Гродна: Назіральнікаў не запрасілі на паседжанні па фармаванні выбарчых участкаў

21.10.2010 Гродна: Назіральнікаў не запрасілі на паседжанні па фармаванні выбарчых участкаў

У Гродне пры фармаванні выбарчых участкаў назіральнікаў Святлану Рудкоўскую і Рамана Юргеля не запрасілі на паседжанні адпаведных тэрытарыяльных камісій і адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. Хаця падчас рэгістрацыі камісіі абяцалі назіральнікам цвёрда запрашаць на ўсе афіцыйныя паседжанні.

Школы і садкі забяспечваюць пікеты педагогамі (фота неафіцыйнага дакумента)

21.10.2010 Школы і садкі забяспечваюць пікеты педагогамі (фота неафіцыйнага дакумента)

Еўрарадыё атрымала копію дзіўнага дакумента аб удзеле педагогаў у пікетах за Аляксандра Лукашэнку. На копіі дакумента на кожны дзень цягам двух тыдняў пазначаны час, нумары школ і садкоў, з якіх патрабуюць прадставіць сваіх супрацоўнікаў на пікет ля мінскага рынка "Серабранка".

Сяргею Слюсару дабавілі яшчэ 10 сутак

21.10.2010 Сяргею Слюсару дабавілі яшчэ 10 сутак

Актывісту Сяргею Слюсару , які з 17 кастрычніка знаходзіцца ў Бабруйскім ІЧУ, 20 кастрычніка працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на 10 сутак. Нягледзячы на тое, што ў адпаведнасці з КПК РБ тэрмін затрыманьня падазраванага не можа перавышаць 3 сутак, у асобных выпадках па распараджэньні пракурора тэрмін можа быць прадоўжаны да 10 сутак.

Магілёў: Пры ўтварэнні выбарчых участкаў груба парушаны закон

21.10.2010 Магілёў: Пры ўтварэнні выбарчых участкаў груба парушаны закон

Пры ўтварэнні ўчасткаў для галасавання была парушана ўстаноўленая законам працэдура іх стварэння, а менавіта – не было ўзгаднення адпаведных рашэнняў адміністрацый з тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі.

Барысаў: ЦВК адказала хутка і прадказальна

21.10.2010 Барысаў: ЦВК адказала хутка і прадказальна

Назіральнік у Барысаўскай ТВК праваабаронца Алег Мацкевіч, які ў мінулую пятніцу адправіў зварот у ЦВК РБ, 20 кастрычніка атрымаў адказ з адхіленнем яго прапановы па ўдасканаленні працэсу падліку галасоў.



Сяргей Рыжоў больш не ўдзельнічае ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі

21.10.2010 Сяргей Рыжоў больш не ўдзельнічае ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі

Жыхар Віцебску Сяргей Рыжоў быў адным з15-ці патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Але сёння распаўсюдзіў заяву, што спыняе збор подпісаў, бо не паспявае набраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч.

Гродна: Раённая камісія не бачыць парушэнняў у забароне на збор подпісаў у інтэрнатах

21.10.2010 Гродна: Раённая камісія не бачыць парушэнняў у забароне на збор подпісаў у інтэрнатах

Сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева Алега Калінкова не пусцілі ў інтэрнат Гродзенскага медыцынскага каледжу. Грамадскі актывіст накіраваў на гэты конт скаргу ў Ленінскую раённую выбарчую камісію г.Гродна і праз некалькі дзён атрымаў афіцыйны адказ за подпісам старшыні тэрытарыяльнай камісіі В.Міхно.

Мінск: За подпіс – чырвона-зялёная кепка

21.10.2010 Мінск: За подпіс – чырвона-зялёная кепка

Паставіўшы подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата, некаторыя грамадзяне ў чаканні запытваюцца “А што вы нам дасце?”. У адказ на здзіўленыя погляды зборшчыкаў подпісаў яны пачынаюць тлумачыць, што, маўляў, вашыя калегі, што збіраюць подпісы за Лукашэнку, за гэта кепкі раздаюць.

“Калінкавіцкія навіны” пра “невядомага” Рымашэўскага

21.10.2010 “Калінкавіцкія навіны” пра “невядомага” Рымашэўскага

Дзяржаўныя газеты звычайна ўвогуле нічога не паведамляюць пра альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзідэнты, а калі такія публікацыі з’яўляюцца, то самі вылучэнцы і іх атачэнне паўстаюць у непрывабным свеце.

Светлагорскі чыноўнік заявіў, што ініцыятыўныя групы падманваюць выбаршчыкаў

21.10.2010 Светлагорскі чыноўнік заявіў, што ініцыятыўныя групы падманваюць выбаршчыкаў

Намеснік старшыні Светлагорскай раённай выбарчай камісіі Ул. Кукар заявіў, што ўдзельнікі збору подпісаў пастаянна падманваюць выбаршчыкаў. Каардынатары збору подпісаў абвяргаюць гэта і кажуць аб сваім абурэнні.

Бабруйск: Журналіста “адправілі ў адпачынак” з-за публікацый пра выбары

21.10.2010 Бабруйск: Журналіста “адправілі ў адпачынак” з-за публікацый пра выбары

Намеснік старшыні гарвыканкама Міхаіл Кавалевіч паставіў умову: ці Растаеў друкуецца толькі ў “ВБ” і не піша ў “Белгазету” і блог, ці ў газеты будуць праблемы.

Баранавічы: Мясцовая афіцыйная газета стрымліваецца ад інфармацыі пра прэтэндэнтаў

21.10.2010 Баранавічы: Мясцовая афіцыйная газета стрымліваецца ад інфармацыі пра прэтэндэнтаў

Ужо прайшло больш за месяц з моманту абвяшчэння выбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Мясцовая афіцыйная газета “Наш край” за гэты тэрмін толькі аднойчы надрукавала артыкул “За аўтографамі да электарату” і спіс 17 прэтэндэнтаў.

У Мінску са збору подпісаў перайшлі на анкетаванне

21.10.2010 У Мінску са збору подпісаў перайшлі на анкетаванне

Не знікаюць з вуліц сталіцы настаўніцы, якія раней былі заўважаны ў пікетах па зборы подпісаў за А. Лукашэнку. Але зараз замест падпісных лістоў у іх руках з’явіліся дзіўныя анкеты для жыхароў сталіцы.

Гомель: Старшыня абласной камісіі пракаментаваў зафіксаваныя назіральнікамі парушэнні падчас збору подпісаў

20.10.2010 Гомель: Старшыня абласной камісіі пракаментаваў зафіксаваныя назіральнікамі парушэнні падчас збору подпісаў

Некалькі цікавых заўвагаў намесніка старшыні Гомельскай абласной выбарчай камісіі Аляксандра Усава надрукавала газета «Савецкі раён». У каментары пра ход выбарчай кампаніі ў рэгіёне Усаў, у прыватнасці, узгадаў пра тое, што абласной камісіяй разглядалася скарга з нагоды нібыта незаконнага збору подпісаў у студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту і аказання на іх ціску з боку прарэктара універсітэта - кіраўніка ініцыятыўнай групы па Чыгуначным раёне Гомеля Галіны Чаянковай.

Гомельская міліцыя “абараняе” вну ад пікетоўшчыкаў

20.10.2010 Гомельская міліцыя “абараняе” вну ад пікетоўшчыкаў

Сябры ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Уладзіміра Някляева ў Гомелі вырашылі 20 кастрычніка змяніць месца свайго сталага пікету каля ўнівермага «Гомель» - перайшлі да галоўнага корпуса ўніверсітэта ім.Ф.Скарыны і корпуса філалагічнага факультэта. Тут жа  ахоўнік універсітэта праявіў выключную пільнасць і выклікаў міліцыю. Бо акрамя таго, што зборшчыкі подпісаў стаялі на ганку галоўнага корпуса, яны яшчэ і бел-чырвона-белыя сцягі разгарнулі. Варта заўважыць, што ў адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама, універсітэты не з'яўляюцца месцам, забароненым для правядзення пікетаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства