Брэстчына: Два актывісты партыі “Справядлівы свет” абраныя дэпутатамі

26.04.2010 Брэстчына: Два актывісты партыі “Справядлівы свет” абраныя дэпутатамі

Як паведаміла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, два актывісты партыі сталі дэпутатамі.

26.04.2010 Віцебск без апазіцыйных дэпутатаў

У Віцебскі абласны Савет дэпутатаў з дзесяці кандыдатаў ад Партыі БНФ не прайшоў ніхто. У гэты ж прадстаўнічы орган улады з двух сяброў Аб'яднанай грамадзянскай партыі таксама ніхто не абраны. Васьмі прадстаўнікам Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, якія балатаваліся ў Віцебскі аблсавет, таксама не атрымалася атрымаць дэпутацкі мандат.

Магілёў: Чэргі да раённых адміністрацыяў. Фотафакт

26.04.2010 Магілёў: Чэргі да раённых адміністрацыяў. Фотафакт

Замест таго, каб везці дакументы ў акруговыя выбарчыя камісіі, участковыя камісіі звозілі іх у адміністрацыі.

26.04.2010 Горкі: Кандыдатка ад БХД стала дэпутаткай сельскага Савету

У Горках кандыдатка ў дэпутаты, якая з’яўляецца сябрам аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя”, Жанна Шчарбініна стала дэпутаткай Аўсянкаўскага сельскага Савету.

26.04.2010 Салігорск: Дыспрапорцыя вынікаў датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў

Вынікі датэрміновага галасавання істотна адрозніваліся ад вынікаў волевыяўлення выбаршчыкаў у асноўны дзень галасавання. Варта адзначыць, што на ўчастку (які з’яўляўся адзіным на акрузе, дзе вылучаўся А. Валабуеў), 49% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. У лічбах гэта 915 чалавек супраць 1004, якія прагаласавалі ў асноўны дзень галасавання.

Баранавічы: Адзіны зарэгістраваны з дэмакратычных кандыдатаў Аляксандр Галькевіч перамог праўладнага кандыдата Міхаіла Шубіча

26.04.2010 Баранавічы: Адзіны зарэгістраваны з дэмакратычных кандыдатаў Аляксандр Галькевіч перамог праўладнага кандыдата Міхаіла Шубіча

Адзіны зарэгістраваны з дэмакратычных кандыдатаў Аляксандр Галькевіч, сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, на выбарах 25 красавіка перамог праўладнага кандыдата - галоўнага рэдактара дзяржаўнай газеты “Наш край”, сябра Баранавіцкага гарвыканкама Міхаіла Шубіча.

Паведамленне для журналістаў

26.04.2010 Паведамленне для журналістаў

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю, прысвечаную вынікам кампаніі па маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 26 красавіка ў офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” па адрасе: Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201. Пачатак – у 14 гадзін.

26.04.2010 Салігорск: Назіральнікаў выставілі за дзверы раённай камісіі

Праваабаронца так і не атрымаў адказу на пытанне, чаму менавіта ў гэты дзень і менавіта ён не можа прысутнічаць на паседжанні камісіі, у адрозненні ад назіральнікаў ад БРСМ і Белай Русі.

26.04.2010 Па папярэдніх дадзеных, ніхто з гомельскіх дэмакратаў не трапіў у дэпутаты

Здзівіла такое назіранне, што на адным участку на даму прагаласавалі 10 чалавек, а на другім участку — 165. «Здзівіла таксама вялікая колькасць — 255 сапсаваных бюлетэняў, то бок 16% ад агульнай колькасці бюлетэняў на адным з участкаў», - адзначыў давераная асоба кандыдата Калюкі Андрэй Аксенаў.

26.04.2010 Салігорск: Назіральнік-ідэолаг курыраваў дастаўку бюлетэняў з участка

Жана Карпец, сакратар намесніка старшыні Салігорскага выканкама па ідэалагічнай працы, прысутнічалана ў дзень выбараў на ўчастку №13 у якасці назіральніка. Пасля падвядзення вынікаў выбараў яна ж дастаўляла ў суправаджэнні сябраў камісіі бюлетэні выбаршчыкаў у выканкам.

26.04.2010 Барысаў: Прадказальны вынік

Па інфармацыі праваабаронцы Алега Мацкевіча, большасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі ў дзень выбараў, аддалі свае галасы за Зміцера Бабіцкага. Аднак у выніку агульнага падліку галасоў, у тым ліку, аддадзеных падчас датэрміновага галасавання, дэпутатам стаў дырэктар Барысаўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Уладзімір Шмакаў, які “апярэдзіў” Бабіцкага на 76 галасоў.

26.04.2010 Салігорск: Падлік назіралі за спінамі

У актавай зале школы №5 былі размешчаны адразу два ўчасткі. Адзін – безальтэрнатыўны і больш ліберальны і другі -- дзе вылучаўся дэмакратычны кандыдат Аляксей Валабуеў. Гэта і паўплывала на пыдыходы камісіі да магчымасцяў назіраць за працэсам падліку галасоў.

26.04.2010 Орша: Кандыдату ў дэпутаты не дазволілі назіраць падлік галасоў

Сябра Партыі БНФ Аляксандр Камінскі заявіў, што прыбыў назіраць за падлікам галасоў. Аднак старшыня ўчастковай камісіі разам з дзяжурыўшым супрацоўнікам міліцыі не дазволілі яму прысутнічаць у памяшканні падчас падліку галасоў і выставілі на вуліцу.

26.04.2010 Таіса Кабанчук: справа закрыта

Магілёўская абласная транспартная пракуратура вырашыла спыніць пераслед кіраўніцы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таісы Кабанчук па абвінавачанні ў распаўсюдзе наркотыкаў ды супраціве міліцыянтам.

26.04.2010 Затрыманне журналіста на выбарчым участку

У дзень выбараў на 19-м участку мінскай выбарчай акругі № 30 у памяшканні гімназіі № 33 міліцыя затрымала журналіста газеты «Белорусы и рынок» Вадзіма Александровіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства