22.04.2010 Баранавічы: Праўладныя кандыдаты не падпарадкоўваюцца рашэнню гарвыканкама
Праўладныя кандыдаты ў дэпутаты Мікалай Асташка, Генадзь Валынец, Марына Мацюк, Вячаслаў Дуньковіч, як і іншыя кандыдаты ад улады, працягваюць парушаць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010г. № 379 аб месцах для агітацыі - каб толькі размясціць свае інфармацыйныя матэрыялы ў людных месцах.
22.04.2010 Гомельская пракуратура лічыць, што ператрусы і допыты журналістаў - законныя
У расследаванні справы аб паклёпе на былога кіраўніка УКДБ Гомельскай вобласці І. Каржа парушэнняў заканадаўства не выяўлена, і падставаў для прыняцця захадаў пракурорскага рэагавання няма. Да такой высновы прыйшла пракуратура Гомельскай вобласці, разгледзеўшы зварот ГА «БАЖ» наконт ператрусаў і допытаў у шэрагу журналістаў.
22.04.2010 За два дні датэрмінова прагаласавала 8,7% выбаршчыкаў
За два дні на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў датэрмінова прагаласавала 8,7% выбаршчыкаў, паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.
У Гродзенскай вобласці за два дні прагаласавала 7,1% выбаршчыкаў, Брэсцкай - 7,2%, Мінскай - 8,8%, Віцебскай - 9,6%, Магілёўскай - 10,2%, Гомельскай - 10,9%, у Мінску - 7,5%
22.04.2010 У Вярхоўным судзе распачаўся судовы працэс па скарзе Асамблеі НДА адносна адказу Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі
Сёньня ў судзе адбыліся выступы абодвух бакоў і прадстаўнікоў грамадзкасьці.
22.04.2010 Баранавічы: Кіроўцы гарадскіх аўтобусаў запрашаюць на датэрміновае галасаванне
Вось ужо трэці дзень у Баранавічах кіроўцы гарадскіх аўтобусаў актыўна запрашаюць жыхароў горада прыняць удзел у датэрміновым галасаванні. Раней паведамленні-нагадванні прыняць удзел у выбарах гучалі толькі ў дзень асноўнага галасавання.
22.04.2010 Віцебск: У дзень выбараў акруговыя камісіі будуць пераведзены ў выканкамы
Зараз акруговыя камісіі раскіданы па ўсім абласным цэнтры і знаходзяцца ў межах выбарчых акруг.
22.04.2010 Орша: Утоеная агітацыя ў мясцовай раёнцы
Аналіз старонак мясцовай “Аршанскай газеты” паказаў, што 12 будучых кандыдатаў - праўладныя вылучэнцы -- былі аблашчаны ў самых высокіх піетэтах карэспандэнтамі гэтага выдання.
22.04.2010 Улётак праўладнага кандыдата ў тры разы больш, чым выбаршчыкаў
Кандыдаты ад улады нічога не абяцаюць выбаршчыкам Гарадоччыны. Немэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў выявіў актывіст Руху "За Свабоду!" Леанід Гаравых пры вырабе інфармацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага райсавета.
22.04.2010 666 участкаў для датэрміновага галасавання дзейнічаюць у Мінску
У беларускай сталіцы адкрыліся 666 участкаў для датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Мінгарсавет ХХVI склікання. Выбары пройдуць 25 красавіка, участкі для датэрміновага галасавання дзейнічаюць з 20 красавіка.
22.04.2010 Віцебшчына: За два дні прагаласавала амаль 10% выбаршчыкаў
У Віцебскай вобласці за два дні датэрміновага галасавання свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў аддалі 86796 выбаршчыкаў, што складае 9,6%. Гэта крыху больш, чым у сярэднім па рэспубліцы: нагадаем, па афіцыйных дадзеных, за два дні па ўсёй краіне правам прагаласаваць датэрмінова скарысталіся 8,7% выбаршчыкаў.
22.04.2010 Гомель: Міліцыя і выбарчыя камісіі бяссільныя?
Актывісты ствараемай партыі БХД штодня выклікаюць міліцыю, каб зафіксаваць правапарушэнні з боку праўладных кандыдатаў. Як распавеў каардынатар ствараемай партыі Кастусь Жукоўскі, штодня актывісты змагаюцца з тым, што невядомыя заклеіваюць іх агітацыйныя ўлеткі, размешчаныя на прыпынках грамадскага транспарту і адмыслова абсталяваных стэндах.
22.04.2010 Старшыня ЦВК не лічыць патрэбным урэгуляваць працэдуру падліку галасоў
У гэтай сувязі застаецца задаць рытарычнае пытанне: ці ўсведамляюць сябры ўчастковых выбарчых камісій, што найбольш распаўсюджаны зараз у Беларусі спосаб падліку галасоў робіць іх патэнцыйнымі саўдзельнікамі магчымых фальсіфікацый вынікаў выбараў, што з'яўляецца злачынствам па дзеючым Крымінальным кодэксе?
22.04.2010 Уладзімір Навасяд: Клімату даверу няма
Выбары ў мясцовыя Саветы - гэта самае галоўнае мерапрыемства з існуючай трыяды: мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, упэўнены Уладзімір Навасяд. Зараз ён з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Пляханаўскай выбарчай акрузе № 10 Ленінскага раёна сталіцы
22.04.2010 Трое маладафронтаўцаў трапілі ў Ленінскі РУУС Менску
21 красавіка вечарам сталічныя міліцыянты затрымалі актывістаў «Маладога фронту» Уладзімера Яроменку, Уладзімера Дзявятку і Ільлю Мураева.
22.04.2010 Затрымалі віцебскага журналіста Ўладзіслава Стараверава
Незалежнага журналіста затрымалі «за здымкі рэжымнага аб’екту». Так тлумачаць супрацоўнікі Віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня, якія не жадаюць называць свае прозьвішчы. Паводле міліцыянтаў, Уладзіслава Стараверава завязуць у Першамайскі РАУС, каб скласьці пратакол ці ўзяць тлумачэньні.










