэнты адмовіліся ад удзелу ў выбарах

У Светлагорску двое сябраў партыі “Справядлівы свет”, якія былі вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета, адмянілі сваё рашэнне балатавацца. Заявы аб гэтым яны падалі ў раённую выбарчую камісію 19 сакавіка.

20.03.2010 Рэчыца: Акруговая камісія патрабуе дакументы, не прадугледжаныя заканадаўствам

Андрэй Стрыжак паведаміў, што 17 сакавіка акруговая камісія па Спартыўнай акрузе запатрабавала ў яго даведку аб тым, што ён не стаіць на ўліку ў службе занятасці насельніцтва як беспрацоўны.

Улады накіравалі Дзень Волі на Бангалор

19.03.2010 Улады накіравалі Дзень Волі на Бангалор

Мінгарвыканкам даў згоду на святкаванне Дня Волі, але змяніў сцэнар акцыі.

Суд над журналісткай Юліяй Дарашкевіч адкладзены

19.03.2010 Суд над журналісткай Юліяй Дарашкевіч адкладзены

Пра гэта фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» даведалася ўвечары 19 сакавіка ад сакратара суда Цэнтральнага раёна г. Мінска. Супрацоўніца суда патэлефанавала журналістцы і паведаміла, што складзеныя ў дачыненні да яе пратаколы накіраваныя на дапрацоўку.

19.03.2010 Мазыр: Рэгістрацыя кандыдатаў прызначана на апошні дзень – 25 сакавіка

Менавіта на апошні тэрмін -- 25 сакавіка і прызначана рэгістрацыя кандыдатаў у Мазырскі райсавет Мазырскай раённай выбарчай камісіяй, паведаміла назіральнікам сакратар камісіі Вераніка Байкова.

19.03.2010 Аршаншчына: Нечакана ліберальныя ўмовы для агітацыі

Выказалі задавальненне рашэннямі райвыканкама ў тым ліку і прадстаўнікі апазіцыйных партый, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Віцебскі абласны, раённы і сельскія Саветы на тэрыторыі Аршанскага раёну.

Баранавічы: Спісы ўчастковых камісій можна знайсці толькі ў рэдакцыі дзяржгазеты і гарадской камісіі (+фота)

19.03.2010 Баранавічы: Спісы ўчастковых камісій можна знайсці толькі ў рэдакцыі дзяржгазеты і гарадской камісіі (+фота)

Рэдакцыя баранавіцкай газеты “Наш край” сцвярджае, што спісы ўчастковых выбарчых камісій надрукаваны спецвыпускам 16 сакавіка 2010 года, але знайсці іх у падпішчыкаў, шапіках і бібліятэках аказалася немагчыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства