Віктара Рамнёва зноў аштрафавалі за “Витебский курьер”

06.05.2010 Віктара Рамнёва зноў аштрафавалі за “Витебский курьер”

Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна прысудзіла заснавальніку газэты 1 мільён 50 тысяч штрафу — за тое, што 1 красавіка ў ягонай машыне міліцыянты знайшлі 53 асобнікі “Витебского курьера”.

Скарга Асамблеі НДА адхіленая

05.05.2010 Скарга Асамблеі НДА адхіленая

Вярхоўны суд Беларусі абвясьціў рашэньне адносна скаргі Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў Беларусі на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць Асамблею. Суд скаргу не задаволіў.

Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ

05.05.2010 Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ

Выклік у дэканат, размова з невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, прозьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва... У апошні час даводзілася па некалькі разоў выслухоўваць падобныя гісторыі ад моладзі: хлопцаў і дзяўчат, студэнтаў і не студэнтаў. Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КГБ.

Вярбуюць, вярбуюць і яшчэ раз вярбуюць…

05.05.2010 Вярбуюць, вярбуюць і яшчэ раз вярбуюць…

Слаўныя нашчадкі “жалезнага Фелікса” не спыняюць спробаў зацягнуць хоць якога маладога чалавека ў сваю агентурную сетку. “Spring96.org” нядаўна падрабязна распавёў пра такі выпадак. І вось чарговая спроба. На гэта раз аб’ектам для вярбоўкі кэдэбісты абралі Канстанціна Заміроўскага.

05.05.2010 Міліцыя затрымала больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом»

Больш за 12 тысяч асобнікаў газеты «Наш дом» забрала міліцыя ў грамадскай актывісткі Хрысціны Шацікавай у Магілёве.

Шацікаву затрымалі каля дому з “Нашым домам”

04.05.2010 Шацікаву затрымалі каля дому з “Нашым домам”

У другой палове дня 4 траўня Крысціну Шацікаву затрымалі каля пад’езду ўласнага дома. Да яе падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і, звярнуўшы ўвагу на вялікія валізы паведамілі, што паблізу была абрабаваная кватэра. Яны запрасілі панятых і агледзелі рэчы.

Зьміцер Салаўёў скардзіцца ў Генеральную пракуратуру на ператрус

04.05.2010 Зьміцер Салаўёў скардзіцца ў Генеральную пракуратуру на ператрус

Праваабаронца Зьміцер Салаўёў накіраваў у Генеральную пракуратуру скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, які 30 красавіка правялі ператрус у памяшканьні, якое яму належыць на праве ўласнасьці.

Вернік Ян Міхайлаў апраўданы (дапоўнена)

04.05.2010 Вернік Ян Міхайлаў апраўданы (дапоўнена)

4 траўня раніцай у Менскім райсудзе абвешчаны прысуд пра крымінальнай справе аб ўхіленьні ад вайсковай службы верніка Яна Міхайлава. Суддзя Вячаслаў Тулейка апраўдаў Міхайлава, які паводле папярэдняга прысуду амаль 3 месяцы знаходзіўся пад арыштам за ўхіленьне ад вайсковай службы.

25 траўня на волю выйдзе Арцём Дубскі

04.05.2010 25 траўня на волю выйдзе Арцём Дубскі

Вязень сумленьня маладафронтавец Арцём Дубскі павінен выйсці на волю 25 траўня, па сканчэньні тэрміну зняволеньня.

Пасол Швецыі: Крытэрыі БДІПЧ адносна прызнання выбараў простыя і ясныя

03.05.2010 Пасол Швецыі: Крытэрыі БДІПЧ адносна прызнання выбараў простыя і ясныя

Ацэньваючы нядаўнія выбары ў мясцовыя саветы, аналітыкі і эксперты імкнуцца зазірнуць наперад і разважаюць, як пройдуць наступныя — прэзідэнцкія выбары па новым Выбарчым кодэксе. З паслом Швецыі Стэфанам Эрыксанам мы размаўлялі пра мясцовыя выбары і пра тое, як вынікі прэзідэнтскіх могуць паўплываць на адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

ААН разгледзіць сытуацыю ў Беларусі па новай сыстэме

03.05.2010 ААН разгледзіць сытуацыю ў Беларусі па новай сыстэме

3 траўня ў Жэнэве адкрываецца сэсія Рады правоў чалавека ААН, прысьвечаная правядзеньню Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду. У рамках гэтай сэсіі Рада правоў чалавека ААН разгледзіць справаздачы аб становішчы з правамі чалавека ў шэрагу краін.

ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”

03.05.2010 ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”

Рада Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыняла заяву з нагоды вобшуку 30 красавіка ў прыватным офісе наваполацкага праваабаронцы Зьміцера Салаўёва.

На з’езд «Маладога фронту» запросяць прадстаўнікоў Мін’юсту

03.05.2010 На з’езд «Маладога фронту» запросяць прадстаўнікоў Мін’юсту

Сойм «Маладога фронту» прызначыў рэгістрацыйны з’езд на 29 мая. На чарговую спробу пачаць працэс афіцыйнага афармлення арганізацыі запросяць міжнародных гасцей і прадстаўнікоў Мін’юсту.

03.05.2010 Зварот ГА БАЖ да калегаў з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы

3 траўня ў сьвеце адзначаецца Дзень свабоды прэсы. Свабода прэсы з’яўляецца неабходнай умовай існавання моцнай грамадзянскай супольнасці і здаровай дэмакратыі. Свабодная прэса інфармуе і навучае грамадскасць, забяспечвае кантроль за ўладамі і за злоўжываннем ўладай, прадастаўляе слова ахвярам пераследу.

БАЖ: "Мэдыясфэра – у эпіцэнтры рэпрэсіяў"

03.05.2010 БАЖ: "Мэдыясфэра – у эпіцэнтры рэпрэсіяў"

"Сёньня, у часе набліжэньня прэзыдэнцкіх выбараў, боязь непадцэнзурнай інфармацыі настолькі абвастрылася, што мэдыясфэра апынулася ў эпіцэнтры рэпрэсій. Кантраляваць усё і паўсюль, абмежаваць доступ людзей да інфармацыі, якая падштурхне іх да больш глыбокага асэнсаваньня рэчаіснасьці — вось глыбіннае памкненьне сёньняшняй улады", – гаворыцца ў звароце Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства