08.10.2010 Зборшчыкаў подпісаў не пускаюць у салігорскія інтэрнаты
На працягу трох дзён сябра ініцыятыўнай групы Уладзімера Някляева спрабаваў патрапіць у інтэрнаты салігорскіх навучальных устаноў. Але загад кіраўніцтва быў адназначны - не пускаць. Зборшчык падрыхтаваў скаргі ў раённую выбарчую камісію і пракуратуру.
08.10.2010 Слуцк: Настаўнікам пагражаюць звальненнем за подпісы ў падтрымку Раманчука і Някляева
Дырэктар школы сабрала педкалектыў і абвесціла, што звольніць настаўнікаў, якія падпісаліся ў падтрымку дэмакратычных прэтэндэнтаў. Яна растлумачыла, што дадзенае распараджэнне атрымала ад намесніка старшыні райвыканкама па ідэалогіі Пятра Даўгучыца і начальніка аддзела ідэалогіі Ларысы Дабровольскай.
08.10.2010 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу “Справядлівага свету”
7 кастрычніка адбыўся разгляд скаргі Магілёўскім абласным судом у сувязі з неўключэннем прадстаўніка ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Анатоля Заўялава ў склад абласной выбарчай камісіі.
08.10.2010 У маладэчанскіх СМІ альтэрнатыўныя прэтэндэнты – праз коску
У маладэчанскіх афіцыйных СМІ побач з любым матэрыялам пра выбары заўсёды сустракаецца прозвішча “Лукашэнка”. Пра астатніх прэтэндэнтаў у кандыдаты з моманту абвяшчэння выбараў напісалі толькі адзін раз у сувязі з рэгістрацыяй іх ініцыятыўных груп.
08.10.2010 Барысаў: Адміністрацыя гандлёвага дома хацела забараніць Някляеву збіраць подпісы
У Барысаў зачасцілі апазіцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты на прэзідэнцтва. 6 кастрычніка з барысаўчанамі сустракаўся Яраслаў Раманчук, на наступны дзень - Уладзімір Някляеў.
07.10.2010 Гомель: Настаўнікі ўключыліся ў збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку
Цікава, што ў гэты час – каля 12 гадзін, настаўніцы тэарэтычна маглі бы выконваць свае непасрэдныя абавязкі – вучыць «разумнаму, добраму, вечнаму» дзяцей, а не прымаць удзел, спадзяёмся – добраахвотны, у палітычнай акцыі.
07.10.2010 Барысаў: Вайскоўцы аддаюць подпісы за вылучэнне Міхалевіча
Як паведаміў сябра ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча Сяргей Салаш, збор подпісаў у ваенным гарадку не моцна адрозніваецца ад збору подпісаў у іншых раёнах Барысава: "Узровень, у прынцыпе, аднолькавы. Як кажуць зборшчыкі, першы шок яны ўжо перажылі".
07.10.2010 Полацк: У дзіцячых садках бацькоў просяць прынесці пашпарты
Так, у полацкім дзіцячым садку № 24 адміністрацыя і выхавацелі прасілі бацькоў прынесці пашпарты і паставіць подпіс за вылучэнне дзеючага прэзідэнта. Некаторыя бацькі падпісваліся, некаторыя адмаўляліся.
07.10.2010 Старшыня Пружанскага райвыбаркама заняў пазіцыю неўмяшальніцтва
Зборшчык подпісаў Аляксей Коўтун звярнуўся да старшыні Пружанскай раённай выбарчай камісіі Віктара Грыцука са скаргай на тое, што сябры ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі парушаюць Выбарчы кодэкс. Коўтун папрасіў, каб старшыня камісіі папярэдзіў парушальнікаў.
07.10.2010 Слуцк: Збіраць подпісы цяпер лягчэй, чым у 2006-ым
"Яшчэ пяць гадоў таму кожны другі жыхар Слуцка пенсійнага ўзросту агрэсіўна ставіўся да тых, хто збірае подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў. Цяпер сітуацыя змянілася".
07.10.2010 Еўрапарламент у чарговы раз заклікаў Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне
Еўрапарламент зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Пра гэта гаворыцца ў адным з пунктаў прынятай 7 кастрычніка рэзалюцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.
07.10.2010 Бабруйск: Ідэалагічная “апрацоўка” на прадпрыемствах
Ідэолагі праводзяць “інструктаж” працоўных - каб ні ў якім выпадку не ставілі подпісы “за апазіцыянераў”. Разам з тым называецца колькасць подпісаў, якую павінны сабраць на бабруйскіх прадпрыемтсвах: Машынабудаўнічы завод імя Леніна – 700, “Бабруйскаграмаш” – 200, Завод гума-тэхнічных вырабаў – 1 500 і “Белшына” – 7 000.
07.10.2010 Віцебск: У адміністрацыі гандлёвага цэнтру “Кантынент” – прэтэнзіі да збіральнікаў подпісаў
Адміністратар віцебскага гандлёвага цэнтру “Кантынент” спрабавала перашкодзіць працы пікету ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева. Канфлікт быў вырашаны толькі пасля тэлефоннага званка ў гарвыканкам.
07.10.2010 Баранавічы: Гарвыканкам адмовіўся прадставіць інфармацыю пра месцы працы сяброў ТВК
7 кастрычніка баранавіцкія праваабаронцы Сяргей Гоўша і Карней Пятровіч накіравалі скаргу пракурору горада на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама ў сувязі з адмовай прадставіць інфармацыю пра месца працы і займаемую пасаду сяброў камісіі.
07.10.2010 На звароты салігарчанаў з ЦВК прыходзяць стандартныя адказы
Шэраг жыхароў Салігорску звярнуліся да старшыні ЦВК з патрабаваннем аб нерэгістрацыі, а пазней і аб скасаванні рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Аднак усе адказы з ЦВК маюць стандартную фармулёўку: "Вы не прыводзіце ніводнай падставы..."










