15.10.2010 Магілёў: Прымусовы збор подпісаў настаўнікамі за Лукашэнку працягваецца
Пра гэта паведамілі настаўніцы школы №26 г.Магілёва, з якімі сустрэўся зборшчык подпісаў Аляксей Паўлоўскі. Жанчыны паведалі, што ў школу званілі з адміністрацыі раёна і сказалі, што збор подпісаў неабходна працягваць. Да кожнай з настаўніц даведзены план - 500 подпісаў.
15.10.2010 Круглае: Раённая газета налічыла толькі дзве ініцыятыўныя групы
У № 80 газеты “Сельскае жыццё” ад 13 кастрычніка 2010 г. у артыкуле “Продолжается сбор подписей” змешчана недакладная інфармацыя - пра тое, што ў Круглянскім раёне працуюць толькі дзве ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Прычым прозвішчы тых асобаў, у чыю падтрымку збіраюцца подпісы, не ўзгадваюцца.
15.10.2010 Мазыр: Людзі баяліся ставіць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў
Толькі аднойчы збіральнікам подпісаў за Віталя Рымашэўскага давялося прад’явіць пасведчанне на запатрабаванне аднаго з жыхароў горада. Між тым, вельмі часта здаралася сітуацыя, калі людзі не жадалі аддаваць свае подпісы з прычыны страху перад ўладамі.
15.10.2010 Гродна: Чарговыя парушэнні пры зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку
У інтэрнаце гарадскога шпіталю №2, што знаходзіцца ў доме па вуліцы Томіна-12, вахцёры збіраюць подпісы ў падтрымку цяперашняга кіраўніка дзяржавы проста на працоўным месцы. Таксама педыятры падчас візітаў прапануюць бацькам хворых дзяцей падпісацца і тлумачаць пры гэтым, што іх прымушаюць збіраць подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
15.10.2010 Ветка: Абвестка пра пікет – у раённай газеце
Звяртае на сябе ўвагу тое, што гаворка ідзе менавіта пра "асобаў", а не пра аднаго патэнцыйнага кандыдата, пра якога заўсёды піша раённая газета. Паводле інфармацыі гомельскіх незалежных назіральнікаў, ніхто з апазіцыйных прэтэндэнтаў у Ветцы пікетаў не праводзіць.
15.10.2010 Бабруйск: Сябраў БХД працягваюць запалохваць
Адна з заснавальніц партыі БХД, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага Ірына Навумовіч сутыкнулася з ціскам з боку невядомага супрацоўніка гарвыканкама.
15.10.2010 Бабруйск: Патрапіць на флюараграфію без чаргі можна - за подпіс
У Бабруйскай гарадской паліклініцы № 7, якая знаходзіцца на праспекце Будаўнікоў, 37, подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў пацыентаў збіраюць падчас прыёму. Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведаміла жыхарка 6-га мікрараёна Бабруйска.
15.10.2010 Башуру рыхтуюць новае абвінавачаньне
Прадстаўніца абвінавачаньня Галіна Конева папрасіла час, каб высунуць новае абвінавачваньне. Судзьдзя Кірыл Палулех абвясьціў перапынак да 10.00 18 кастрычніка.
15.10.2010 Пінск: Каманды Раманчука і Міхалевіча зладзілі пікеты ўпершыню
У Пінску ініцыятыўныя групы Яраслава Раманчука і Алеся Міхалевіча зладзілі пікеты па зборы подпісаў за сваіх кандыдатаў - упершыню з пачатку перадвыбарчай кампаніі. Дагэтуль пінскія каманды Раманчука і Міхалевіча шукалі падтрымкі выбаршчыкаў па тэхналогіі “ад дзвярэй да дзвярэй”. Канкурэнты стаялі ў пікеце поплеч, каля ўваходу ў самы вялікі гарадскі рынак.
14.10.2010 Суд не задаволіў cкаргу астравецкага актывіста
Мікалай Уласевіч дамагаўся ў абласным судзе адмены рашэньня раённага суду, згодна зь якім ён павінен выплаціць штраф у памеры аднаго мільёна 225 тысяч рублёў.
14.10.2010 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу грамадзянкі Беларусі
Таццяна Ячнік з Брэста атрымала паведамленне з Камітэта па правах чалавека ААН. З паведамлення стала вядома, што яе скарга ад 10 чэрвеня 2009 года атрымана, зарэгістравана і накіравана дзяржаве Рэспубліка Беларусь, на якую Таццяна Ячнік скардзілася.
14.10.2010 Ідэалагічны складнік прэзідэнцкіх выбараў забяспечаны - райвыканкамамі
Да незалежных назіральнікаў патрапіў дакумент – “План арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 снежня 2010 года на тэрыторыі Салігорскага раёна”, зацверджаны 23 верасня старшынёй райвыканкама А.Б.Рымашэўскім. Гэты План, напэўна, не выклікаў да сябе падвышанай цікавасці з боку назіральнікаў, калі б не меў відавочнага ўхілу на ідэалагічнае забеспячэнне выбараў. Асабліва цікавыя з гэтага пункту гледжання палажэнні дакумента каментуе аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч.
14.10.2010 Пінск: За Кастусёва подпісы дапамагаў збіраць Мілінкевіч
Акрамя прадстаўнікоў Рыгора Кастусёва, у сёлетнюю прэзідэнцкую кампанію ў Пінску працуюць ініцыятыўныя групы Алеся Міхалевіча, Яраслава Раманчука і Уладзіміра Някляева. Гэтыя каманды пакуль збіраюць подпісы, абыходзячы кватэры.
14.10.2010 ЦВК вынес папярэджанне ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева
Цэнтральная выбарчая камісія вынесла папярэджанне ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі лідара кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева. Гэта першае папярэджанне, вынесенае ЦВК ініцыятыўнай групе прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на сёлетніх выбарах.
14.10.2010 Бабруйск: Чыноўнікі атрымалі загад падрыхтаваць “перамогу” Лукашэнкі
"Нам сказалі што будуць адсочваць, за каго мы ставім подпісы зараз і за каго будзем галасаваць на выбарах. Мы павінныя данесці гэтую інфармацыю да падначаленых. Акрамя таго, нам загадалі падрыхтаваць “перамогу” Лукашэнкі, арганізаваць папярэдняе галасаванне і зрабіць патрэбную колькасць галасоў за дзейснага прэзідэнта. Атрымліваецца, нас проста запужалі. Нават калі я захачу аддаць свой голас за дэмакратычнага кандыдата, я шмат разоў падумаю, ці не адаб’ецца гэта на маёй працы", - распавёў бабруйскі чыноўнік.










