Гары Паганяйла падаў у суд на Лідзію Ярмошыну

14.10.2010 Гары Паганяйла падаў у суд на Лідзію Ярмошыну

На пытанне, як ён ацэньвае свае шанцы атрымаць станоўчы адказ, вядомы юрыст адказаў: “Фактычна шанцаў ніякіях, бо мы разумеем: судоў для нас няма. Але як юрысты мы павінны скарыстоўваць прававыя механізмы для абароны Канстытуцыі”.

Гродна: Гарвыканкам прывёў сваё рашэнне ў адпаведнасць з рэчаіснасцю

14.10.2010 Гродна: Гарвыканкам прывёў сваё рашэнне ў адпаведнасць з рэчаіснасцю

13 кастрычніка Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт пастанавіў унесці змены ў сваё ж рашэнне ад 21 верасня №460 “Аб вызначэнні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетавання з мэтай збора подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”.

Гарадзенская афіцыйная прэса выбараў амаль не заўважае

14.10.2010 Гарадзенская афіцыйная прэса выбараў амаль не заўважае

Гарадзенская прэса па-ранейшаму надзвычай скупа асвятляе ход выбарчай кампаніі ў рэгіёне. “Гродзенская праўда” ўвогуле ігнаруе тэму выбараў, замоўчваючы этап збору подпісаў.

14.10.2010 Улады пачалі масавы ціск на сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага

Улады працягваюць масавы ціск на заснавальнікаў Партыі БХД і сябраў ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, паведамляе прэс-служба БХД.

14.10.2010 Брэст: Работнікаў фабрыкі сувеніраў прымушаюць падпісацца за Лукашэнку

Сваё рашэнне кіраўніцтва фабрыкі сувеніраў матывавала тым, што прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РБ, і нежаданне падтрымаць гэтага вылучэнца можа абярнуцца непрыемнасцямі ў адносінах з вышэйстаячай арганізацыяй.

Абласны суд абавязаў прыняць да разгляду скаргу на неўключэнне ў камісію

14.10.2010 Абласны суд абавязаў прыняць да разгляду скаргу на неўключэнне ў камісію

Брэсцкі абласны суд абавязаў суд Бярозаўскага раёна прыняць да разгляду скаргу Шчапёткінай аб неўключэнні ў камісію.

14.10.2010 Пінск: Першыя інфармацыйныя плакаты аб выбарах

Першыя плакаты з інфармацыяй аб маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах з’явіліся на некаторых пінскіх крамах. Нягледзячы на тое, што выбарчая кампанія ідзе ўжо амаль месяц, ніякай інфармацыі аб гэтым на гарадскіх вуліцах не было.

14.10.2010 “Праўда Някляева” будзе каштаваць салігорскаму актывісту 35 базавых

Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні актывіста кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Тычыны штрафам у памеры 35 базавых велічынь.

14.10.2010 Жодзінская грамадская прыёмная «Белай Русі» – фікцыя?

Не так даўно было абвешчана, што “Белая Русь” працягне збор подпісаў у грамадскіх прыёмных. Наш карэспандэнт у Жодзіне вырашыў пацікавіцца, як адбываецца гэты працэс, аднак аказалася, што дзверы дадзенай арганізацыйнай структуры нават і не адчыняліся.

Баранавічы: Улётку пра клопат дзяржавы – у кожны дом

14.10.2010 Баранавічы: Улётку пра клопат дзяржавы – у кожны дом

З’яўленне такіх інфармацыйных матэрыялаў падчас прэзідэнцкіх выбараў трэба разглядаць як дзяржаўную замову на захаванне станоўчага іміджу дзяржавы.

14.10.2010 Берасьце: дэмакратычныя актывісты супраць міліцыянэраў

Суд Ленінскага раёну Берасьця разглядае скаргу Віктара Чайкоўскага, лідэра берасьцейскага руху "Пэрспэктыва", і Валянціна Лазарэнкава, сябра партыі БСДПГ, на незаконныя, як лічаць актывісты, дзеяньні міліцыянтаў.

Намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі падпісаў петыцыю супраць сьмяротнай кары

14.10.2010 Намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі падпісаў петыцыю супраць сьмяротнай кары

Джэрэмі Браўн, намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі, адказны за правы чалавека, падпісаў петыцыю, якая заклікае да ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

Смаргонь: Для мясцовых СМІ выбары – не вартая тэма

14.10.2010 Смаргонь: Для мясцовых СМІ выбары – не вартая тэма

Калі б шараговы жыхар Смаргоні атрымліваў інфармацыю толькі праз мясцовыя СМІ, ён бы мог і не заўважыць, што Беларусь рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў.

У Жодзіна афіцыйная прэса ігнаруе распараджэнне выканкаму

14.10.2010 У Жодзіна афіцыйная прэса ігнаруе распараджэнне выканкаму

Жодзінская афіцыйная прэса да гэтага часу не апублікавала пастанову, якая датычыць зменаў у рашэнні аб месцах, забароненых для збору подпісаў падчас пікетаў.

Мазыр: Кіраўнік выканкаму абяцае прапрацаваць пытанне аб выбарчых стэндах

14.10.2010 Мазыр: Кіраўнік выканкаму абяцае прапрацаваць пытанне аб выбарчых стэндах

Праваабаронца Уладзімір Целяпун 13 кастрычніка сустрэўся са старшынёй выканаўчага камітэта Уладзімірам Дворнікам. Ён звярнуў увагу на адсутнасць у горадзе інфармацыйных стэндаў па выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства