03.05.2010 Міліцыя выбачылася й заплаціла 100 тысяч рублёў кампэнсацыі
Транспартная міліцыя Бабруйску выбачылася за гвалтоўныя дзеяньні сваіх супрацоўнікаў супраць актывісткі стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Таісіі Кабанчук.
03.05.2010 Актывістаў Партыі БНФ выклікаюць у пракуратуру па пытаньні аўтарэфэрэндуму
Цягам апошніх дзён шэраг актывістаў Партыі БНФ былі выкліканыя ў пракуратуры па месцы жыхарства па пытаньні аўтарэфэрэндуму.
03.05.2010 Старыкевіч: Кожны перадвыбарчы год для незалежнай прэсы са знакам мінус
Сёньня ў сьвеце адзначаецца Дзень свабоды прэсы. Гэтая дата абраная невыпадкова: менавіта 3 траўня 1991 году ў сталіцы Намібіі прадстаўнікі незалежнага друку краінаў Афрыкі прынялі «Віндхуцкую дэклярацыю», у якой зьмешчаны заклік да ўрадаў усіх краінаў сьвету забясьпечыць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар.
03.05.2010 Актывіста БХД спрабуюць абвінаваціць у крадзяжы
Кіраўніка Берасцейскай абласной Рады БХД Зьмітра Шурхая па тэлефоне выклікалі ў РАУС Маскоўскага раёна Берасця. Яго быццам бы падазраюць у крадзяжы, сведкам якога нібыта быў чалавек, які пажадаў не называцца.
03.05.2010 Чарговая спроба зарэгістравацца
Праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Берасцейская Вясна” робіць чарговую спробу зарэгістравацца. У Берасці прайшоў устаноўчы сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці.
03.05.2010 Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" дапыталі пра выбух 4 ліпеня
10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія былі затрыманы сёньня ў Менску на Плошчы Перамогі, адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Але ў міліцыі маладым людзям паабяцалі, што пры наступным затрыманьні "ўсе будзе зусім па-іншаму". Сёньня зранку 10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія прыйшлі да плошчы Перамогі з балёнікамі з лягатыпам кампаніі, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску.
30.04.2010 Кароткая гісторыя перасьледу беларускіх журналістаў
Паводле беларускіх і замежных крытыкаў Аляксандра Лукашэнкі, ягоны прыход да ўлады суправаджаўся пагаршэньнем свабоды прэсы і СМІ. 1 студзеня 2001 году пачаў дзейнічаць новы Крымінальны кодэкс, у які былі ўведзеныя артыкулы 367 (паклёп у адносінах да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).
30.04.2010 Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады расследаваць парушэнні падчас мясцовых выбараў
Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады «адкрыта і непрадузята» расследаваць выпадкі парушэнняў падчас выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы.
30.04.2010 У Наваполацку правялі вобшук у офісе праваабаронцы Зьмітра Салаўёва (абноўлена)
Як толькі што паведаміў праваабаронца Зьміцер Салаўёў, у ягоным офісе ў Наваполацку адбываецца ператрус.
30.04.2010 875 тысяч рублёў штраф былому кандыдату
У Вялікай Бераставіцы сёньня рашэньнем суда на 25 базавых велічынь аштрафаваны былы кандыдат у дэпутаты, сябра партыі БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч. Яго зьвінавацілі ў расклейваньні агітацыйных ўлётак на сьценах дамоў. Рамашкевіч вінаватым сябе не прызнаў.
30.04.2010 Хочуць рэфэрэндум? У пракуратуру!
Пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёва выклікала сябра ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму ў пытаньні павышэньня мыта на ўвоз аўтамабіляў Зьмітра Антончыка.
30.04.2010 Актывісты "Гавары праўду" прынесьлі ў ЦВК сьпіс парушэньняў на выбарах
Сёньня грамадзянская кампанія "Гавары праўду!" прэзэнтавала аналітычны бюлетэнь, прысьвечаны вынікам выбараў у мясцовыя саветы.
30.04.2010 Чысць: Парушальнікі выбарчага заканадаўства сталі дэпутатамі
У дзень галасавання высветлілася, што 4 кандыдаты ў дэпутаты Чысцінскага сельскага Савета дэпутатаў адначасова з'яўляюцца сябрамі ўчастковых выбарчых камісій. Як паведаміла Ярмошына, пасля выяўлення гэтага парушальнікі выбарчага заканадаўства былі выведзены са складу выбарчых камісій, але дэпутатамі яны сталі - напэўна, там такія спецыялісты патрэбны.
30.04.2010 Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з уладамі Беларусі
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Адпаведная рэзалюцыя прынята 29 красавіка большасцю галасоў на пасяджэнні ПАРЕ ў Страсбургу.
29.04.2010 Паскардзіўся на начальніка і… атрымаў штраф
Сяргея Панамарова з Клецка аштрафавалі за абразу начальніка мясцовай ЖКГ. Хоць менавіта Панамароў скардзіўся ў пракуратуру на абразы з боку чыноўніка.










