05.10.2010 Мікалая Дзядка абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі, што адбылася год таму
Мікалаю Дзядку 1 кастрычніка прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў акцыі каля генштаба Міністэрства Абароны супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад–2009» па частцы 2 артыкуле 339 (Хуліганства, здзейсьненае групай асоб). Спачатку яго трымалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а 24 верасьня перавялі ў СІЗА на ВаладарскагаЮ дзе ён чакае суда па гэтай справе.
05.10.2010 Суд вырашыў: Жлобінская выбарчая камісія застанецца без прадстаўнікоў апазіцыі
У судзе Жлобінскага раёна разгледжана скарга на неўключэнне ў раённую выбарчую камісію прадстаўніка апазіцыі В. Яўзрэзава. У якасці сведкі быў выкліканы намеснік старшыні райвыканкама В. Касцяйкоў, які распавёў цікавыя звесткі аб працэсе фарміравання камісіі.
05.10.2010 Магілёўшчына: У 20 з 26 выбарчых камісій старшынямі з’яўляюцца супрацоўнікі выканкамаў
У выніку аналізу складу выбарчых камісій Магілёўшчыны відавочна, што ў кіраўніцтве 26-ці выбарчых камісій Магілёўскай вобласці агулам знаходзіцца 78 чалавек. Больш паловы з іх – 41 чалавек – супрацоўнікі выканаўчых (38 асобаў) і іншых (3 асобы) дзяржаўных органаў.
05.10.2010 Менш брутальна, але па-ранейшаму рэпрэсіўна
У АБСЭ абмеркавалі сытуацыю са станам беларускай грамадзянскай супольнасьці напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
05.10.2010 Пасля 10-сутачнага арышту і галадоўкі выйшаў на волю Канстанцін Жукоўскі
4 кастрычніка з ізалятара часовага ўтрымання Петрыкаўскага РАУС выйшаў на волю гомельскі каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі.
05.10.2010 Ці адгукнецца Макей на прапанову працягнуць дыялог?
Дыялог паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі можа быць адноўлены. Пра гэта заявіў спікер Форума грамадзянскай супольнасці “Усходняга Партнёрства” Сяргей Мацкевіч.
05.10.2010 Нясвіжскія ўлады працуюць толькі з дзяржаўнай прэсай
Такую заяву зрабіў у размове з намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскі час» Ігарам Еўтухам начальнік ідэалагічнага аддзелу Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Карнюшкін.
05.10.2010 Прэзідэнт ПАРЕ: Беларусь не робіць крокаў насустрач
Пазітыўных крокаў з боку Беларусі ў накірунку Рады Еўропы няма. Аб гэтым перад адкрыццём восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) ў Страсбурзе заявіў прэзідэнт ПАРЕ Меўлют Чавушоглу, перадае карэспандэнт TUT.BY.
04.10.2010 Большасць інтэрнэт-сайтаў райвыканкамаў Брэсцкай вобласці ігнаруюць прэзідэнцкую выбарчую кампанію
Па стане на 4 кастрычніка паведамленне пра стварэнне раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, яе кіруючых органаў і месцы знаходжання з'явілася толькі на сайце Лунінецкага райвыканкама.
04.10.2010 Першы пікет па зборы подпісаў у Віцебску – за Саннікава
Да сённяшняга дня пікеты па зборы подпісаў у абласным цэнтры не выстаўляліся ўвогуле. Затое сёння ў горад выйшлі адразу дзве групы моладзі, якія распачалі збор подпісаў за аднаго патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты – за Андрэя Саннікава.
04.10.2010 У Бярозаўскім раёне найбольш актыўна працуе ініцыятыўная група Уладзіміра Някляева
Пра ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнка ўдалося даведацца толькі тое, што ёй кіруе супрацоўніца раённай газеты Разалія Карпеш. Пра збор подпісаў гэтай ініцыятыўнай групай нічога пакуль не чуваць.
04.10.2010 Смаргонь: Абскарджанне ў судзе рашэння аб фармаванні ТВК - безвыніковае
Алесь Дзергачоў спрабаваў праз суд дабіцца ўключэння яго ў склад Смаргонскай раённай выбарчай камісіі. Пасля двух паседжанняў суд вынес адмоўны вердыкт.
04.10.2010 Фотафакт: Збор подпісаў у рэгіёнах
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты паступова набірае хаду ў рэгіёнах Беларусі. На сённяшні дзень гэты працэс нельга назваць раўнамерным і бесперашкодным у цэлым па краіне. Аднак жыхары некаторых гарадоў і мястэчак ужо мелі магчымасць не толькі падпісацца, але і асабіста паразмаўляць з патэнцыйнымі кандыдатамі.
04.10.2010 Дэлегацыя Рады Еўропы не будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі
Рада Еўропы не здолее адправіць дэлегацыю для назірання за выбарамі прэзідэнта Беларусі. Пра гэта на сустрэчы з беларускімі журналістамі Ў Страсбурзе паведаміў прадстаўнік Генеральнай дырэкцыі па дэмакратыі і палітычных пытаннях Рады Еўропы Майкл Інгельдоў, перадае карэспандэнт TUT.BY.
04.10.2010 Віцебскі гарвыканкам прапануе кіраўніцтву прадпрыемстваў замаўляць плакаты аб выбарах
Віцебскі гарвыканкам упершыню зацвердзіў выбарчыя наглядныя матэрыялы і цяпер рэкамендуе кіраўнікам арганізацый звяртацца з замовамі на друкаванне, каб далей размяшчаць у месцах масавага знаходжання выбаршчыкаў.










