16.04.2010 Салігорск: Агітаваць дазволілі і на спартовых пляцоўках

Выканаўчы камітэт, нарэшце, перагледзеў уласнае рашэнне аб прызначэнні месцаў для вядзення агітацыі кандыдатамі ў дэпутаты. З 15 красавіка, акрамя двух пляцовак на гарадскіх ускраінах, кандыдаты могуць агітаваць яшчэ на 12 спартовых пляцоўках каля школаў.

На ўправе БНФ адбудзецца прагляд фільма "Катынь"

16.04.2010 На ўправе БНФ адбудзецца прагляд фільма "Катынь"

16 красавіка ў пятніцу партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя ладзіць на ўправе БНФ прагляд фільма Анджэя Вайды "Катынь". Такім чынам БХД вырашыла адрэагаваць на тое, што ў нядзелю 11 красавіка беларускім гледачам тэлеканалу "Расія" замест фільма “Катынь” паказалі шоў "Танцы з зоркамі".

Франка Вячорку звольнілі з войска

16.04.2010 Франка Вячорку звольнілі з войска

14 красавіка а 18:25 з вайсковай часткі ў Мазыры звольнены палітпрызыўнік, кандыдат у дэпутаты мясцовага райсавету Франак Вячорка. Праз 15 месяцаў службы, па сутнасці, пацверджаны неабгрунтаваны, гвалтоўны прызыў актывіста БНФ у войска.

Невядомыя абрабавалі аўтамабіль праваабаронцы

16.04.2010 Невядомыя абрабавалі аўтамабіль праваабаронцы

Алена Танкачова, старшыня «Фонду разьвіцьця прававых тэхналёгій», паведаміла «Свабодзе», што сёньня ўначы невядомыя разьбілі шкло ў яе аўтамабілі. З салёну скралі яе асабістыя рэчы.

15.04.2010 Ахвяры нацызму застануцца ў ранейшым статусе

Сёньня Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла шэрагу грамадзянаў Беларусі на чале з Аркадзем Шкураном у стварэньні ініцыятыўнай групы для падрыхтоўкі і перадачы ў Нацыянальны сход законапраекту "Аб ахвярах нацысцкага перасьледу".

15.04.2010 Барысаў: Інфармацыя не поўная і не ва ўсім дакладная

На сайце Барысаўскага райвыканкама ёсць цэлы раздзел, прысвечаны выбарам у мясцовыя Саветы. Інфармацыі шмат, яна зусім не поўная і не заўсёды дакладная.

15.04.2010 Пракурор Гарадзенскай вобласці не бачыць парушэнняў выбарчага заканадаўства

Па меркаванні праваабаронцы Рамана Юргеля быў парушаны артыкул 34 ВК, згодна з якім рашэнні адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій мусілі быць апублікаваныя ў “Гродзенскай праўдзе” ў сямідзённы тэрмін з дня прыняцця. Гэты тэрмін не быў вытрыманы.

15.04.2010 Салігорскія ідэолагі атрымалі наганяй

14 красавіка адбылося паседжанне ідэалагічнага актыву горада беларускіх шахцёраў. Адна з асноўных нагодаў – надыходзячыя выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў. Нягледзячы на паказальную агулам тэхнічнасць і непублічнасць выбараў, выявіліся дзве праблемы – два дэмакратычныя кандыдаты, якія прайшлі працэдуру рэгістрацыі і праводзяць агітацыйную кампанію – Віктар Яўмененка і Аляксей Валабуеў.

15.04.2010 Хоцімск: Праўладны кандыдат скарыстаў адмінрэсурс

8 красавіка, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, разам з кіроўцам на службовай машыне кандыдат у дэпутаты па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 Іван Кажэмяка, які займае пасаду начальніка інспекцыі па падатках і зборах Магілёўскай вобласці, правёў пяць сустрэчаў з выбаршчыкамі, пасля чаго зайшоў у райвыканкам, дзе адзначыў сваю камандзіроўку.

15.04.2010 Гомель: Праўладны кандыдат не ведае нават назваў вуліц на сваёй акрузе

Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі чалавек з залі задаў пытанне кандыдату ў дэпутаты аблсавета па Студэнцкай акрузе №15, камандзіру Гомельскага памежнага атраду І.Марозу, ці ведае той вуліцы і дамы, якія знаходзяцца на Студэнцкай акрузе, па якой той балатуецца. Але нават на такое простае пытанне праўладны кандыдат не даў адказу.

15.04.2010 Франак Вячорка хоча адсудзіць у войска, медыкаў і СМІ 100 мільёнаў рублёў

Франак Вячорка збіраецца судзіцца з лекарамі, вайскоўцамі ды дзяржаўнымі журналістамі і патрабаваць ад іх прабачэнняў ды кампенсацыі.

15.04.2010 Магілёў: БНФ застаўся безь сядзібы

Магілёўскую абласную арганізацыю руху БНФ “Адраджэньне” сёньня прымусова выселілі з арандаванай сядзібы.

Баранавічы: Рыгор Грык не збіраецца пакідаць беспакаранай хлусню гарадскога выбаркама

15.04.2010 Баранавічы: Рыгор Грык не збіраецца пакідаць беспакаранай хлусню гарадскога выбаркама

Сябра Руха “За свабоду” Рыгор Грык, якога Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета па прычыне “несапраўднасці подпісаў”, накіраваў заявы пракурору горада і ў Цэнтральную камісію. У Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і абласным судзе дэмакратычны актывіст праўды не дамогся.

15.04.2010 Газеце «Сильные новости Гомеля» адмовілі ў рэгістрацыі

Міністэрства інфармацыі адмовіла прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Друкаванае слова» ў рэгістрацыі газеты «Сильные новости Гомеля».

15.04.2010 Выбаршчыца будзе шукаць сустрэчы з Лідзіяй Ярмошынай

Пытанне аб неправамоцнасці агітацыйнай акцыі, праведзенай кандыдатам у дэпутаты Уладзімірам Галабурдой датэрмінова, 12 сакавіка, было нядаўна разгледжана на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі. Аднак, па словах мінчанкі Тамары Сяргей, якая спрабуе дамагчыся ў гэтай справе справядлівасці, выкладзеныя ў яе заяве факты зноў не былі правераны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства