25.10.2010 Гомель: Члены Беларускага саюза афіцэраў распавядуць «аб сапраўдных мэтах апазіцыі»
«Члены абласной арганізацыі БСА будуць весці тлумачальную работу сярод насельніцтва «аб сапраўдных мэтах апазіцыі і іх спробах сумесна са знешнімі сіламі дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю у краіне», - піша «Гомельская праўда».
25.10.2010 Гродзеншчына: Больш за ўсіх сабрана подпісаў за вылучэнне Саннікава
На Гродзеншчыне ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты пачынаюць актыўна здаваць ў тэрытарыяльныя камісіі сабраныя подпісы.
25.10.2010 Бабруйск: Зборшчыкі подпісаў за Лукашэнку не спраўляюцца з планам
Настаўніца, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і якую выклікалі ў школу з пашпартам, распавяла, што жаданне ці нежаданне падпісацца нават не абмяркоўвалася. У аддзеле кадраў былі падрыхтаваныя спісы з прозвішчамі і дадзенымі, а выкліканым заставалася толькі паставіць дату і подпіс.
25.10.2010 Наваполацк: Зборшчыкаў подпісаў ратавала міліцыя
У Наваполацку міліцыі прыйшлося ратаваць двух зборшчыкаў подпісаў ад агрэсіўнага п’янага грамадзяніна.
25.10.2010 Бяроза: За Кастусёва збіралі подпісы пад бел-чырвона-белым сцягам
Не абышлося і без характэрнага інцыдэнта. Маладая кабета папрасіла сяброўку сфатаграфаваць яе на мабільны тэлефон пад бел-чырвона-белым сцягам, але калі яна пабачыла, што патрапіла ў аб’ектыў мясцовага карэспандэнта, на яе твары з’явіўся жах.
25.10.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (18-24 кастрычніка)
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" прапануюць азнаёміцца з тыднёвым аналітчыным аглядам па выніках маніторынгу кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
25.10.2010 Слуцк: Выбаршчыкаў падпісваюць за Лукашэнку, масава збіраючы пашпарты
Збіраючы подпісы па месцы жыхарства выбаршчыкаў, каманды альтэрнатыўных кандыдатаў сутыкаюцца з тым, што грамадзяне проста не маюць пашпартоў - дакументы збіраюць для афармлення падпісных лістоў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
25.10.2010 Баранавічы: Ліквідаваны ўчастак, на якім на мясцовых выбарах перамог апазіцыйны кандыдат
Баранавіцкі гарвыканкам ліквідаваў выбарчы участак, на якім падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў перамог апазіцыйны кандыдат Аляксандр Галькевіч. Па выніках падліку галасоў старшыня участковай камісіі Уладзімір Кунік смела заявіў: “На гэтым участку сумленнем не гандлююць. Ніхто і ніколі”.
25.10.2010 Чарговаму пікету ў Менску ўлады адказалі “Не!”
Мінгарвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету 30 кастрычніка, які меў на мэце звярнуць увагу на масавыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненьні да грамадзян.
25.10.2010 У Віцебску А.Мілінкевіч збіраў подпісы за Р.Кастусёва, а А.Міхалевіч – за сябе
Паводле збіральнікаў подпісаў, іх праца на пікетах ужо малаэфектыўная: пераважная большасць тых, хто хацеў прыйсці ды падпісацца, ужо гэта зрабілі. Апошнія дні кампаніі па зборы подпісаў ініцыятыўныя групы праводзяць, пераважна ходзячы па кватэрах. Усяго, паводле каардынатараў ініцыятыўных груп, за Алеся Міхалевіча ў Віцебску сабралі прыблізна 4 тысячы подпісаў, за Рыгора Кастусёва – каля 5 тысяч.
25.10.2010 Полацк: Нарэшце ўзгадалі
Газета “Полацкі веснік” нарэшце вырашыла праінфармаваць палачанаў і жыхароў Полацкага раёна пра бягучую прэзідэнцкую кампанію.
25.10.2010 У Баранавіцкім універсітэце збіраць подпісы і падпісацца за Лукашэнку жадаючых няма (фотафакт)
У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце працягваецца збор подпісаў за дзеючага прэзідэнта, але збіраць подпісы і падпісацца за Аляксандра Лукашэнку мала жадаючых.
25.10.2010 “Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права”
Тэматычная кніжная выстава “Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права” працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яна прысвечаная Еўрапейскаму дню барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня і будзе экспанавацца да 5 лістапада.
25.10.2010 Падчас выбараў будуць вывучацца настроі мазырчукоў
Аказалася, што на працу мазырчукоў набірае Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Толькі навошта з гэтага рабіць таямніцу?
25.10.2010 Маці атрымала адказ на свой зварот у МУС, у якім прасіла паведаміць, дзе пахаваны яе пакараны сын
Суд Ленінскага раёна Мінска адмовіў маці пакаранага смерцю Андрэя Жука ў разглядзе скаргі на адмову даць звесткі аб месцы пахавання сына. Святлана Жук, сын якой быў пакараны 18 сакавіка 2010 года, абскардзіла ў раённым судзе неправамернае, як яна лічыць, бяздзеянне дэпартамента выканання пакаранняў МУС, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.










