30.09.2022 Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка на Канферэнцыі АБСЕ распавёў пра "барацьбу з экстрэмізмам" у Беларусі
На сайд-івэнце Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні праваабаронцы з Казахстана, Расіі і Беларусі абмеркавалі, як абараніць свабоду выказвання меркаванняў у сваіх дзяржавах у сучасных варунках.
30.09.2022 Заява "Вясны" ў сувязі з пачаткам "спецыяльнай вытворчасці" і ўзмацненнем абвінавачванняў у дачыненні да калег
Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна".
30.09.2022 "Гэтая ўзнагарода падтрымлівае нас у дзейнасці". "Вясне" уручылі прэмію The Albie Awards 2022
Прэмію прымала Аліна Стэфановіч — жонка палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча.
30.09.2022 Выкладчыка радыётэхнічнага каледжа асудзілі па "справе Зельцэра"
Мінскі гарадскі суд 19 верасня агучыў прысуд 30-гадоваму Цімафею Шкуратовічу, якога абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.
29.09.2022 "Падобнае можна пачытаць у архівах па гісторыі Савецкага Саюза". Праваабаронца Зміцер Салаўёў — пра сваю "спецвытворчасць"
Следчы камітэт 29 верасня пачаў "спецыяльную вытворчасць" у дачыненні да праваабаронцы "Вясны" Змітра Салаўёва. Ён пракаментаваў дзеянні сілавікоў.
29.09.2022 На фоне затрыманняў адвакатаў у Беларусі на Канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі крызіс у беларускай адвакатуры
На дзесяцідзённай Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве абмеркавалі крызіс у беларускай адвакатуры.
29.09.2022 Жонка палітзняволенага Дзяніса Іванова: "Вяселле адсвяткавалі торцікам на лаўцы, пакуль чакалі цягнік у ПУАТ"
Мужчыну асудзілі на два гады "хіміі", якія ён адбывае ў ПУАТ № 9, працуючы грузчыкам на "БелТІЗ".
29.09.2022 У Мінску працягваюцца затрыманні і ператрусы: хроніка пераследу 29 верасня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
29.09.2022 "Тыя, хто парушае правы чалавека, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці". Беларускія праваабаронцы ўдзельнічаюць ў Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні
У Варшаве з 26 верасня па 7 кастрычніка праходзіць штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — найбуйнейшая у Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі.
28.09.2022 Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы па ініцыятыве "Буслы ляцяць"
Суддзя Анастасія Папко прызначыла вялікія тэрміны фігурантам справы: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Сідарэнку — 12 гадоў калоніі.
28.09.2022 Вынесены суровы прысуд журналістцы Ксеніі Луцкінай
Судовы працэс над журналісткай пачаўся першага верасня. 20 верасня пракурор запатрабаваў пакараць Ксенію Луцкіну пазбаўленнем волі тэрмінам на 8 гадоў у калоніі агульнага рэжыму.
28.09.2022 Ад 2 да 2,5 гадоў калоніі: чатырох палітвязняў асудзілі за "перашкоду правядзенню рэферэндуму"
У судзе Заводскага раёна Мінска 23 верасня агучылі прысуды адразу чатыром палітвязням — Міхаілу Хаміцэвічу, Мікалаю Каробку, Вячаславу Дашкевічу і Таццяне Заяц.
28.09.2022 Затрыманні ў Мінску, новыя "экстрэмісцкія" паблікі: хроніка пераследу 28 верасня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
28.09.2022 Працягваецца працэс над праграмістам Арцёмам Мазанікам, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan
Арцёма Мазаніка па інфармацыі следства затрымалі 14 студзеня, а ў канцы ліпеня КДБ унёс яго ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
28.09.2022 19 жанчын, студэнты і пенсіянеры: распавядаем усё пра "пратэсных тэрарыстаў" па версіі КДБ
"Вясна" распавядае пра сярэднестатыстычнага "пратэснага тэрарыста" па версіі КДБ, пра 19 жанчын, якія патрапілі ў Пералік, самых старэйшых і малодшых "тэрарыстаў", а юрыст Павел Сапелка каментуе, якія могуць быць наступствы пры злоўжыванні беларускімі ўладамі ў рэпрэсіўных мэтах такога інструмента.