03.09.2010 Алесь Зарэмбюк абвешчаны ў міжнародны вышук?
Актывіст руху "За Свабоду" Сяргей Трафімчык зможа атрымаць сканфіскаваныя падчас ператрусу рэчы не пазней як праз тры гады. Пра гэта паведаміў пракурор Мастоўскага раёна Ўладзімір Гук у адказ на скаргу актывіста.
03.09.2010 АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ: «У БЕЛАРУСАЎ ІСНУЕ КАЛЕКТЫЎНЫ ІНСТЫНКТ СТРАХУ»
Кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі прызнаецца, што ў 1996 годзе не разлічваў, што «давядзецца так доўга займацца праваабарончай дзейнасцю». Баюся памыліцца, але выглядае, што ў нашай краіне працы праваабаронцам хопіць надоўга.
03.09.2010 Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай
Мінгарвыканкам забараніў правядзенне акцыі «Бой падушкамі», прысвечанай гадавіне біты пад Оршай, паведамілі 3 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску арганізатары мерапрыемства.
03.09.2010 “Вы парушылі закон і вам могуць прыслаць позву ў суд”
Прафэсара Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Алеся Астроўскага і журналіста Уладзімера Хільмановіча, якія пікетавалі перад Гарадзенскім гарвыканкамам, міліцыянты завезьлі ў пастарунак на вуліцы Гараднічанскай. Там у іх узялі тлумачэньні і склалі пратакол канфіскацыі плякатаў. Затым, асобна, у пастарунак даставілі жонку спадара Астроўскага Аксану зь дзецьмі — Сьветай, Янкам і Васілём, якому два гады.
03.09.2010 Сямейны пікет за беларускую школу
Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана і іх дзеці 2 верасьня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.
02.09.2010 Мінюст асцерагаецца прафсаюзнага страйкавага фонду
Мінюст папярэдзіў Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), што у аб'яднання могуць узнікнуць праблемы з-за стварэння фонду салідарнасці.
02.09.2010 Справу супраць Івана Крука разглядалі ў Гродзенскім аблсудзе
Адміністрацыйная справа супраць астравецкага праваабаронцы Івана Крука будзе разглядацца ў Астравецкім раённым судзе. Такое рашэнне прыняў абласны суд Гродна, адмяніўшы рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі аб накладанні штрафа ў памеры 30 базавых велічыняў за паклёп на чыноўніка.
02.09.2010 “Наша ніва” 15 верасня пачне спрачацца з Мінінфармацыі ў судзе
Разгляд скаргаў газеты “Наша ніва” ў дачыненні Міністэрства інфармацыі пачнецца 15 верасня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі, паведамляе БелаПАН. Такое рашэнне прынятае сёння, 1 верасня на папярэднім паседжанні суду па скаргах газеты. Рэдакцыя заявіла шэраг хадайніцтваў, у прыватнасці, аб выкліку ў суд спецыяліста-лінгвіста, сведкаў, а таксама аб далучэнні да справы шэрагу дакументаў. Усе хадайніцтвы былі задаволеныя.
01.09.2010 Юры Чавусаў: Канкрэтыкі пра адмену артыкула 193.1 ад дэпутата пачуць не атрымалася
Прадстаўнікі Асамблеі НДА сустрэліся зь сябрам Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінаў і СМІ Палаты Прадстаўнікоў Яўгенам Мельнікам, каб абмеркаваць пытаньне скасаваньня артыкула 193.1 КК РБ, пра што ўжо больш за год гучаць абяцаньні з боку беларускіх уладаў.
01.09.2010 Дзяржкантроль і КДБ ладзяць ператрус у офісе Вардамацкага
Супрацоўнікі спецслужбаў капіююць інфармацыю з камп'ютараў сацыялагічнай лабараторыі "Новак". На пэўны час была затрыманая фатограф Юлія Дарашкевіч.
01.09.2010 Алесь Бяляцкі: "Новы кіраўнік "Freedom House" глыбока сядзіць у беларускай тэме"
Міжнародную праваабарончую арганізацыю “Freedom House” узначаліць Дэвід Крэмэр. Ён вядомы як спецыяліст па Беларусі.
01.09.2010 У Беларусі пачынаюць фільтраваць інтэрнэт
Ад 1 верасьня інтэрнэт-правайдэры абавязаныя запусьціць сыстэмы абмежаваньня доступу да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў.
01.09.2010 Затрыманні ў Брэсце
Актывістаў "Маладой Беларусі" затрымалі 31 жніўня за распаўсюд буклетаў Аляксандра Мілінкевіча.
01.09.2010 Мінскі гарсуд пакінуў Міхася Башуру пад вартай
31 жніўня Мінскі гарадскі суд адмовіўся вызваліць з-пад варты актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Міхася Башуру. З адпаведнай касацыйнай скаргай звярталася ягоная адвакатка Тамара Сідарэнка, інфармуе "Беларускі партызан".
31.08.2010 Затрымалі за распаўсюд указа Лукашэнкі
У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую










