01.07.2010 Маладафронтавец скардзіцца ў пракуратуру
Актывіст "Маладога Фронту" Уладзімір Яроменак, затрыманы ўдзень міліцыянтамі за расклейку налепак у межах кампаніі "Горад - наш!", падаў скаргу ў пракуратуру Саваецкага раёну. Маладафронтавец указаў на неправамоцныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
01.07.2010 Справа Алеся Рамановіча накіравана на новы разгляд
Адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сябра партыі БНФ і актывіста руху “За свабоду” Алеся Рамановіча з Пінску ў Брэсцкім абласным судзе. Алесь Рамановіч прасіў абласны суд адмяніць рашэнне пінскага гарадскога суда і справу закрыць.
01.07.2010 Беларусь у тумане гісторыі
Развагі фатографа з Вашынгтона Біла Крэндала
01.07.2010 Затрыманы маладафронтавец Яроменак
За налепкі кампаніі "Горад - наш!" каля Камароўскага рынку міліцыянты затрымалі моладзевага актывіста Уладзіміра Яроменку
01.07.2010 Справа “ваўкавыскіх прадпрымальнікаў”: каго ў Івацэвічы, а каго ў Віцьбу
Асуджаны па крымінальнай справе ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч для адбыцця пакараньня будзе пераведзены ў Івацэвічскую калонію. Адпраўка затрымліваецца толькі з-за медычных праблем: як толькі будуць падлечаныя зубы, яго накіруюць у Івацэвічы, дзе з 5 чэрвеня адбывае пакараньне яшчэ адзін фігурант справы Уладзімір Асіпенка.
01.07.2010 Асамблея НДА рыхтуецца да Канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасьці
Да скліканьня Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ў Бэрліне яшчэ амаль пяць месяцаў, а беларускія НДА ўжо рыхтуюць свае прапановы. У Менску прайшло прамежкавае мерапрыемства па абмеркаваньні праектаў экспэртных прапановаў для рабочага стала “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае дзяржаўнае кіраваньне й стабільнасьць”.
01.07.2010 Юрый Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраныя рэчы і грошы
Сябра ГА «БАЖ» Юрый Варонежцаў 29 чэрвеня звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на дзеянні ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, якія 18 траўня праводзілі ператрус у яго дома і забралі асабістую і сямейную маёмасць.
01.07.2010 Жанна Літвіна: Пералічаныя ў дакладзе Freedom House «станоўчыя зрухі» ў галіне СМІ – гэта муляжы дэмакратыі
Высновы, зробленыя Freedom House, каментуе старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна
30.06.2010 Марыну Коктыш выклікаюць у КДБ
Намесніцу галоўнага рэдактара «Народнай волі» заўтра ў 10.00 запрашаюць на допыт у следчае ўпраўленне КДБ да старшага следчага Паўла Чарняўскага ў якасці сведкі па крымінальнай справе № 10068930031. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовай позве, якую 30 чэрвеня ўвечары прынеслі журналістцы дахаты.
30.06.2010 Судовыя справы віцебскіх актывістаў "Гавары праўду" спыненыя
Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.
Складзеныя два месяцы таму пратаколы за незаконны распаўсюд друкаваных выданьняў судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў ня стаў разглядаць як падставу для пакараньня.
30.06.2010 Абараніць гонар і годнасьць бабруйскаму актывісту не ўдалося
Магілёўскі абласны суд адхіліў сёньня касацыйную скаргу Сяргея Еўдакімовіча на вырак Бабруйскага суду, які не задаволіў яго пазоў аб абароне гонару, годнасьці й кампэнсацыі маральнай шкоды.
30.06.2010 Віна Сяргея Панамарова ў судзе не даказана
Заключнае паседжанне па адміністрацыйнай справе супраць клецкага актывіста Руху "За Свабоду" Сяргея Панамарова адбылося 29 чэрвеня ў Нясвіжы. (Рашэнне Клецкага суда не задаволіла актывіста і ён яго абскардзіў.) Сяргея Панамарова вінавацілі ў абразе галоўнага клецкага камунальшчыка сп. Навіцкага.
30.06.2010 Freedom House: Беларусь стала больш дэмакратычнай краінай
Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Дзяржавы ў пераходным стане» (Nations in Transit), прысвечаны станоўчым і адмоўным зменам становішча з правамі чалавека і дэмакратыяй у свеце за 2009 год.
30.06.2010 Указ аб інтэрнэце ўступае у сілу - журналістку charter97.org выклікаюць у пракуратуру важная навіна 14
Раніцай 30 чэрвеня журналістцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай патэлефанаваў намеснік начальніка следчага аддзела пракуратуры горада Менска Фешчанка Віктар Адамавіч з патрабаваннем з'явіцца на допыт заўтра, у 12.00. Супрацоўнік пракуратуры паведаміў толькі, што журналістку выклікаюць у якасці сведкі, аднак не сказаў, па якой крымінальнай справе. Як сказаў Фешчанка журналістцы, «ёсць некалькі пытанняў у сувязі з інфармацыяй, якая паступіла, што вы з'яўляецеся адміністратарам сайта charter97.org».
30.06.2010 Суд апраўдаў аршанскага актывіста
Справу Руслана Канавалава, якога вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаваных выданьняў, аршанскі гарадзкі суд спыніў праз адсутнасьць доказаў.










