Суд застаўся на баку Міхайлава

15.06.2010 Суд застаўся на баку Міхайлава

Сёньня, 15 чэрвеня, Менскі абласны суд разгледзеў касацыйны пратэст дзяржаўнага абвінаваўцы Даўбнюк Л.П. на апраўдальны прысуд суду Менскага раёну, вынесены па крымінальнай справе верніка Яна Міхайлава. Суд пакінуў апраўдальны прысуд у сіле.

Пра акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей» даведаліся ў ААН

15.06.2010 Пра акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей» даведаліся ў ААН

Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны, прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыі «Ланцуг неабыякавых людзей», накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Праваабаронца просіць устанавіць факт парушэння з боку Беларусі яго правоў на справядлівае судовае разбіральніцтва, выказванне меркавання і правядзенне мірнага сходу.

Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус шукае праўды

15.06.2010 Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус шукае праўды

15 чэрвеня прадпрымальнік з Баранавічаў Мікалай Чарнавус накіраваў заяву Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку, старшыням Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Ад імя баранавіцкіх прадпрымальнікаў ён скардзіцца на незаконныя дзеянні гомельскай мытні. Яшчэ ў 2009 годзе мытнікі незаконна адабралі тавар у прадпрымальніцы Ніны Іванашка.

Лідзія Ярмошына: «Гэта альбо правакацыя, альбо танная сенсацыя…»

15.06.2010 Лідзія Ярмошына: «Гэта альбо правакацыя, альбо танная сенсацыя…»

У інтэрнеце пайшлі гуляць чуткі, што быццам бы 16 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі разгледзіць на сваім пасяджэнні праект пастановы ніжняй палаты аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў. І ў адпаведнасці з праектам гэтага дакумента, падрыхтаваным спецыяльна створанай дэпутацкай групай, прэзідэнцкія выбары прапаноўваецца прызначыць на 26 верасня.

Студэнтам-завочнікам адмянілі адтэрміноўку ад войска

15.06.2010 Студэнтам-завочнікам адмянілі адтэрміноўку ад войска

Дэпутата Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе. Як паведамляе БелаПАН, законапраект таксама адмяняе для завочнікаў адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Затрыманы моладзевыя актывісты АГП і кампаніі "Гавары праўду!"

15.06.2010 Затрыманы моладзевыя актывісты АГП і кампаніі "Гавары праўду!"

Сёння падчас здымкаў сюжэта у двары БДУ аховай затрыманая здымачная група тэлеканала "Белсат", пашкоджаная камера. Таксама затрыманыя моладзевыя актывісты АГП Аляксандр Сцепаненка, Міхась Пашкевіч, Дзмітрый Кавалгін, якіх абвінавачваюць у распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.

Паседжанне міжнароднай камісіі па Саюзе палякаў зноў перанеслі

14.06.2010 Паседжанне міжнароднай камісіі па Саюзе палякаў зноў перанеслі

Паседжанне беларуска-польскай камісіі, запланаванае на пачатак чэрвеня, перанесена на нявызначаны час. Як нагадвае "Беларускі партызан", менавіта гэтая камісія мусіць высветліць прычыны канфлікту вакол непрызнанага ўладамі Беларусі Саюзу палякаў

Судовае паседжаньне па справе Аляксандра Рамановіча перанесенае на 16 чэрвеня

14.06.2010 Судовае паседжаньне па справе Аляксандра Рамановіча перанесенае на 16 чэрвеня

Суд па адміністрацыйнай справе сябра партыі БНФ і актывіста руху “За свабоду” Аляксандра Рамановіча перанесены на 16 чэрвеня. Прычынай паслужыла пагаршэньне стану здароўя ягонага брата, які прысутнічаў на працэсе.

Смяротнае пакаранне. У пошуках афіцыйнай статыстыкі. Працяг

14.06.2010 Смяротнае пакаранне. У пошуках афіцыйнай статыстыкі. Працяг

Нарэшце праваабаронцы атрымалі адказ з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на запыт аб колькасці вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год. Пра выкананыя смяротныя прысуды Міністэрства юстыцыі інфармацыю не прадаставіла.

Правакацыя супраць праваабаронцы Салаўёва

14.06.2010 Правакацыя супраць праваабаронцы Салаўёва

Праваабаронца Зміцер Салаўёў атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры горада Наваполацка. Праваабаронца заяўляе, што факты, выкладзеныя ў адказе за подпісам Пракурора горада А.Т. Аўсюка, з’яўляюцца правакацыяй.

14.06.2010 Затрыманых за пікет барысаўскіх актывістаў ня могуць знайсці праваабаронцы

Пад час правядзеньня пікету супраць будаўніцтва АЗС у барысаўскім мікрараёне Лядзішча сёньня былі затрыманыя мясцовыя актывісты Алесь Абрамовіч і Алена Ясюк.

Паўстане незалежны студэнцкі прафсаюз?

14.06.2010 Паўстане незалежны студэнцкі прафсаюз?

Ініцыятыва стварыць незалежны студэнцкі прафсаюз прагучала на канферэнцыі па правах чалавека ў Мінску 13 чэрвеня. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі актывісты маладзёжнай прафсаюзнай групы «Студэнцкая рада», якая існуе з 2008 года.

«Intex-press» зноў не вярнулі ў дзяржаўную сістэму распаўсюду

14.06.2010 «Intex-press» зноў не вярнулі ў дзяржаўную сістэму распаўсюду

Паразай скончылася спроба баранавічскай незалежнай газеты «Intex-press» трапіць у дзяржаўную сістэму распаўсюду ў II паўгоддзі 2010 года.

Слонім: на актывістаў БНФ складзены пратаколы за пераход вуліцы

14.06.2010 Слонім: на актывістаў БНФ складзены пратаколы за пераход вуліцы

Са слоў Аляксандра Гарасюка, яго і Паўла Севасьцяна затрымаў супрацоўнік ДАІ, калі яны ішлі па ходніку ў накірунку гарадзкога парка. Ён запатрабаваў, каб яны селі ў машыну для складаньня пратакола за парушэньне правілаў пераходу вуліцы.

Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?

11.06.2010 Што стрымлівае ўлады Беларусі ад прыняцьця станоўчага рашэньня па праблеме адмены сьмяротнага пакараньня?

Кіраўніцтва Беларусі дэманстратыўна не жадае рабіць крокі насустрач Еўропе ў пытаньні адмены сьмяротнага пакараньня ці ўвядзеньня мараторыя на яго выкананьне. Пры гэтым, вышэйшыя чыноўнікі неаднаразова заяўлялі, што час нібыта сасьпеў, аднак замест кроку наперад робіцца два назад. Чаму? Каб падкрэсліць сваю непахіснасьць, цьвердасьць у прыманьні ўласных рашэньняў, а не з улікам аказваемага ціску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства