20.10.2010 Барысаў: Ва ўстановах адукацыі выбаршчыкаў ўводзяць у зман
Сябры ініцыятыўнай групы, якія збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку, увялі ў зман супрацоўнікаў Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, заявіўшы, што аддаць свой голас можна толькі за аднаго прэтэндэнта.
20.10.2010 Салігорск: Міліцыя падтрымала незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты
"Мы збіралі подпісы ў новым мікрараёне і зайшлі ў дом, дзе пражывае вялікая колькасць супрацоўнікаў Салігорскага РАУСу. Гэта было нечакана, але ж значная колькасць жыхароў гэтага дома без аніякіх комплексаў падпісаліся за нашага прэтэндэнта, - распавёў мясцовы актывіст Уладзімір Шыла. - Некаторыя, праўда, казалі, што міліцыя не ўдзельнічае ў выбарах. Тады я запытваўся, няўжо ж яны і галасаваць не пойдуць. Пытанне ставіла іх у тупік".
20.10.2010 Слонім: Вяскоўцы баяцца застацца без пенсіі і працы
Сябры ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў адзначаюць, што вяскоўцы, пасля таго, як паставілі подпісы за Аляксандра Лукашэнку, не хочуць падпісвацца за іншых кандыдатаў. Па словах вяскоўцаў, тыя хто збіраў подпісы за Лукашэнку, загадалі больш не падпісвацца ні за кога.
А на Слонімскай фабрыцы мастацкіх вырабаў тым, хто не падпішацца за дзеючага кіраўніка дзяржавы, адміністрацыя пагражае звальненнем.
20.10.2010 Баранавічы: Яшчэ адным актывістам па зборы подпісаў зацікавіўся ваенкамат
Арцёму Ластавецкаму, які з’яўляецца сябрам ініцыятыўных групаў Яраслава Раманчука і Мікалая Статкевіча, у нядзелю патэлефанаваў супрацоўнік Баранавіцкага ваенкамату і запатрабаваў, каб хлопец з’явіўся да іх 21 кастрычніка а 10-ай гадзіне - для ўдакладнення абставінаў.
20.10.2010 Беларусь займае 154 месца ў рэйтынгу „Свабоды слова”
У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь апусьцілася на тры пазыцыі й заняла 154 месца з 178. Беларусь стаіць побач з Тайляндам і Свазіляндам.
20.10.2010 Бабруйск: Скаргі падзейнічалі
Пасля таго, як сябраў ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева не пусцілі збіраць подпісы ў інтэрнаты, яны напісалі скаргі. Зборшчыца подпісаў Алена Мядзведзева адзначыла, што ўжо праз некалькі дзён скаргі падзейнічалі - ініцыятыўную групу пусцілі ў гэтыя інтэрнаты.
20.10.2010 Смотри куда вступаешь!
18 кастрычніка, у межах кампаніі па свабодзе ассацыяцый, якую распачала «Студэнцкая Рада» гэтай восенню, прайшла публічная акцыя каля Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
20.10.2010 Слуцк: У раённай камісіі акрэдытаваны шэсць назіральнікаў
Па словах старшыні РВК Аляксандра Андрушкевіча, сваіх назіральнікаў вылучылі грамадскія аб'яднанні «Белая Русь» і БРСМ, Слуцкі раённы камітэт прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных устаноў, Беларускі саюз жанчын, Беларускі саюз афіцэраў. Грамадзяне шляхам збору подпісаў вылучылі аднаго назіральніка.
20.10.2010 Слуцк: Інфармацыя аб зборы подпісаў за Лукашэнку не агучваецца
У Слуцкую раённую выбарчую камісію на гэтым тыдні пачалі паступаць першыя падпісныя лісты ад сябраў ініцыятыўных груп. Аляксандр Андрушкевіч, старшыня Слуцкай РВК, адмовіўся назваць прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкі пост, ініцыятыўныя групы якіх падалі ў камісію падпісныя лісты.
20.10.2010 Орша: Скупы інфармацыйны афіцыёз
Орша ў апошнія дні змянілася ад шматлікасці рэкламных плакатаў - чырвона-зялёных, з выявай дзяржаўнага герба Беларусі. Яны вісяць і на сценах дамоў, і на вітрынах крам, і на дошках аб'яваў, і нават у грамадскім транспарце. На ўсіх аб'явах - адзін і той жа скупы афіцыйны тэкст «19 снежня - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
20.10.2010 М.Башура: "За кратамі паміраюць людзі, якія патрапілі туды абсалютна здаровымі"
Госьць начнога эфіру – актывіст кампаніі “Гавары праўду”, выдавец і паэт Міхась Башура, які 19 кастрычніка выйшаў на волю, атрымаўшы штраф памерам 17,5 мільёна рублёў
20.10.2010 Асноўныя прэтэндэнты на прэзідэнцтва выступілі ў падтрымку царквы «Новае Жыццё”
Зварот у абарону царквы «Новае Жыццё» і ў абарону права на свабоду веравызнання бліжэйшымі днямі будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, у офіс АБСЕ у Рэспубліцы Беларусь, Еўрапейскі Парламент, а таксама міжнародным праваабарончым арганізацыям.
20.10.2010 Салігорск: Ці запросяць назіральніка на праверку падпісных лістоў?
Этап збору подпісаў падыходзіць да завяршэння. Як сведчыць практыка мінулых кампаніяў, выбарчыя камісіі далёка не заўсёды паведамляюць назіральнікам пра паседжанні, звязаныя з праверкай падпісных лістоў. Таму Л.Мархотка, цяпер ужо акрэдытаваны пры Салігорскім выбаркаме назіральнік, накіроўваў у выбарчую камісіію зварот з просьбаю загадзя паведаміць пра месца і час правядзення адпаведных праверак.
20.10.2010 Брэст: Абласная арганізацыя Партыі БНФ мае намер вылучыць 100 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі
Як паведаміў кіраўнік абласной структуры Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, які адначасова ўзначальвае рэгіянальны выбарчы штаб Рыгора Кастусёва, плануецца, што партыйныя актывісты будуць вылучаць свае кандыдатуры ва ўсіх буйных населеных пунктах вобласці, у тым ліку ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Бярозе.
20.10.2010 Пінск: У студэнцкія інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў не пускаюць
Пра гэта паведамляе Віталь Каратыш, сябра ініцыятыўнай групы А.Міхалевіча, які спрабаваў прайсці ў інтэрнат Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прычым у размове супрацоўніца адміністрацыі інтэрната сцвярджала, што студэнты ўжо паставілі свае подпісы за А.Лукашэнку.










