28.04.2010 Затрыманыя актывісты «Маладой Беларусі»

На Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя трое актывістаў «Маладой Беларусі», паведаміў «НН» лідэр руху Артур Фінькевіч.

28.04.2010 Камп’ютэры журналістак застаюцца на экспертызе. Нават тыя, у якіх нічога не знойдзена

Такі быў вынік сённяшняй сустрэчы са старшым дазнаўцам УУС Гомеля Аляксандрам Пусевым Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш і Ірыны Халіп. (Наталля Радзіна яшчэ не выйшла ад следчага).

Рэха выбараў: апазыцыя не прызнае вынікаў галасаваньня

28.04.2010 Рэха выбараў: апазыцыя не прызнае вынікаў галасаваньня

У тэрытарыяльных і акруговых камісіяў у рэгіёнах застаюцца два дні на разгляд скаргаў аб парушэньнях на галасаваньні — датэрміновым і 25-га красавіка. Прадстаўнікі апазыцыі спрабуюць аспрэчыць вынікі выбараў, спасылаючыся на шматлікія злоўжываньні і парушэньні, зафіксаваныя падчас кампаніі. Пра гэта інфармуюць карэспандэнты «Свабоды».

Мазыр: Уладзімір Целяпун не прызнае вынікі выбараў па сваёй акрузе

28.04.2010 Мазыр: Уладзімір Целяпун не прызнае вынікі выбараў па сваёй акрузе

Сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, які балатаваўся ў Гомельскі абласны Савет па Палескай выбарчай акрузе №43, не прызнае вынікаў адбыўшыхся выбараў. 27 красавіка, у адпаведнасці з арт. 82 Выбарчага кодэкса РБ, ён накіраваў скаргу ў акруговую камісію.

Судзяць Яна Міхайлава

28.04.2010 Судзяць Яна Міхайлава

28 красавіка ў судзе Мінскага раёна адбудзецца чарговае пасяджэнне па паўторным слуханні справы Івана Міхайлава. Першае пасяджэнне адбылося 26 сакавіка, аднак у далейшым па розных прычынах разгляд неаднаразова перарываўся і пераносіўся.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека перакладзена на 370 моў

28.04.2010 Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека перакладзена на 370 моў

Уласны рэкорд пабіла Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на інфармацыйную службу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, колькасць моў, на якія перакладзены дакумент, дасягнула 370 - ад абхазскай да зулу.

28.04.2010 Менск: Сацыял-дэмакраты атрымалі дзесятую частку галасоў

Трое кандыдатаў у дэпутаты ад Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада) атрымалі на выбарах у Менску ад 8% да 12% галасоў выбаршчыкаў, заняўшы сярод усіх прэтэндэнтаў па акругах два другіх і адно трэцяе месца.

28.04.2010 Старшыня акруговай камісіі - кандыдату: “Чаго вы парыцеся, даўно вядома хто будзе дэпутатам!”

"Старшыня камісіі спадар Кажэмякін сказаў, каб я пакінула скаргу, а камісія разгледзіць яе пазней. Я была абурана гэтымі паводзінамі і пачала выказваць сваё незадавальненне, на што ён мне спакойна сказаў: “Чаго вы парыцеся, ужо даўно вядома хто будзе дэпутатам!”

Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі

28.04.2010 Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі

Еўрасаюз занепакоены асобнымі аспектамі датэрміновага галасавання ў Беларусі, гаворыцца ў заяве пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Мінску старшыню ЕС Іспанію.

28.04.2010 Папярэднія высновы маніторынгу выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання

І. Утварэнне выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання

Міхасёў: Дэпутаты-прызначэнцы чатыры гады ўвогуле нічога ня робяць

28.04.2010 Міхасёў: Дэпутаты-прызначэнцы чатыры гады ўвогуле нічога ня робяць

На мясцовых выбарах, якія скончыліся ў нядзелю, было абрана больш за 20 тысяч дэпутатаў. Зь іх толькі 11 чалавек – чальцы апазыцыйных партыяў. Госьць “Начной Свабоды” – дэпутат Бараньскага гарсавету Віктар Міхасёў, сябра БСДП (Грамада), – адзін зь нешматлікіх прадстаўнікоў апазыцыі ў мясцовых саветах.

Прызыўніка Якавенку спрабуюць асудзіць за ўхіленьне ад войска

28.04.2010 Прызыўніка Якавенку спрабуюць асудзіць за ўхіленьне ад войска

У судзе Цэнтральнага раёну г. Гомеля 26 красавіка распачаўся крымінальны працэс па абвінавачваньні актывіста ствараемай партыі БХД Яўгена Якавенкі ва ўхіленні ад службы ў войску па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага Кодэксу.

Пакараны штрафам яшчэ адзін удзельнік акцыі салідарнасьці

28.04.2010 Пакараны штрафам яшчэ адзін удзельнік акцыі салідарнасьці

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Алег Ладуцька аштрафаваны за акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам.

28.04.2010 Брэсцкі гарвыканкам забараніў апазіцыі правесці 1 мая дэманстрацыю

Брэсцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку гарадскіх арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" на правядзенне 1 мая дэманстрацыі.

Рада Эўропы чакае ад Беларусі мараторыю на сьмяротнае пакараньне

27.04.2010 Рада Эўропы чакае ад Беларусі мараторыю на сьмяротнае пакараньне

"Увядзеньне мараторыю на сьмяротную кару — той захад, якога мы ўсе чакаем ад Беларусі", — заявіла старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік МЗС Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй, адкрываючы 26 красавіка сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства