01.10.2010 Корбан, Стральцоў… Хто наступны?
Два дні запар тэлефон Алеся Стральцова абрывае нейкі Сяргей Іванавіч, які надта хоча пагутарыць з актывістам наконт даўняй “справы 14-ці” і яе фігурантах. Гэты супрацоўнік невядома якой сілавой структуры пагадзіўся нават прыехаць на сустрэчу сам.
01.10.2010 "Праваабаронцы за свабодныя выбары": У фармаванні ТВК станоўчых зменаў не адбылося
Прэс-канферэнцыя кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” па выніках першага этапа выбарчай кампаніі адбылася 1 кастрычніка ў Менску. Назіральнікі параўналі сітуацыю з выбарамі кіраўніка дзяржавы з той, што мела месца на папярэдніх выбарах. Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла адзначылі некаторы прагрэс у плане дэмакратычнасці выбарчага працэсу, але ў цэлым – звыклую карціну парушэнняў з боку ўлады.
01.10.2010 Бабруйск: У складзе раённых камісій - два дзеючых дэпутаты
У газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” апублікаваны спіс людзей, якія ўвайшлі ў гарадскія камісіі Ленінскага і Першамайскага раёнаў. Пасады, якія займаюць сябры камісіі не пазначаныя. Але калі пацікавіцца гэтым, аказваецца, што большая частка з іх не толькі займаюць кіруючыя пасады, але і ўдзельнічалі ў мінулых выбарах.
01.10.2010 Рашэнні аб фармаванні Аршанскай гарадской і Аршанскай раённай камісій абскарджаны ў судзе
Крытэрыі адбору сяброў камісіі невядомы, прычыны, па якіх прадстаўнікі не ўключаны ў склад камісіі, не растлумачаны, акрамя таго, кандыдатуры, вылучаныя ў склад камісіі, не абмяркоўваліся наогул і не агучваліся. У сувязі з гэтым заяўнікі просяць рашэнні аб фармаванні камісій прызнаць незаконнымі.
01.10.2010 Гарадзеншчына: Адных вучаць, іншых не інфармуюць
Сёння, 1 кастрычніка, у Гарадзенскім аблвыканкаме намеснік старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Мікалай Лазавік правёў навучальны семінар для старшыняў тэрытарыяльных выбарчых камісій з усёй вобласці. Невядома, пра што там ішла гутарка, але можна адзначыць, што інфармацыі, якая датычыць выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адрасаваная грамадзянам, бракуе.
01.10.2010 Гомельскі абласны суд палічыў правамоцным неўключэнне апазіцыянераў у склад камісіі
Абласныя структуры партый «Справядлівы свет», АГП і БНФ спрабавалі праз суд аспрэчыць адмову прэзідыуму Гомельскага аблвыканкаму і Савета дэпутатаў уключыць у склад абласной выбарчай камісіі прадстаўнікоў партый.
01.10.2010 Мін'юст не прадставіў у суд дакумэнты пра "Правы альянс"
У менскім гаспадарчым судзе адбылося другое пасяджэньне суду паводле пазову Менгарвыканкаму да інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс".
01.10.2010 Міліцыянты затрымалі яшчэ дваіх анархістаў
30 верасня міліцыянты затрымалі грамадскага актывіста Барыса Ашчэпкава. Як паведамляе сайт Indymedia Belarus, да хлопца ў кватэру ўварваліся, выламаўшы дзверы. Барыс дапамагаў бацькам і сябрам арыштаваных актывістаў падтрымліваць сувязь з праваабаронцамі.
01.10.2010 Баранавічы: Паседжанне гарадской камісіі ў рангу “дзяржаўнай таямніцы”
30 верасня адбылося першае паседжанне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якое, па-сутнасці, было тайным.
01.10.2010 Раённыя камісіі Гомеля: чыноўнікі ўключаны ад грамадскіх аб'яднанняў
Гаворачы пра чыноўнікаў, якія ў нас, калі Радзіма пакліча, робяцца грамадскасцю, нагадаем прымаўку: «Сам іграю, сам пяю, сам білеты раздаю». Цікава, якая роля адведзена насельніцтву — гледачоў ці статыстаў, калі прадстаўнікі ўлады лічаць галасы, аддадзеныя «за» ці «супраць» той самай улады?
01.10.2010 У судзе абскарджваецца рашэнне аб стварэнні Бярозаўскай раённай камісіі
Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі падалі скаргі ў суд Бярозаўскага раёна. Яны просяць прызнаць рашэнне па стварэнні Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі незаконным і ўключыць іх у склад камісіі.
30.09.2010 Паведамленне для журналістаў
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю, прысвечаную вынікам фармавання тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 1 кастрычніка ў офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” у 12 гадзін.
30.09.2010 Актывісты супраць праекта забудовы в.Гандлёвай у Мінску
Рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і архітэктуры прыняло заяву, у якой выказвае абурэнне рашэннем навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры Беларусі.
30.09.2010 Магілёў: У кіраўніцтве абласной выбарчай камісіі “правераныя кадры”
У Магілёве ўпершыню за апошнія 16 год праваабаронцаў пусцілі на першыя пасяджэнні раённых і Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.
30.09.2010 Маладэчна: Крытэры складу камісіі вытрыманыя – фармальна
Маладэчанскім праваабаронцам толькі з другой спробы ўдалося атрымаць спіс сябраў раённай выбарчай камісіі. Пры першым звароце ім чамусьці ў гэтым адмовілі - маўляў, інфармацыя хутка з’явіцца ў прэсе. Праз некаторы час, пры другім запыце, спіс усё ж быў прадастаўлены для азнаямлення.
Склад камісіі здзіўлення не выклікаў. Прадстаўнікі апазіцыі ў ім адсутнічаюць.










