08.10.2010 Баранавічы: Прымус у адукацыйных установах
7 кастрычніка 2010 года намесніца начальніка ўпраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Марыя Святлакова правяла тэрміновую нараду з настаўнікамі, якія ўваходзяць у склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Яна ў катэгарычнай форме запатрабавала ад настаўнікаў сабраць як мінімум па 200 подпісаў за дзеючага прэзідэнта. Падобная сітуацыя склалася і ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.
08.10.2010 "Зялёныя" не губляюць надзеі сабраць 100 тысяч подпісаў
Партыя «Зялёныя» упарта працягвае верыць ва ўласны поспех у гэтай прэзыдэнцкай кампаніі, і разглядае сваё зняцце з выбарчай гонкі пакуль як гіпатэтычнае. Такім чынам, у перадвыбарчым марафоне працягваюць ўдзел 15 кандыдатаў.
08.10.2010 Супрацоўнік Аставецкага райвыканкама абразіў актывіста падчас суду
Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук падаў з гэтай нагоды скаргу ў РАУС.
08.10.2010 Магілёў: Тэлефон абласной выбарчай камісіі ў даведцы “109” адсутнічае
Аператар прапаноўвае толькі нумары тэлефонаў выбарчых участкаў, якія былі на мінулых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў і тлумачыць адсутнасць інфармацыі аб выбарчых камісіях тым, што яшчэ ніхто не перадаваў свежыя дадзеныя з нумарамі тэлефонаў новаўтвораных камісій.
08.10.2010 Слонім: Збор подпісаў ідзе цяжка
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты на Слонімшчыне ідзе даволі няпроста. Пра гэта паведамляюць сябры ініцыятыўных групаў. Толькі кіраўнік ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі, старшыня слонімскай суполкі ГА “Белая Русь” Уладзімір Пастэрнак на пытанне пра колькасць подпісаў сказаў, што іх сабрана вельмі многа. Аднак канкрэтную лічбу ён так і не назваў.
08.10.2010 У «Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі» прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку
Супрацоўнікам РУП «Інстытута глебазнаўства і аграхіміі» яшчэ тыдзень таму паведамілі, што не варта падпісвацца за іншых кандыдатаў акрамя Лукашэнкі. Першапачаткова гэта гучала як папярэджанне — вам жа лепей будзе, бо ўся інфармацыя па спісах потым ад ЦВК спусціцца да працадаўцаў.
08.10.2010 Брэст: Сябра абласной выбарчай камісіі ўваходзіць у ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі
Намеснік дырэктара ААТ «Прадтавары» па кадрах і ідэалагічнай працы Вера Шульжэнка, якая стала сябрам Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай камісіі, адначасова ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі. У фірме «Прадтавары» досыць актыўна прайшоў збор подпісаў менавіта за гэтага вылучэнца.
08.10.2010 Варшаўскія актывісты руху супраць сьмяротнага пакараньня запрашаюць беларусаў
Напрацягу трох дзён у Варшаве праходзяць Еўрапейскія дні супраць сьмяротнага пакараньня. Цікавая праграма, якую прадрыхтавалі грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, прапануе самыя разнастайныя мерапрыемствы.
08.10.2010 Канцэрт супраць сьмяротнага пакараньня ў Вільні
10 кастрычніка ва ўсёй Еўропе адзначаюць Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі з Беларусі і Літвы адыграюць разам канцэрт на адной сцэне, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі.
08.10.2010 Пікету супраць сьмяротнага пакараньня ў Барысаве ня быць
Барысаўскія праваабаронцы 20 верасьня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Учора стала вядома, што правядзеньне пікету забаронена мясцовымі ўладамі.
08.10.2010 У Мінску пакажуць, што «Сьмерць - гэта не правасуддзе»
Сёньня ў Мінску адкрыецца выстаўка "Сьмерць - гэта не правасуддзе», прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка.
08.10.2010 Навалукомль: Пасля 15 сутак утрымання актывіста выпусцілі з псіхіятрычнай бальніцы
50-гадовы жыхар Навалукомля, якога супрацоўнікі міліцыі пад канвоем даставілі ў псіхіятрычную бальніцу, вярнуўся дахаты. Ён адразу далучыўся да ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева, як і планаваў да гвалтоўнага змяшчэння ў бальніцу.
08.10.2010 “Віцьбічы” піша пра збор подпісаў за вылучэнне А.Лукашэнкі, прозвішчы іншых прэтэндэнтаў не называюцца
У артыкуле “Возле пикета оживленно” ( «Віцьбічы» ад 7.10.2010), надрукаваным у віцебскай гарадской газеце, апісана паспяховая праца збіральнікаў подпісаў за дзеючага прэзідэнта. Прозвішчы іншых прэтэндэнтаў, за якіх збіраюць подпісы на суседніх пікетах, падкрэслена не названы.
08.10.2010 Лідэру ініцыятыўнай групы Някляева на Случчыне абвясцілі аб звальненні
7 кастрычніка Анатолю Юрэвічу, кіраўніку ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева на Случчыне, паведамілі аб скасаванні кантракту. А напярэдадні галоўны інжынер прадпрыемства ўручыў яму падзяку, і з ім была складзена дадатковая дамова, у якой абумоўлівалася павышэнне заробку.
08.10.2010 Брэст: Бібліятэкараў прымушаюць падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку
У рэдакцыю газеты «Брестский курьер» патэлефанавала адна з супрацоўніц Цэнтральнай гарадской бібліятэкі Брэста і распавяла, што адміністрацыя ўстановы абавязала ўсіх супрацоўнікаў прынесці свае пашпарты і паставіць свае подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку.










