Сетка дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека

27.09.2010 Сетка дамоў правоў чалавека заклікае беларускія ўлады выконваць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека

22-23 верасня ў Вільні адбылася Штогадовая сустрэча Сеткі дамоў правоў чалавека - форума супрацоўніцтва паміж існуючымі і ствараемымі Дамамі правоў чалавека, якія аб'ядноўваюць 70 НДА ў 15 краінах. Удзельнікамі Штогадовай сустрэчы СДПЧ у Вільні сталі праваабаронцы з 17 краін.

27.09.2010 Гродзенская міліцыя склала пратакол на Хрысціну Шацікаву

Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да магілёўскай праваабаронцы грамадскай кампаніі “Наш дом” Хрысціны Шацікавай.

Гарадзеншчына: Грамадска-палітычныя актывісты ў чаканні фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій

27.09.2010 Гарадзеншчына: Грамадска-палітычныя актывісты ў чаканні фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій

Гарадзенскія грамадска-палітычныя актывісты чакаюць інфармацыі пра дзень і час правядзення пасяджэнняў выканкамаў па фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій. Колькасць вылучэнцаў у іх ад дэмакратычных партый параўнальна невялікая.

Апазіцыя не будзе прадстаўлена і ў гарадской камісіі Оршы

27.09.2010 Апазіцыя не будзе прадстаўлена і ў гарадской камісіі Оршы

Нягледзячы на тое, што ў склад гэтай камісіі было вылучана 5 прадстаўнікоў апазіцыі, ні водны з іх уключаны ў камісію не быў. Больш таго, іх кандыдатуры нават не выносіліся на абмеркаванне. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Аршанскага гарвыканкама Віктар Калачоў зачытаў ўдзельнікам паседжання прапанаваны спіс з 13 чалавек, за які ўсе члены выканкама і прэзідыума Савета дэпутатаў аднагалосна прагаласавалі. Аб тым, што ў склад камісіі прэтэндуюць і іншыя кандыдатуры, на агульным паседжанні не паведамлялася.

Мазыр: Праваабаронца наракае на абмежаванасць інфармацыі пра выбарчы працэс

27.09.2010 Мазыр: Праваабаронца наракае на абмежаванасць інфармацыі пра выбарчы працэс

27 верасня мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, удзельнік кампаніі “Праваабаронцы за справедлівыя выбары”, меў сустрэчу з кіраўніком справамі Мазырскага райвыканкаму М. Пашынскім. Нагодай для візіта праваабаронцы з’явілася немагчымасць яго прысутнасці на сумесным паседжанні членаў райвыканкама і Прэзідыума райсавета па ўтварэнні Мазырскай раёнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта - з-за абмежавай інфармаванасці грамадства аб месцы і часе паседжання.

Салігорск: Дэмсілы не вылучалі сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльную камісію

27.09.2010 Салігорск: Дэмсілы не вылучалі сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльную камісію

Па папярэдняй інфармацыі, прадстаўнікоў сваёй ініцыятыўнай групы ў Салігорску маюць Сяргей Гайдукевіч, Юры Глушакоў, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў. Але ніводны з штабоў патэнцыйных кандыдатаў у рэгіёне не паклапаціўся пра тое, каб мець сваіх прадстаўнікоў у складзе Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі.

Мазыр: У грамадзянаў не прынялі заяву на вылучэнне свайго прадстаўніка ў склад выбаркаму

27.09.2010 Мазыр: У грамадзянаў не прынялі заяву на вылучэнне свайго прадстаўніка ў склад выбаркаму

25 верасня, каля 9.30 – 10.00 раніцы, адзін з групы грамадзянаў Рыгор Крывіцкі прынёс у райвыканкам рэгістраваць заяву, але яна не была прынятая. У кабінеце №101, які працуе па прынцыпу “адно вакно”, яму адказалі, што такія заявы там не рэгіструюцца і не прымаюцца. Супрацоўніца райвыканкаму нават не патлумачыла пенсіянеру, куды яму неабходна звярнуцца. Супрацоўніца службы аховы не прапусціла Р. Крывіцкага ў прыёмную райвыканкама, патлумачыўшы, што субота і нядзеля выходныя дні і там нікога няма, а кіраўнік справамі райвыканкама быў, але ўжо сыйшоў.

27.09.2010 Бабруйск: Алена Мядзведзева праходзіць у якасці сведкі па крымінальнай справе Някляева

Сёння, 27 верасня, адбыўся допыт Алены Мядзведзевай. З бабруйскай актывісткай кампаніі “Гавары праўду!” размаўляў старэйшы следчы следчага ўпраўлення папярэдняга даследчага аддзела ГУУС Мінскага гарвыканкама Дзяніс Дышчанка.

Прадстаўнікоў АГП не ўключылі ў склад раённых выбаркамаў у Добрушы, Калінкавічах і Буда-Кашалёве

27.09.2010 Прадстаўнікоў АГП не ўключылі ў склад раённых выбаркамаў у Добрушы, Калінкавічах і Буда-Кашалёве

У Буда-Кашалёве сябра АГП Уладзімір Цітуленка вылучаўся як па партыйнаму пратаколу ад зарэгістраванай раённай структуры, так і шляхам заяваў грамадзян. Але ў склад камісіі ён уключаны не быў. Таксама ўлады не ўключылі ў раённыя камісіі сяброў АГП Дзяніса Рабянка (Калінкавічы) і Адама Варанца (Добруш).

Гомель: Апазіцыя не трапіла ў абласны выбаркам

27.09.2010 Гомель: Апазіцыя не трапіла ў абласны выбаркам

Улады выканалі і перавыканалі квоту: прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў у сфармаванай камісіі склалі нават 2/3. Яе сябрамі сталі тыя ж людзі, што працавалі там і на выбарах у мясцовыя Саветы 26 склікання. Цікава, што працуючы на кіруючых пасадах, яны прайшлі ў камісію як прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.

27.09.2010 Беларусь можа вярнуцца да непрынятых рэкамендацый ААН

Тое, што Беларусь не прыняла 18 рэкамендацый ААН, не азначае, што дзяржава да іх не вернецца і што яны не могуць быць выкананы. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў.

Арыштаваны на 10 сутак Жукоўскі галадае за кратамі

27.09.2010 Арыштаваны на 10 сутак Жукоўскі галадае за кратамі

Гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі, арыштаваны на 10 сутак Петрыкаўскім раённым судом нібыта за лаянку й супраціў міліцыі, трымае галадоўку.

Ініцыятыўная група Лукашэнкі ў Маладэчне была сфармавана прымусова

27.09.2010 Ініцыятыўная група Лукашэнкі ў Маладэчне была сфармавана прымусова

Маладэчанскіх настаўнікаў прымусова запісвалі ў ініцыятыўную групу кандыдата Лукашэнкі. Па школах, як заўсёды, зверху была спушчана разнарадка, колькі настаўнікаў трэба вылучыць для збору подпісаў за патрэбнага кандыдата. Па словах намесніцы дырэктара адной з маладэчанскіх школаў, сёлета гэта было як ніколі складана.

27.09.2010 Працягваюцца затрыманьні актывістаў па падазрэньні ў падпале расійскай амбасады ў Мінску

25 верасьня стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага актывіста: Ігара Трухановіча. Паводле словаў ягоных бацькоў, Ігара напярэдадні затрыманьня выклікалі на «размову», дахаты ён гэтак і ня вернуўся. У тэлефоннай размове з дзяжурным ІЧУ на вуліцы Акрэсьціна бацькам паведамілі, што Ігар сапраўды знаходзіцца ў іх, ён затрыманы да 27 верасьня па арт. КК РБ 339 (хуліганства). Болей інфармацыі супрацоўнік ІЧУ даць адмовіўся.

27.09.2010 Баранавічы: Толькі “Справядлівы свет” вылучыў прадстаўніка ў склад гарадской выбарчай камісіі

Нягледзячы на тое, што ў Баранавічах дзейнічаюць мясцовыя суполкі Партыі БНФ, дзвюх сацыял-дэмакратычных партыяў, АГП, ініцыятыўная група БХД, але толькі ад партыі левых “Справядлівы свет” вылучаны прадстаўнік у склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Ім стаў актыўны партыец Віктар Цяпін, які неаднаразова балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама гарадскога Cавета дэпутатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства