26.03.2010 Віктар Рамнёў: 3 мільёны штрафаў за два дні
26 сакавіка суд Віцебскага раёну аштрафаваў Віктара Рамнёва за перавозку незарэгістраванай газэты “Наш Дом”. Учора тое самае зрабіў Лёзьненскі райсуд – пакараў спадара Рамнёва штрафам за перавозку газэты “Витебский курьер”.
26.03.2010 Затрыманыя наклады дзвюх газет
25 сакавіка міліцыя затрымала наклады адразу двух недзяржаўных выданняў — «Витебский курьер» і «Наш дом».
26.03.2010 Суд Менску адхіліў скаргу царквы "Новае жыцьцё"
26 сакавіка Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу царквы "Новае жыцьцё" на пастанову суду Маскоўскага раёну, які аштрафаваў абшчыну на 8 млн. 750 тыс. рублёў за забруджваньне навакольнага асяродзьдзя.
26.03.2010 Мазыр: Супернік Франака Вячоркі - дырэктар спартыўна-гарналыжнага комплекса
Зарэгістраваны па два кандыдаты толькі ў 3-х акругах, сярод якіх тыя, дзе балатуюцца дэмакратычныя вылучэнцы: па Катаеўскай выбарчай акрузе № 16, дзе вылучаны сябра АГП Сяргей Лапуста і па Станцыйнай выбарчай акрузе №25, дзе зарэгістраваны кандыдатам Франак Вячорка. 37 з 40акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі.
26.03.2010 Гомельская вобласць: Адных кандыдатаў ад апазіцыі рэгіструюць, другіх - не
Вядомы ўжо некаторыя вынікі рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты дэмакратычных актывістаў у Гомелі. Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, ад АГП і партыі левых «Справядлівы свет» былі зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету ўсе вылучэнцы.
26.03.2010 Барысаў: Камісія выявіла непарадак у дэкларацыі пенсіянеркі
Кандыдатам у дэпутаты стаў сябра Партыі БНФ Дзмітрый Бабіцкі. Камісія зарэгістравала таксама ў якасці кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета трох сяброў партыі АГП, аднак, яны хутчэй за ўсё падпарадкуюцца рашэнню з'езду партыі і здымуць свае кандыдатуры.
26.03.2010 Полаччына: пытанні з маёмасцю і прапіскай
У Наваполацку зарэгістраваных кандыдатаў павіншавалі са святам 25 сакавіка, нагадалі, што дэпутат мясцовых Саветаў – пасада палітычная і заклікалі бараніць незалежнасць Бацькаўшчыны.
26.03.2010 Бабруйск: Нікаго з 13 сябраў БХД не зарэгістравалі
Бабруйскім сябрам Партыі БХД патлумачылі адмовы ў рэгістрацыі па розных прычынах. Так, напрыклад, у Вячаслава Шэлега знайшлі тры несапраўдныя подпісы. У Ірыны Уваравай “знік” адзін ліст з подпісамі. Таісіі Кабанчук адмову ў рэгістрацыі патлумачылі тым, што яна "збірала подпісы не па свайму раёну".
26.03.2010 Мазыр: “Стэндамі раздору” могуць стаць месцы для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі
Менавіта аб стане інфармацыйных стэндаў, іх размяшчэнні, немагчымасці адкрытага інфармавання выбаршчыкаў з дадаткам фотаздымкаў і звяртаўся папярэдне праваабаронца Уладзімір Целяпун да старшыні Мазырскага райсавета Дворніка У.А. На жаль, істотных зменаў пакуль не бачна.
25.03.2010 Дзень Волі: хроніка падзеяў у сталіцы
У аддзяленні міліцыі арганізатарам акцыі Віктару Івашкевічу і Аляксею Янукевічу сказалі, што супрацоўнікі міліцыі валодаюць дакладнай інфармацыяй, што на плошчу каля Акадэміі навук патрапілі людзі -- грамадзяне Расійскай Федэрацыі, кшталту тых, хто арганізоўваў выбух 3 ліпеня 2008 году ў Менску, якія будуць спрабаваць сарваць святкаванне Дня Волі, падрыхтаваўшы выбуховыя прыстасаванні.
25.03.2010 У Рагачоўскім раёне не зарэгістравалі вылучэнку ад “Справядлівага свету”
Камісія па выбарах у Гадзілавіцкі сельсавет Рагачоўскага раёну не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Ф. Паўлюкову з партыі “Справядлівы свет”. Яе сябры па партыі лічаць, што гэта здарылася з-за памылкі старшыні сельсавету.
25.03.2010 Драгічын: Пасля рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты сябра партыі БНФ адвялі ў КДБ
Сябра партыі БНФ Андрэй Талкавец, які вылучаўся шляхам збору подпісаў, быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці па Паўночнай выбарчай акрузе № 2. Адразу пасля атрымання пасведчання да яго падыйшоў супрацоўнік КДБ і прапанаваў прайсці з ім ва Упраўленне Камітэту дзяржаўнай бяспекі, якое знаходзілася непадалёку.
25.03.2010 Жлобін: Аднаму з дэмакратычных вылучэнцаў адмовілі ў рэгістрацыі
У Жлобінскім раёне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістраваны 8 прадстаўнікоў дэмакратычных партый з 9 вылучаных. Адмоўлена ў рэгістрацыі Аляксандру Піліпенку, працоўная дзейнасць якога, на меркаванне выбарчай камісіі, не звязана са Жлобінскім раёнам.
25.03.2010 Аштрафавалі навукоўцу Віталя Куплевіча
Навукоўцу-географа Віталя Куплевіча аштрафавалі за парушэнне правілаў знаходжання ў памежнай зоне. Ён быў затрыманы ў мястэчку Нача Вараноўскага раёну.
25.03.2010 Магілёў: Старшыню Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) не зарэгістравалі
Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) Андрэй Двігун паведаміў, што яго не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Нагодай для гэтага стала "несапраўднасць сямі подпісаў выбаршчыкаў".










