20.04.2010 Севярынца і Стараверава выпусьцілі — Т.Сургана і В.Каваленку затрымалі
Палітыка Паўла Севярынца і журналіста Уладзімера Стараверава выпусьцілі з райаддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебску.
20.04.2010 Працяг суду над Віктарам Рамнёвым
Судзьдзя Першамайскага райсуду Віцебску Валянціна Кісьмярошкіна мае працягваць разгляд справы Віктара Рамнёва, заснавальніка незалежнага выданьня “Витебский курьер”, якога вінавацяць у незаконным распаўсюдзе сваёй газэты.
20.04.2010 Кандыдаты Грамады ў сталіцы абіраюць нестандартныя хады
Трое кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 26-га склікання ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), па іх словах, з-за вялікай загружанасці на асноўным месцы працы не паспяваюць арганізоўваць большасць задуманых у сталіцы агітацыйных мерапрыемстваў.
20.04.2010 Затрыманы Павал Севярынец, Уладзімер Старавераў і Барыс Хамайда
Палітык Павал Севярынец і журналіст Уладзімер Старавераў затрыманыя каля райадзьдзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска. Яны прыйшлі да пастарунку, каб падтрымаць віцебскага актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку, якога затрымалі за разгортваньне бел-чырвона-белага сьцягу ў залі судовага паседжаньня Кастрычніцкага райсуду
20.04.2010 Брэст: Савет "народных" дэпутатаў пераўтварыўся у Савет дырэктароў
У Брэсце на 40 гарадскіх выбарчых акругах за дэпутацкія мандаты змагаецца 14 дырэктароў і намеснікаў дырэктароў буйных прадпрыемстваў, 9 дырэктароў і намеснікаў дырэктароў навучальных устаноў, 5 глаўурачоў, 4 камандзіры вайсковых частак, 5 работнікаў выканаўчай улады, старшыня гарсавету, прадстаўнік дзяржкантролю, па адным - ад БРСМ і Ветэранаў вайны ў Афганістане.
У 2007 годзе кіраўнікоў і камандзіраў у складзе гарсавету было 39 на 40 месцаў.
20.04.2010 Перадвыбарчую сустрэчу з удзелам Мілінкевіча не дазволілі
Намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Ірына Сенчанкава не задаволіла заяву з просьбай дазволіць правесьці сустрэчу з выбарцамі.
20.04.2010 Вывешванне бел-чырвона-белага сцяга не з’яўляецца падставай для крымінальнага пераследу
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
20.04.2010 Георгія Станкевіча аштрафавалі на 700 тысяч за “Крывінку”
Самвыдатаўскую газэту «Крывінка» актывіст зь Бешанковіцкага раёну выдае ўжо 5 гадоў. І толькі напярэдадні гэтых выбараў, калі вясковы настаўнік Георгі Станкевіч выказаў жаданьне балятавацца ў райсавет, да яго зьявіліся прэтэнзіі як да распаўсюдніка выданьня.
20.04.2010 Учора памежнікі актыўна шукалі кампрамат
Як піша “Радыё Свабода”, 19 красавіка ў цягніку “Вільня-Магілёў” беларускія памежнікі шукалі антыканстытуцыйныя матэрыялы ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Ігара Каваленкі, Сяргея Лапуціна і Алега Мяцеліцы.
20.04.2010 Гомель: Агітацыя сіламі падначаленых у працоўны час
У Гомелі некаторыя праўладныя кандыдаты праводзяць перадвыбарчую агітацыю сіламі падначаленых, у працоўны час, на дзяржаўных машынах і паліве.
20.04.2010 Салігорск: Умовы для агітацыі -- розныя
Улады выкарыстоўваюць розныя магчымасці стварэння перашкодаў незалежнаму кандыдату Аляксею Валабуеву. Раней ідэолагі атрымалі загад агітаваць супраць яго ў сваіх працоўных калектывах, тэндэнцыя апошняга тыдня – барацьба з інфармацыйнымі плакатамі кандыдата.
20.04.2010 У кандыдатаў ад БХД Віцебшчыны праблемы: ва ўсіх розныя
У Глыбокім на агульным кандыдацкім плакаце біяграфічныя дадзеныя кандыдата ў дэпутаты ад БХД Яўгенія Самсонава надрукаваныя састарэлыя, аналагічныя тым, якія былі ў 2007 годзе, калі ён балатаваўся ў райсавет.
19.04.2010 Гарадзеншчына: Кандыдаты ад БСДГ “адказалі” за развал Савецкага Саюзу
На мінулыя выходныя кандыдаты ў дэпутаты ад БСДГ па Гарадзенскай вобласці праводзілі сустрэчы з выбаршчыкамі. Каб падтрымаць сваіх аднапартыйцаў, на гэтыя сустрэчы прыехаў кіраўнік партыі Станіслаў Шушкевіч.
19.04.2010 Журналісты газеты Барысаўскай вертыкалі апярэджваюць падзеі
“Пачалося датэрміновае галасаванне” -- пад такім загалоўкам сёння, 19 красавіка, з'явілася інфармацыя на сайце газеты барысаўскага райвыканкама “Адзінства”.
19.04.2010 Віцебск: Апазіцыянеры не так агітавалі
Віцебская абласная камісія разгледзела скаргу кандыдата ў дэпутаты Бешанковіцкага раённага Савета Георгія Станкевіча, якая тычылася зняцця з радыёэфіру запісу яго выступу. Аблвыбаркам пакінуў у сіле гэта рашэнне ніжэйстаячай камісіі.










