05.04.2010 Бабруйск: Справа Таісіі Кабанчук накіравана ў міліцыю на ўдакладненне

Справа лідэра бабруйскай суполкі БХД Таісіі Кабанчук дасюль не вырашылася. Нагадаем, што суд над жанчынай, якая была затрыманая 25 сакавіка на чыгуначным вакзале, калі збіралася ехаць у Менск, пераносіўся ўжо два разы. Абвінавачваюць Таісію Кабанчук у аказанні супраціўлення супрацоўнікам міліцыі, якія яе затрымлівалі.

Ваўкавыская друкарня ўлёткі дэмакратычнага кандыдата надрукавала без выходных дадзеных

05.04.2010 Ваўкавыская друкарня ўлёткі дэмакратычнага кандыдата надрукавала без выходных дадзеных

Інфармацыйную ўлётку кандыдата ў дэпутаты Зэльвенскага раённага савету Яўгена Скрабутана надрукавалі без выходных дадзеных.

Гародня: На абласным тэлебачанні “пажартавалі” з выступам дэмакратычнага кандыдата

05.04.2010 Гародня: На абласным тэлебачанні “пажартавалі” з выступам дэмакратычнага кандыдата

Выступ кандыдата ў дэпутаты Алеся Зарэмбюка павінен быў прагучаць 1 красавіка ў 18.20 паводле беларускага часу, як вызначыла лёсаванне эфірнага часу. Аднак у сусветны дзень жартаў выступ дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты пачаўся не ў вызначаны час.

05.04.2010 Полаччына: Сайты ёсць, інфармацыі – няма

Прайшло дзесяць дзён з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у мясцовыя саветы, а на большасці афіцыйных сайтаў райвыканкамаў на Полаччыне гэтых спісаў так і не з’явілася.

Андрусь Крэчка аштрафаваны

05.04.2010 Андрусь Крэчка аштрафаваны

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну ((Дом Правасудзьдзя, вул. Сямашкі 33) адбываецца суд над старшынём Моладзі БНФ Андрусём Крэчкам. Яго абвінавачваюць паводле часткі 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі перад будынкам Вярхоўнага суду падчас разгляду справы Мікалая Аўтуховіча 16 сакавіка.

Магілёў: Кандыдату ў дэпутаты адмоўлена ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі

05.04.2010 Магілёў: Кандыдату ў дэпутаты адмоўлена ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі

Кандыдату ў дэпутаты ў гарадскі Савет дэпутатаў Антону Цыдзіку адмоўлена ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі. Ён спрабаваў правесці сустэчу з выбаршчыкамі на сваёй акрузе, а не ў месцы, якое знаходзіцца ў канцы горада і вызначана гарадской выбарчай камісіяй.

Віцебшчына: Парадоксы выбарчай кампаніі

05.04.2010 Віцебшчына: Парадоксы выбарчай кампаніі

Ці можна назваць непарадаксальнай сітуацыю ў Навалукомльскай выбарчай акрузе № 28, дзе канкурэнцыя за дэпутацкі мандат склалася паміж генеральным дырэктарам РУП “Віцебскэнерга” Паўлам Харытонавым і ягоным непасрэдным падначаленым вартаўніком Іванам Юбко.

05.04.2010 Барысаў: “Элегантна” не атрымалася

Менская абласная камісія прызнала праз тыдзень рашэнне раённай камісіі няслушным. Тамара Каважэнка была зарэгістравана кандыдатам у дэпутаты Барысаўскага раённага савета па выбарчай акрузе №7. Лёгкай і элегантнай перамогі на выбарах у райсавет гвардыі палкоўніку чакаць не прыходзіцца…

Баранавічы: Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у судзе

05.04.2010 Баранавічы: Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у судзе

У сваёй скарзе Мікалай Чарнавус сцвярджае, што сабраў дастаткова доказаў аб злоўжываннях некаторых сяброў выбарчай камісіі пры праверцы яго падпісных лістоў. Такіх заяваў аб недабрасумленнай дзейнасці выбарчай камісіі Мікалай Чарнавус сабраў пяць і прыкладае іх да сваёй скаргі ў абласны суд.

Гомельская вобласць: Кандыдаты ад улады маюць большыя прыбыткі ў параўнанні з іх апанентамі

05.04.2010 Гомельская вобласць: Кандыдаты ад улады маюць большыя прыбыткі ў параўнанні з іх апанентамі

Не сціпла параўноўваць кандыдатаў у дэпутаты -- дырэктароў буйных прадпрыемстваў з іх апанентамі па прыбытках, але не заўважыць гэты фактар немагчыма.

02.04.2010 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: 31,9 % дэмакратычных прэтэндэнтаў не зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў

Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вывелі больш дакладны працэнт незарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты Мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання ад агульнай колькасці вылучаных сябраў дэмакратычных партыяў і палітычных арганізацыяў Беларусі.

Берасцейшчына: Па-за межамі абласнога цэнтра выбары будуць безальтэрнатыўнымі

02.04.2010 Берасцейшчына: Па-за межамі абласнога цэнтра выбары будуць безальтэрнатыўнымі

Альтэрнатыўныя кандыдаты прадстаўлены толькі ў 6 з 16 раёнаў вобласці: у Бярозаўскім раёне – 1 кандыдат (выбарчая акруга №5), 2 – у Кобрынскім (выбарчыя акругі №39 і №40), 1 – у Лунінецкім (выбарчая акруга №42), 1 – у Маларыцкім (выбарчая акруга №46), у Пінскім – 2 (выбарчыя акругі №47 і №51), 1 – у Столінскім (выбарчая акруга №58).

Ці дазволяць агітаваць у форме пікетаў?

02.04.2010 Ці дазволяць агітаваць у форме пікетаў?

У Салігорску для агітацыйных сустрэчаў афіцыйна вызначаныя толькі два месцы. Нягледзячы на пададзеныя скаргі і рэкамендацыю Цэнтральнай камісіі змяніць рашэнне і павялічыць колькасць такіх месцаў, мясцовы выканаўчы камітэт зацягвае прыняцце новага рашэння, што з’яўляецца перашкодай для вядзення агітацыйнай кампаніі.

02.04.2010 Ці праводзіў прэтэндэнт у кандыдаты датэрміновую агітацыю, камісія спытала ў зацікаўленых бакоў

Мінчанка Тамара Сяргей пераканана, што праведзеная 12 сакавіка бясплатная раздача нумара газеты “Минский курьер”, які змяшчае інтэрв'ю кандыдата ў дэпутаты Ўладзіміра Галабурды, і ўручэнне ўлётак з заклікамі аддаць за яго свой голас - адначасовая спланаваная акцыя.

Начальнік ваенкамата пагадзіўся на дэбаты з незалежным кандыдатам

02.04.2010 Начальнік ваенкамата пагадзіўся на дэбаты з незалежным кандыдатам

Для мясцовых выбараў падзея ўнікальная ў межах усёй краіны. Прэцэндэнтам з’яўляецца і факт дыскусіі паміж незалежным кандыдатам і прадстаўніком дзеючай улады ў форме публічнага і адкрытага дыялога.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства