07.10.2010 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу партыі левых “Справядлівы свет”
6 кастрычніка ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі мясцовай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” на неўключэнне яе прадстаўніка Анатоля Іванчыка ў склад Гарадзенскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
07.10.2010 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу абласной арганізацыі БНФ
6 кастрычніка адбыўся разгляд скаргі Магілёўскім абласным судом з нагоды неўключэння прадстаўніка ад ГА БНФ “Адраджэнне” Сяргея Фаміна ў склад абласной выбарчай камісіі. Суддзя Святлана Стэльмахава пакінула ранейшае рашэнне аб фармаванні камісіі ў сіле.
06.10.2010 Полацк: Зборшчыкаў подпісаў за Някляева не пусцілі ў студэнцкі інтэрнат
Вахцёр інтэрната № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта двойчы адмовілася пусціць у інтэрнат зборшчыкаў подпісаў за Уладзіміра Някляева, спасылаючыся на загад рэктара ўніверсітэта аб увядзенні ў інтэрнаце карантына.
06.10.2010 Прыхільніка М.Статкевіча і У.Някляева ўжо 15 дзён трымаюць у “псіхушцы”
Жыхар Навалукомля Пётр Баравік выказаў жаданне збіраць подпісы за гэтых патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Але рабіць гэтага не можа, бо супрацоўнікі міліцыі пад прымусам даставілі яго ў Лепельскі псіхтятрычны шпіталь.
06.10.2010 Брэст: Міліцэйскі сайт нагадвае аб асаблівасцях збору подпісаў
Сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама палічыў патрэбным нагадаць наведвальнікам гэтага інтэрнэт-рэсурсу аб тым, якім чынам праводзіцца збор подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты РБ.
06.10.2010 Бабруйск: Ціск на членаў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага працягваецца
На працягу апошніх дзён да членаў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага ў Бабруйску пачалі прыходзіць людзі, якія называюць сябе прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі.
06.10.2010 Наваполацк: “Подпіс – не голас…”
Тым, хто адмаўляецца падпісваць, рэкамендавана казаць пра тое, што подпіс не абавязвае чалавека галасаваць менавіта за Аляксандра Лукашэнку, а толькі дае магчымасць таму балатавацца на новы тэрмін.
06.10.2010 Магілёў: Месцаў для збору подпісаў паболела
Магілёўскі гарвыканкам змяніў некаторыя пункты свайго рашэння “Аб вызначэнні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”. Пасля гэтага рашэння абмежаванняў стала менш.
06.10.2010 Віцебск: Збор подпісаў за Лукашэнку – у апазіцыйным атачэнні
Адразу тры пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду выстаўлены на плошчы Свабоды ў Віцебску. Паводле назіранняў “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, падпісацца за дзеючага прэзідэнта ахвотных не шмат.
06.10.2010 Салігорскі выканкам здымае забарону на месцы па збору подпісаў
Пасля рэзкай крытыкі з боку мясцовых праваабаронцаў Салігорскі раённы выканаўчы камітэт унёс змены ў сваё папярэдняе рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў.
06.10.2010 У Слоніме актывізавалася “Белая Русь”
На Слонімшчыне найбольш актыўна збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку вядзецца ў сельскай мясцовасці. Подпісы ў вёсках збіраюць прадстаўнік БРСМ і грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
06.10.2010 У.Ганчарык: “Адносна ліберальны пачатак кампаніі – гэта крок вымушаны”
Былы адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года Уладзімір Ганчарык распавядае пра сваё бачанне мадэлі паводзінаў уладаў да выбараў, падчас і пасля іх, а таксама пра магчымыя варыянты развіцця сітуацыі пасля іх.
06.10.2010 Бабруйск: Гараджанаў заклікаюць галасаваць “за стабільнасць”
У нумары 79-м ад 6 кастрычніка газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” быў апублікаваны зварот да бабруйчанаў пад назвай “Сохранить и приумножить!”. Аўтарства зварота калектыўнае – гэта каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партыяў Бабруйска.
06.10.2010 Першы пікет у Пінску
6 кастрычніка ў Пінску сябры ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва выставілі пікет па зборы подпісаў у яго падтрымку. Актыўнасці сябраў ініцыятыўных групаў астатніх прэтэндэнтаў дагэтуль не заўважана. Ёсць толькі адно выключэнне - ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі масава збірае подпісы за дзеючага кіраўніка Беларусі на прадпрыемствах і ва ўстановах гораду.
06.10.2010 Брэст: Пікеты па збору подпісаў праходзяць у ажыўленых месцах
Каля цэнтральнага рынку штодня арганізуюць пікеты і прадстаўнікі іншых патэнцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты. Пікеты ў падтрымку У. Някляева таксама арганізуюцца ў ЦУМа, кінатэатра «Беларусь», гандлёвага цэнтра «Юбілейны». У гэтых дастаткова шматлюдных месцах прадстаўнікі ініцыятыўных груп іншых патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты пакуль заўважаны не былі.










