26.04.2010 Гарадок: Падлік галасоў праходзіў павольна

Палітычныя актывісты прынцыпова запатрабавалі ад сябраў участковай выбарчай камісіі няўхільна выконваць выбарчае заканадаўства. Акрамя таго, на ўсе парушэнні імі былі складзеныя пратаколы, якія яны неадкладна адправілі для рэагавання ў Гарадоцкую раённую пракуратуру. І такіх пратаколаў да канца назірання было складзена больш за дзесяць.

25.04.2010 Бабруйск: Незразумелая арыфметыка сябраў камісіі

На выбарчым участку № 14 сябры камісіі перамудрылі з дадзенымі па бюлетэнях і галасаванні. Нагадаем, што кандыдат у дэпутаты Яўген Васьковіч, які балатуецца па Заслонаўскай выбарчай акрузе № 16, заўважыў на гэтым ўчастку паперу, складзеную сябрамі камісіі, з якой вынікала, што некалькі соцень бюлетэняў папросту “зніклі”. Але пасля падліку галасоў згуба раптоўна знайшлася.

25.04.2010 Глыбоччына: Лічым асобна, але не агучваем

Сябры камісіі лічылі бюлетэні са скрыняў датэрміновага, надомнага і сённяшняга галасавання асобна, але атрыманыя лічбы для назіральнікаў не агучвалі. Самі назіральнікі знаходзіліся на адлегласці каля 10-ці метраў ад стала, на якім вёўся падлік, і рэальна нешта ўбачыць практычна не мелі магчымасці. Быў вывешаны для азнаямлення толькі выніковы пратакол.

25.04.2010 Верхнядзвінск: Рэкордныя лічбы сапсаваных бюлетэняў

Цікавыя факты выявіліся пры падліку галасоў у Верхнядзвінску. На тых участках, дзе кандыдатамі былі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, выяўлена вельмі вялікая колькасць сапсаваных і насапраўдных бюлетэняў – да 120 на ўчастак.

Сяргей Вазняк: "Я шакаваны марнасцю такога назірання"

25.04.2010 Сяргей Вазняк: "Я шакаваны марнасцю такога назірання"

Сябра Менскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Вазняк у дзень выбараў наведаў некалькі выбарчых участкаў сталіцы і прыйшоў да высновы, што арганізацыя працэсу падліку галасоў абсалютна не выклікае даверу да яго вынікаў і робіць назіранне абсалютна марным.

25.04.2010 Магілёў: За кандыдата ў дэпутаты Алеся Сілкова ніхто не прагаласаваў датэрмінова

“На 9 выбарчых участках, што размешчаны на маёй выбарчай акрузе, па выніках датэрміновага галасавання я не набраў зусім ніякіх галасоў. Сімвалічна тое, што на двух участках за мяне прагаласавала аднолькавая колькасць выбаршчыкаў - па 253 чалавекі".

25.04.2010 Полацк: Дзіўная еднасць пры датэрміновым галасаванні

Трохі дзіўным чынам размеркаваліся галасы выбаршчыкаў пры асобным падліку вынікаў датэрміновага і асноўнага галасавання ў Полацку.

25.04.2010 Магілёў: Дэмакрат перамог на 2 з 9 участкаў

У Магілёве кандыдат у дэпутаты ў абласны Савет дэпутатаў па Машэкаўскай выбарчай акрузе №34 ад аргкамітэта “Партыі Свабоды і Прагрэса” Юры Стукалаў перамог на 2 з 9 выбарчых участка. Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў партыйнага аргкамітэта Алесь Сілкоў.

25.04.2010 Магілёў: Пратаколы з вынікамі галасаванняў спачатку вязуць у адміністрацыі раёнаў

“Каля будынка адміністрацыі шмат народа, - гаворыць Аляксей, - стаіць міліцэйскі кардон. Унутр адміністрацыі прапускаюць толькі кіраўніцтва ўчастковых выбарчых камісій з усімі дакументамі. Супрацоўнікі міліцыі правяраюць па спісу тых, хто прыйшоў здаваць дакументы”.

25.04.2010 Берасце: назіральніку не дазвалялі сачыць за падлікам галасоў

Кандыдат у дэпутаты і праваабаронца Уладзімір Вялічкін падчас падліку галасоў на выбарчым участку ў гарадской сярэдняй школе № 10 спрабаваў ўпэўніцца ў тым, што агучаныя лічбы адпавядаюць рэчаіснасці. Аднак зрабіць гэта яму не далі.

25.04.2010 Брэст: Пусты выніковы пратакол загадзя падпісаны ўсімі сябрамі камісіі

На выбарчым участку № 113 па Брэсцкай выбарчай акрузе № 16 (СШ №35) давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Ігара Маслоўскага Сяргей Срэднікаў зафіксаваў, што пусты выніковы пратакол быў загадзя падпісаны ўсімі сябрамі выбарчай камісіі, за выключэннем старшыні.

25.04.2010 Бабруйск: Кандыдата не пусцілі на падлік галасоў

Кандыдата ад БСДП “Грамада” Андрэя Стасяловіча, які балатуецца па Гімназічнай выбарчай акрузе № 29, не пусцілі на падлік галасоў на двух участках – №№ 84 і 85.

25.04.2010 Бяроза: Кандыдат персанальна сачыў за галасаваньнем сваіх працаўнікоў

На выбарчым участку №6 Бярозаўскай-Ленінскай акругі №6 практычна на працягу ўсяго часу галасаваньня знаходзіўся кандыдат у дэпутаты Гоган В.А., хаця згодна выбарчага заканадаўства такога права ў кандыдатаў няма.

25.04.2010 Кандыдату не дазволілі бачыць падлік галасоў

Калі падлік пачаўся, кандыдат падышоў да стала бліжэй, але старшыня камісіі загадала яму вярнуцца на вызначае месца, а калі М. Уласевіч сказаў, што адтуль нічога не відаць, паклікала супрацоўніка міліцыі.

25.04.2010 Салігорск: Тэрытарыяльная камісія выдаліла назіральніка Леаніда Мархотку

Назіральніка Леаніда Мархотку выдалілі з паседжаньня Салігорскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства