07.04.2010 Орша: Сямейны падрад на выбарах

У савецкі час ўсяляк віталіся, падтрымліваліся і праслаўляліся працоўныя дынастыі. Хаця ўжо прайшло нямала часу, сярэдняе і старэйшае пакаленне можа ўзгадаць сем'і знакамітых сталявараў, камбайнёраў або жывёлагадоўцаў. Падставай для адраджэння былой традыцыі ў Оршы - праўда, з улікам новых рэалій - стала кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы.

Сябру "Маладой Беларусі" пагражаюць крымінальнай справай

07.04.2010 Сябру "Маладой Беларусі" пагражаюць крымінальнай справай

Актывіст руху "Маладая Беларусь" Андрэй Кузьмінскі паведаміў "Свабодзе", што яго наведаў дома супрацоўнік КДБ.

07.04.2010 Мазыр: За кандыдата ад улады распаўсюджваецца ўлётка без выходных дадзеных

Кандыдатам ад улады ня трэба сябе абцяжарваць замовамі агітацыйных матэрыялаў і выкананнем выбарчага закона -- іх не папярэдзяць і рэгістрацыі не пазбавяць, бо яны – безальтэрнатыўныя.

Уладзімір Мацкевіч: “Інфармацыйныя стэнды як археалагічны помнік дэмакратыі”

06.04.2010 Уладзімір Мацкевіч: “Інфармацыйныя стэнды як археалагічны помнік дэмакратыі”

На некаторых сталічных інфармацыйных стэндах нарэшце з'явіліся плакаты з інфармацыяй пра тое, што… выбары будуць праходзіць 25 красавіка. Якія-небудзь іншыя звесткі на іх па-ранейшаму адсутнічаюць. Па меркаванні палітолага Ўладзіміра Мацкевіча, гэта робіцца адмыслова, каб паменшыць інфармацыйнае поле рэспублікі, што з'яўляецца нейкай заканамернасцю для Беларусі.

06.04.2010 У Гомелі прыватныя друкарні адмаўляюць незалежным кандыдатам

Як распавёў кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета, каардынатар ствараемай партыі БХД Святаслаў Шапавалаў, у адным з прыватных прадпрыемстваў яму паведамілі, што ёсць негалосны загад не тое што не друкаваць улёткі, а наогул не размаўляць з кандыдатамі, якія хочуць замовіць падобную прадукцыю.

Мазыр: Дзярждрукарня адмовілася друкаваць агітматэрыялы апазіцыйнага кандыдата

06.04.2010 Мазыр: Дзярждрукарня адмовілася друкаваць агітматэрыялы апазіцыйнага кандыдата

Сёння, 6 красавіка, дырэктар Мазырскай дзяржаўнай друкарні РУП “Колор” С.В.Дылюк адмовіў кандыдату ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміру Целяпуну ў друкаванні агітацыйных матэрыялаў. Сп. Дылюк патлумачыў адмову тым, што “такое он напечатать не может, иначе у него отнимут лицензию”.

06.04.2010 Салігорск: Незалежны кандыдат патрабуе роўных умоваў для агітацыі

Выданне выканаўчага камітэта апублікавала вялікае інтэрвью з Лідзіяй Клішэвіч, кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах. Журналісты цікавяцца ў цяперашняй старшыні дэпутацкага савета пра яе дасягненні на гэтай пасадзе, будучыя планы. Прачытаць пра дасягненні іншых кандыдатаў выбаршчыкі пакуль магчымасці не маюць.

06.04.2010 Бабруйск: У сваіх праграмах дэмакраты засяродзяцца на сацыяльных пытаннях

Бабруйскія прадстаўнікі дэмакратычных сілаў пачалі рыхтаваць пердвыбарчыя праграмы - нехта яшчэ толькі абдумвае, іншыя паспелі надрукаваць агітацыйныя матэрыялы. Але амаль усе кандыдаты збіраюцца ўздымаць у сваіх праграмах сацыяльныя пытанні, якія закрануць жыхароў іх акругаў.

Полаччына: Агітуем на пальцах

06.04.2010 Полаччына: Агітуем на пальцах

У друкарні спасылаюцца на празмерную загружанасць, між тым як многія з афіцыйных кандыдатаў насуперак гэтай загружанасці свае матэрыялы ўжо маюць і распаўсюджваюць.

Баранавічы: Віктар Цяпін працягвае змагацца за праўду

06.04.2010 Баранавічы: Віктар Цяпін працягвае змагацца за праўду

Як мы паведамлялі раней, баранавіцкі сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін не быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты гарсавета па прычыне таго, што “сам паставіў” даты ў падпісных лістах. Абскарджванне нерэгістрацыі ў абласной камісіі станоўчых вынікаў не дало. У пошуках праўды грамадскі актывіст звярнуўся ў суд.

«Бобруйскому курьеру» не даюць інфармацыі

06.04.2010 «Бобруйскому курьеру» не даюць інфармацыі

Недзяржаўнае выданне ўсё часцей сутыкаецца з адмовамі ў інфармацыі ад прадстаўнікоў дзяржаўных установаў. Паводле галоўнага рэдактара газеты, строгае ўказанне на гэты конт паступіла прадстаўнікам ведамстваў з Бобрускага гарвыканкама.

Гомельская кааліцыя АДС здымае сваіх кандыдатаў з выбараў

06.04.2010 Гомельская кааліцыя АДС здымае сваіх кандыдатаў з выбараў

Гомельская кааліцыя АДС - у прыватнасці, арганізацыі партыі «Справядлівы свет» і АГП - здымаюць сваіх кандыдатаў. Адпаведнае рашэнне прынялі савет абласной арганізацыі АГП і абласны камітэт “левых”. Але па тры сябры гэтых партыяў, якія вылучалілся і па партыйных спісах і шляхам збору подпісаў, працягваюць свой удзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты.

06.04.2010 Актывіста Яўгена Якавенку зрабілі “ўхілістам” і будуць судзіць

Справу па ўхіленьні ад вайсковага прызыву актывіста “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Яўгена Якавенкі перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля. Аб гэтым ён даведаўся сёньня, калі атрымаў ліст з мясцовай пракуратуры.

Судовыя выканаўцы ў кватэры Анжалікі Борыс

06.04.2010 Судовыя выканаўцы ў кватэры Анжалікі Борыс

У Горадні ў кватэру Анжалікі Борыс на Азёрскай шашы прыехалі судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасьць. Як кіраўнік фірмы “Палёніка”, яна была аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысяч рублёў. Сама фірма мае 122 мільёны рублёў штрафаў.

Барысаў: Апазіцыйнага кандыдата выставілі маргіналам

06.04.2010 Барысаў: Апазіцыйнага кандыдата выставілі маргіналам

Як паведаміў Сяргей Салаш – давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ў Барысаўскі райсавет, актыіста руху «За свабоду» Дзмітрыя Бабіцкага - раённая выбарчая камісія вырашыла падаць апазіцыйнага кандыдата як маргінала. Біяграфія Бабіцкага была ўціснута ў адзін радок. Пры гэтым была вылучана яго прыналежнасць да Партыі БНФ, але выкрэслены шэраг біяграфічных фактаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства