22.10.2010 Пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ахоўваюць студэнты
Цэнтральная частка сталіцы сёння – своеасаблівы невялікі палатачны гарадок. Толькі, у адрозненне ад мінулых прэзідэнцкіх выбараў, тут ідзе не мірная акцыя пратэсту, а яшчэ больш мірны збор подпісаў.
22.10.2010 Замест медалёў ліквідатарам улады паабяцалі жэтоны
Арганізацыя ліквідатараў і інвалідаў ЧАЭС «Дапамога» зврянулася да ўладаў з прапановай у 25-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС ушанаваць ліквідатараў адмысловымі медалямі. Замест гэтага чарнобыльцам паабяцалі выдаць памятныя жэтоны.
22.10.2010 Барысаў. Назіральнікі хочуць бачыць працэдуру праверкі подпісаў
У заяве ў Барысаўскі райвыканкам назіральнікі просяць дапусціць іх да назірання за працэдурай стварэння ўчастковых камісій па выбарах прэзідэнта, а ў Барысаўскую ТВК - за працэдурай праверкі сапраўднасці подпісаў.
22.10.2010 "Незалежныя СМІ ў выгнанні" – канферэнцыя ў Стакгольме
"Незалежныя СМІ ў выгнанні" – канферэнцыя пад такой назвай праходзіць у Стакгольме. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі СМІ, журналісцкіх і праваабарончых арганізацый з Еўропы, Азіі і Афрыкі.
22.10.2010 Міліцыя шукае пакрыўджаных на «Вольны горад»
Затрыманы нумар крычаўскай незарэгістраванай газеты «Вольны горад» пакажуць старшыням райвыканкамаў, каб тыя вызначыліся — лічыць сябе зняважанымі ці не. Калі яны вырашаць пакрыўдзіцца, кіраўнікам выдання пагражае адміністратыўная адказнасць.
22.10.2010 Брэст: Пікеты па збору подпісаў - каля ўваходаў у ВНУ горада
Як распавёў брэсцкі актывіст гэтай кампаніі Мікалай Коўш, сябры ініцыятыўнай групы сутыкаюцца з перашкодамі пры зборы подпісаў за Уладзімера Някляева ў студэнцкіх інтэрнатах.
22.10.2010 Выбарамі ў Шумілінскім раёне будзе кіраваць “тройка”
Згадка пра злавесныя сталінскія часы надрукавана на сайце райвыканкаму: там не падабралі іншага слова, каб паведаміць чытачам пра персанальны склад кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі.
22.10.2010 У абарону салігорскіх міліцыянтаў
Запіс пад такой назвай размясціў у сваім блогу на сайце САЛІГОРСК.org Павел Батуеў, які ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча.
22.10.2010 Еўрапейскі парламент абвесьціў ляўрэата прэміі імя Сахарава
Эўрапейскі парлямэнт абвесьціў сёлетняга ляўрэата прэстыжнай прэміі імя Андрэя Сахарава за дасягненьні ў абароне правоў чалавека.
22.10.2010 Праваабаронцы: Справы анархістаў — узор беззаконьня
Яшчэ на 10 дзён працягнуты тэрмін затрыманьня Сяргея Сьлюсара, актывіста анархісцкага руху з Бабруйску. Яго затрымалі 17 кастрычніка як падазронага ва ўдзеле ў нападзе на будынак мясцовага КДБ.
22.10.2010 Мазыр: Вертыкальшчыкі ўпаўнаважылі сябе складаць пратаколы аб парушэнні выбарчага заканадаўства
Атрымліваецца, што мазырская ўлада не дапускае, што работнікі райвыканкаму, раённай выбарчай камісіі, што ў спісе ўпаўнаважанах, могуць парушыць заканадаўства аб выбарах. А калі раптам такое ўсё ж здарыцца: хто тады будзе складаць на іх пратакол? Яны самі на сябе?!
21.10.2010 З 2011 году арганізоўваць канцэрты будзе лягчэй
Ад арганізатараў масавых відовішчаў больш ня будуць патрабаваць атрыманьня дазволу ад ворганаў дзяржаўнай улады. Адпаведны ўказ уваходзіць у сілу 1 студзеня 2011 году. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла агенцтва БелаПАН.
21.10.2010 За крытыку ў блогу — у беcтэрміновы адпачынак
Менавіта ў такую сітуацыю трапіў бабруйскі журналіст Дзмітрый Растаеў, які працаваў у «Вячэрнім Бабруйску» і супрацоўнічае з мінскай «Белгазетай».
21.10.2010 Брэст: Дзяржаўная прэса амаль нічога не піша пра цяперашні этап выбарчай кампаніі
“Заря” і “Народная трыбуна” нават словам не абмовіліся пра цяперашні этап выбарчай кампаніі - зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Крыху больш распавядае пра маючыя адбыцца выбары газета “Вечерний Брест”
21.10.2010 Бабруйск: На “гарачай лініі” па выбарах працуюць ідэолагі
Бабруйскія ўлады запусцілі тэлефонную “гарачую лінію”, якая будзе дзейнічаць, як напісана на сайце гарвыканкама, “у сувязі з маючымі адбыцца выбарамі”, і па ёй людзі змогуць “выказаць сваё меркаванне па грамадска-значных праблемах”.










