09.04.2010 Барысаў: "Лібералізацыя" закранула звесткі аб даходах
Праз два дні пасля рэгістрацыі кандыдатаў Барысаўскага раённага Савета 26-га склікання спіс кандыдатаў быў апублікаваны ў газеце раённай вертыкалі «Адзiнства». Там згадваліся прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, даты нараджэння, пасады (заняткі), месцы працы і месцы жыхарства, партыйнасць кандыдатаў, што, як вядома, прадугледжваецца артыкулам 68 Выбарчага кодэкса РБ.
Аднак гэты артыкул прадугледжвае нараўне з вышэйпералічанымі звесткамі абнародаванне і «звестак аб даходах і маёмасці ў аб'ёме, якi вызначаецца Цэнтральнай камісіяй, кожнага кандыдата ў дэпутаты».
Хто праігнараваў патрабаванні закона?
09.04.2010 Гомель: Пра абыякавасць чыноўнікаў дазволена казаць толькі ў бязлюдных месцах
Кандыдат у дэпутаты абласнога Савета па Юбілейнай акрузе г.Гомеля, каардынатар ствараемай партыі БХД Яўген Якавенка правёў на дазволенай пляцоўцы перадвыбарчы пікет. Месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізоўваюць кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы, мясцовыя улады вызначылі пляцоўку каля Дома культуры глухіх.
09.04.2010 Віцебск: Канкурэнцыя без правілаў
Гарадская дзяржаўная газета «Віцьбічы» працягнула практыку стварэння канкурэнтных перавагаў адных кандыдатаў перад іншымі. Галоўны ўрач і патэнцыйны дэпутат у рэжыме «прамой лініі» шпіталізаваў хворых, даваў указанні сваім падначаленым, участковым урачам і спецыялістам, выязджаць у тэрміновым парадку надом да хворых. Увогуле, тварыў дабро і зарабляў кандыдацкі капітал.
09.04.2010 У Бешанковічах судзяць "барда Свабоды"
Вясковы настаўнік, кандыдат у дэпутаты Бешанковіцкага райсавету Георгі Станкевіч атрымаў позву ў суд. Сёньня ў 14.15 яго будуць судзіць за незаконны распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”.
09.04.2010 А.Бяляцкі: “Мы будзем пільнымі і трымаць вочы расплюшчанымі”
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” , віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у працы 37-га кангрэсу гэтай уплывовай арганізацыі, якая зараз праходзіць у Ерэване.
09.04.2010 Суд у Гомелі апраўдаў Яўгена Якавенку
8 кастрычніка 2010 г. суд Савецкага раёна г. Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу.
09.04.2010 Ідэолаг Брэсцкага райвыканкама ўмешваецца ў выбарчы працэс
У друкарні паведамілі, што ім паступіла тэлефанаванне ад кіраўніка аддзела ідэалогіі Брэсцкага райвыканкама Л.П. Лемех, якая выказала негатыўную пазіцыю адносна улётак кандыдата Кузняцова. Пасля гэтага ў “Артлайне” адмовілі друкаваць агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў дэпутаты.
09.04.2010 Мінск: Супрацоўнікі ЖЭС не ведаюць заканадаўства?..
З інфармацыйных дошак аб’яў супрацоўнікі ЖЭС сарвалі агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Канапацкага. На пытанне кандыдата, чым выкліканы такія дзеянні, яны адказалі, што атрымалі загад ад майстра ЖЭС здымаць з дошак у дварах усю інфармацыю, што не датычыцца жыллёвай службы.
09.04.2010 Бабруйск: З перадвыбарчай улёткі прымусілі прыбраць сімволіку БХД як “фашысцкі знак”
Кандыдатка ад БХД наведалася ў дзяржаўную друкарню з мэтай надрукаваць свае перадвыбарчыя ўлёткі. Пасля таго, як намеснік дырэктара азнаёміўся з эскізам ўлёткі, ён запрасіў жанчыну да сябе. Ён указаў жанчыне на сімвал БХД – васілёк, і прапанаваў прыбраць “фашысцкі знак”, бо інакш улёткі не надрукуюць.
08.04.2010 Віцебск: Чарговае затрыманне кандыдата ў дэпутаты
Уноч з 7 на 8 красавіка былая дэпутатка Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання Вольга Карач з мужам Алегам Баршчэўскім былі затрыманыя ў асабістым аўтамабілі работнікамі Дзяржаўтаінспекцыі па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля.
08.04.2010 Суд Савецкага раёну Гомеля апраўдаў Яўгена Якавенку
8 красавіка суд Савецкага раёну Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы вайсковага прызыву.
08.04.2010 Гомельская гарадская Рада Партыі БНФ прыняла рашэнне адклікаць свайго кандыдата
Гомельская гарадская Рада Партыі БНФ правяла паседжанне, на якім прыняла рашэнне адклікаць свайго сябра-кандыдата. Урач Гомельскай гарадской паліклінікі Васіль Раманаў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета па Іншагароднай выбарчай акрузе №8. Зараз гэта акруга будзе безальтэрнатыўнай, паколькі там застаўся адзін праўладны кандыдат - дырэктар аўтапарку №26 Віктар Шутаў.
08.04.2010 Цэнтрвыбаркам прапанаваў Магілёўскаму гарвыканкаму перагледзець рашэнне пра месцы для агітацыі
Цэнтральная выбарчая камісія прапанавала Магілёўскаму гарадскому выканаўчаму камітэту ўнесці дапаўненні ў рашэнне пра вызначэнне месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай перадвыбарчай агітацыі. Пра гэта паведамляецца ў адказе за подпісам старшыні камісіі Лідзіі Ярмошынай, які атрымаў праваабаронца Барыс Бухель на сваю скаргу.
08.04.2010 Зноў канфіскавалі наклад “Витебского курьера”
Машыну заснавальніка газэты Віктара Рамнёва міліцыянты спынілі на Магілёўшчыне, па дарозе са Смаленскай друкарні. У Горацкім РАУС у яго канфіскавалі наклад выданьня - амаль 10 тысяч асобнікаў.
08.04.2010 Гародня: Абмежаваная галоснасць
Газета “Гродзенская праўда”, асноўная і амаль адзіная крыніца афіцыйнай інфармацыі, зноў абмяжоўвае грамадзянаў у праве атрымання інфармацыі, якая датычыць выбараў ў мясцовыя саветы. Так, нумар са звесткамі пра зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ў Гарадзенскі гарадскі і Гарадзенскі абласны Саветы не паступіў у вольны продаж у шапікі “Белсаюздруку”. Поўная версія гэтага нумару трапіла толькі ў бібліятэкі.










