Віцебшчына: У Паставах забаронена збіраць подпісы на плошчы Леніна, а ва Ушачах - у сталовых

23.09.2010 Віцебшчына: У Паставах забаронена збіраць подпісы на плошчы Леніна, а ва Ушачах - у сталовых

Рэгіянальныя ўлады вызначаюць месцы, забароненыя для пікетавання з мэтай збору подпісаў сябрамі ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За аснову выканаўчыя камітэты бяруць Закон «Аб масавых мерапрыемствах», дапаўняючы яго ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі.

Гомельшчына: Наталля Старыкава намагаецца сабраць ініцыятыўную групу

23.09.2010 Гомельшчына: Наталля Старыкава намагаецца сабраць ініцыятыўную групу

Наталля Старыкава з Гомельскага раёна пажадала балатавацца на пасаду прэзідэнта, але ў яе ініцыятыўнай групе ўсяго 30 чалавек замест неабходнага мінімуму – 100. Вядома, што ў склад ініцыятыўнай групы жанчыны ўвайшлі яе знаёмыя і жыхары пасёлка Чонкі. Ёсць магчымасць, што да вечара 24 верасня жанчына зможа запісаць у сваю ініцыятыўную групу неабходны мінімум 70 чалавек.

Гомельшчына: Моладзевыя арганізацыі аб'ядноўваюцца ў кааліцыю

23.09.2010 Гомельшчына: Моладзевыя арганізацыі аб'ядноўваюцца ў кааліцыю

Моладзевыя недзяржаўныя арганізацыі і асобныя лідэры Гомельскай вобласці вырашылі аб'яднацца ў кааліцыю для правядзення грамадска-мабілізацыйных дзеянняў у перыяд прэзідэнцкіх выбараў. Ініцыятарам кансалідацыі выступіла ініцыятыва “Гомельскі дэмакратычны форум”, адзін з напрамкаў дзейнасці якой — моладзевы рух. Ідэю падтрымалі таксама гомельскія актывісты ініцыятывы “Маладая Беларусь”, экс-кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў Петр Філон і Аляксей Змушко, а таксама грамадская актывістка, эколаг Галіна Краўчанка.

23.09.2010 Бабруйскі раён: Камісіі не сфармаваныя, а падлікі ідуць?

У Бабруйскім раёне чыноўнікі вядуць падлікі, каб у выніку на тым ці іншым участку змог перамагчы “патрэбны” кандыдат.

Ворша: Прадстаўнікі апазіцыі вылучаюцца ў тэрытарыяльныя камісіі

23.09.2010 Ворша: Прадстаўнікі апазіцыі вылучаюцца ў тэрытарыяльныя камісіі

Прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, груп грамадзянаў вылучаюцца ў тэрытарыяльныя камісіі ў Аршанскім рэгіёне.

23.09.2010 Салігорскую прадпрымальніцу аштрафавалі за распаўсюд незалежнага друку

Прадпрымальніца з Салігорску Тацяна Кучынская аштрафаваная на 40 базавых велічыняў за распаўсюд незалежнага друку.

23.09.2010 Пасьля меркаваных анархістаў узяліся за эколягаў

У Менску працягваюцца затрыманьні ў справе аб нядаўнім нападзе на амбасаду Расеі, падпале ізалятару на Акрэсьціна ды нападах на філіял "Беларусьбанку" і будынак Дома прафсаюзаў 30 красавіка.

23.09.2010 У Жэнэве Беларусь хвалілі і крытыкавалі

Сёньня Рада ААН па правах чалавека на сваім пасяджэньні ў Жэнэве разгледзела сытуацыю ў Беларусі.

Магілёўшчына: На большасці афіцыйных сайтаў – ні слова пра выбары

23.09.2010 Магілёўшчына: На большасці афіцыйных сайтаў – ні слова пра выбары

Аналіз 21 сайта райвыканкамаў Магілёўскай вобласці, двух сайтаў Магілёўскага і Бабруйскага гарвыканкамаў, а таксама Магілёўскага абласнога выканкама паказаў, што тэме выбараў амаль не ўдзяляецца ўвагі.

23.09.2010 Бабруйск: Cканчаецца фармаванне будучых ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты

Пакуль дакладна вядома, што па стану на 22 верасня ў будучую ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў кандыдаты ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Бабруйску ўвайшлі васямнаццаць чалавек. У асноўным усе сябры ініцыятыўнай групы – сябры партыі БНФ. Больш шырока прадстаўлена ў Бабруйску каманда лідара кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева. У яе склад увайшлі 50 прыхільнікаў вылучэння Някляева кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

Баранавічы: Самыя шматлікія каманды ў Саннікава, Міхалевіча і Раманчука, трохі менш у Рымашэўскага, Някляева і Статкевіча

23.09.2010 Баранавічы: Самыя шматлікія каманды ў Саннікава, Міхалевіча і Раманчука, трохі менш у Рымашэўскага, Някляева і Статкевіча

У Баранавічах завяршаецца фармаванне будучых ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў і відавочна, што выбарчая кампанія будзе праходзіць актыўна. Ужо дакладна вядома, што ў горадзе ёсць прадстаўнікі ініцыятыўных групаў шасці апазіцыйных лідэраў: Алеся Міхалевіча, Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча. Пакуль няма ніякіх звестак пра колькасны склад ініцыятыўных групаў Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Гайдукевіча.

23.09.2010 Салігорск: Штраф кіраўніцы штабу Някляева

Раніцай 23 верасня ў Салігорску адбыўся суд над кіраўніцай мясцовага перадвыбарчага штабу У.Някляева Таццянай Кучынскай. Яе абвінавачвалі ў парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі паводле артыкула 22.9 ч.2 КоАП (незаконны выраб і распаўсюджванне сродкаў масавай інфармацыі). Суд пад кіраўніцтвам Ягора Барысенкі пастанавіў спагнаць з дэмактывісткі штраф у памеры 40 базавых велічынь (1 мільён 400 тысяч рублёў).

Маладэчна: Востра паўстала пытанне бяспекі

23.09.2010 Маладэчна: Востра паўстала пытанне бяспекі

У Маладэчне на вуліцы Прытыцкага напярэдадні выбараў з’явяцца камеры відэаназірання, і ўся відэаінфармацыя будзе выводзіцца на маніторы ў дзяжурнай частцы міліцыі.

Мінск: Пікеты ля касцёла Святога Язэпа будуць бестэрміновымі

23.09.2010 Мінск: Пікеты ля касцёла Святога Язэпа будуць бестэрміновымі

Без затрыманняў удалося правесці 22 верасня акцыю за вяртанне вернікам касцёла святога Язэпа ў Мінску. Нягледзячы на тое, што напярэдадні былі затрыманы каля 10 удзельнікаў пікетавання на чале з сустаршынямі аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) Паўлам Севярынцам і Віталем Рымашэўскім, працяг акцыі сабраў каля 25 чалавек.

Сябры АГП, якія ўдзельнічаюць у кампаніях іншых кандыдатаў, павінны пакінуць партыю

23.09.2010 Сябры АГП, якія ўдзельнічаюць у кампаніях іншых кандыдатаў, павінны пакінуць партыю

22 верасеня Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне аб прыпыненні сяброўства ў партыі ці выключэнні з яе тых людзей, якія працуюць у выбарчых кампаніях іншых кандыдатаў у прэзідэнты, а не кандыдата ад АГП Яраслава Раманчука.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства