25.03.2010 Дарагія сябры!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” віншуе ўсіх беларусаў краіны і замежжа з нашым сапраўдным нацыянальным сьвятам – Днём Волі, Днём абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта наша гісторыя і наш сьветлы шлях у будучыню!
25.03.2010 Праваабаронцы скарысталіся зменамі ў адміністрытыўным кодэксе
Падчас судовага разгляду адміністрацыйных справаў па артукулу 23.34 КаАП "Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня" праваабаронцы ПЦ "Вясна" скарысталіся папраўкамі, ўведзеннымі ў адміністрацыйны кодэкс напрыканцы 2009 году, якія пачалі дзейнічаць пасьля апублікаваньня, аднак мала хто пра іх ведае - нават судзьдзі. У выніку праваабаронцы атрымалі мінімальнае пакараньне - штраф 0,5 б.в. Такім чынам, сябры, калі вы ідзеце на акцыю - уважліва прачытайце тэкст і памятайце яго пры затрыманьні.
25.03.2010 Паставы: Праблемы з рэгістрацыяй кандыдата ўзніклі праз БТІ (абноўлена)
Марына Ягоўда зарэгістраваная кандыдатам у раённы Савет дэпутатаў. Пасля таго як сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” пачала аспрэчваць нерэгістрацыю сябе ў якасці кандыдата – па незразумелых прычынах – праблема вырашылася. Ёй патэлефанавалі з раённай выбарчай камісіі і паведамілі, што, сапраўды, БТІ падало недакладныя звесткі наконт яе, і пасля ўдакладненняў памылка была выпраўленая.
25.03.2010 Усе кандыдаты ў дэпутаты ад БСДП (Г) у Менску зарэгістраваныя
Тры сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якія прэтэндавалі на кандыдацтва ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ў Менску, былі афіцыйна зарэгістраваныя. Па словах Аляксея Сігаева, старшыні Менскай гарадской арганізацыі Грамады, было б дзіўна, калі б сацыял-дэмакратам адмовілі.
25.03.2010 25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР
За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн
25.03.2010 У Гомелі затрымалі распаўсюдніка газеты «Новы час»
Раніцай 24 сакавіка каля рынку «Давыдаўскі» ў Гомелі міліцыя затрымала гармадскага акывіста Аляксандра Процку, які распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную газету «Новы час».
25.03.2010 Лябедзька аштрафаваны і зноў затрыманы
Суд Валожынскага раёну пакараў лідэра АГП адміністрацыйным штрафам на 30 б.в.
25.03.2010 Віцебшчына: У некаторых акругах ёсць альтэрнатыва
Усе зарэгістраваныя кандыдаты, якія прадстаўляюць апазіцыйныя рухі і/ці партыі, маюць у сваіх акругах моцных апанентаў ад улады.
25.03.2010 Затрыманьні на Дзень Волі
Па ўсёй Беларусі супрацоўнікі сілавых структураў затрымліваюць патэнцыйных удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі. Абнаўляецца
25.03.2010 У Бабруйску затрымліваюць актывістаў, якія збіраліся ехаць у Менск (абноўлена)
18.15 - У Бабруйскім гарадскім судзе, куды была дастаўлена Таісія Кабанчук, актывістцы БХД паведамілі, што разгляд яе справы адбудзецца 31 сакавіка.
25.03.2010 Інваліды прыйшлі да Макея
Каля трыццаці інвалідаў з розных гарадоў Беларусі сабраліся ў фае будынка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Яны жадаюць патрапіць на прыём да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея.
25.03.2010 Мастоўшчына: У патэнцыйнага кандыдата ўзніклі дзіўныя праблемы
У патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў Лявона Карповіча з Мастоўскага раёну ўзніклі дзіўныя праблемы. З акруговай выбарчай камісіі яму паведамілі, што ён нібыта недакладна запоўніў дэкларацыю пра даходы. Маўляў, Л.Карповіч не ўказаў сярод сваёй маёмасці аўтамабіль “Запарожац”. Між тым ён прадаў у законным парадку гэтую машыну 1969-га году вытворчасці яшчэ ў далёкім 1972-ім годзе.
25.03.2010 Бабруйскія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць падвышэння падаткаў
Бабруйскія прадпрымальнікі сёння падпісваліся супраць праекта “Аб падвышэнні ставак адзінага падатку”, які ўлады вобласці мяркуюць заканадаўча зацвердзіць у самы бліжэйшы час.
25.03.2010 Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў
Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, рэгістрацыя «праходзіць у спакойнай абстаноўцы».
25.03.2010 Барысаў: Паседжанне раённага выбаркама перанесена
Запланаванае на сёння паседжанне Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, на якім павінна адбыцца афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26-га склікання, нечакана перанесена з 17 на 18 гадзін. Магчыма, гэта рашэнне не звязана з святкаваннем у Менску Дня Волі.










